Краснадар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Краснадар
Краснодар
Краснадар
Coat of Arms of Krasnodar (Krasnodar krai).png Flag of Krasnodar (Krasnodar krai) (2006).png
Герб Краснадару Сьцяг Краснадару
Першыя згадкі: 1793
Горад з: 1867
Мэр: Яўланаў Ўладзімер Лазаравіч (па-расейску: Евланов Владимир Лазаревич)
Плошча: 840 км²
Насельніцтва: 763 899 (2012)
Тэлефонны код: +7 861
Паштовы індэкс: 350000-350921
Аўтамабільны код: 23, 93
Геаграфічныя каардынаты: 45°02′ пн. ш. 38°59′ у. д. / 45.033° пн. ш. 38.983° у. д. / 45.033; 38.983Каардынаты: 45°02′ пн. ш. 38°59′ у. д. / 45.033° пн. ш. 38.983° у. д. / 45.033; 38.983
Краснадар на мапе Расеі
Краснадар
Краснадар
Краснадар
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.krd.ru/

Краснада́р (па-расейску: Краснодар) — горад (з 1867) на поўдні Расеі, адміністрацыйны цэнтар Краснадарскага краю, гістарычны цэнтар палітыка-геаграфічнай вобласьці Кубань, нэафіцыйна названы сталіцай Кубані[1][2], а таксама паўднёвай сталіцай Расеі[3][4]. Горад заснаваны ў 1793 годзе, да 1920 году насіў назоў Кацярынадар.

Насельніцтва — 709,7 тыс. жыхароў (2008).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад разьмешчаны на правым беразе ракі Кубань, у 1320 км ад Масквы, на мяжы з Адыгеяй. Тэрыторыя гораду — 840 км².

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва гораду — 709 тыс. жыхароў (2007) (17-е месца ў Расеі), з падпарадкаванымі населенымі пунктамі — 791 тыс.

У той час як увесь постсавецкі пэрыяд агульнае і гарадзкое насельніцтва Расеі памяншаецца, Краснадар — адзін зь нешматлікіх гарадоў, які значна павялічыў насельніцтва: на 80 тыс. (амаль на 15%) улічваемага перапісамі, і яшчэ вельмі значнае — фактычна наяўнага насельніцтва (з улікам незарэгістраваных і часавых гастарбайтэраў). Паводле заяваў мясцовых уладаў, Краснадар ужо зьяўляецца «горадам-мільёньнікам» — наяўнае насельніцтва горада ацэньваецца да 1,2 млн чалавек. Афіцыйнае дасягненьне статуту «гораду-мільёньніка» мяркуецца арыентыровачна да 2012—2013 году — за рахунак наступнага далучэньня шэрагу найблізкіх населеных пунктаў з аглямэрацыі і ушчыльненьні забудовы пры паскораным будаўніцтве аб’ектаў жыльля і інфраструктуры ў цэнтры і на новых тэрыторыях.[5]

Вызначальным чыньнікам росту насельніцтва горада уладамі і адмыслоўцамі завецца[6][7] прыток эканамічных мігрантаў з усяго паўночнага-каўказскага рэгіёну і поўдня Расеі, Украіны і краін Закаўказьзя, для шматлікіх з якіх на іх шляху Краснадар нараўне з Растовам-на-Доне (які разам са сваёй вобласьцю прыняў сувымерна вельмі значную колькасьць мігрантаў) рэзка вылучаецца узроўнем разьвіцьця. Стаўрапаль і Астрахань таксама прынялі значную колькасьць мігрантаў, аднак менш за Краснадар, Валгаград ды Маскву і іншыя гарады.

У апошнія гады Краснадарскі край і ў першую чаргу яго разьвітая сталіца як інвэстыцыйна прывабнае месца[8] зьяўляюцца месцам селішча ня толькі для тых, хто мігруе дзеля заробкаў і тых, хто рэпатрыюецца з расійскіх рэспублік і краін СНД рускіх і «рускамоўных», але і для забясьпечаных грамадзян з навакольных рэгіёнаў і перасяленцаў з Крайняй Поўначы і іншых рэгіёнаў, хто набывае жыльлё.[9] Пасьпяхова канкуруючы з іншым паўднёва-расійскім цэнтрам Растовам-на-Доне, Краснадар становіцца важным паўночна-каўказскім міжрэгіянальным цэнтрам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, як для насельніцтва, так і для тых, хто інвэстуе ў буйны бізнэс (дылерскія, сэрвісныя і апэратарскія цэнтры, банкаўскія аддзяленьні, пункты фэдэральных і міжнародных сетак гандлю і сфэры паслуг і г.д.).[10]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абэліск у гонар 200-годзьдзя Кубанскага казацтва (фота XIX стагодзьдзя, дэмантаваны ў 1920 годзе, адноўлены ў 1999 годзе)

Старажытная гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як сьведчаць сучасныя археалягічныя знаходкі, на месцы сучаснага горада ў антычныя часы разьмяшчалася мяоцкае гарадзішча, абнесенае валам. Цэнтар гэтага старажытнага гарадзішчы, меркавана, знаходзіўся ў раёне зьліцьця Кубані і Карасуна. Асноўнымі жыхарамі, імаверна, былі мяоты, скіфы і сарматы. Арыентыровачна ў VI стагодзьдзі да нашай эры тут пражывала да 2 тысяч жыхароў (і яшчэ больш 40 тысяч — у навакольлях). Адзначаныя шырокія эканамічныя сувязі з Каўказам, Блізкім Усходам, Грэцыяй і Рымам, (пасьля — з Бізантыяй). На гэтым жа месцы (у гарадзкім парку ім. Горкага) выяўленыя сьляды нэалітычнае стаянкі першабытнага чалавека (20 тыс. гадоў да н. э.).

Новы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1793 годзе чарнаморскімі казакамі быў заснаваны «Екатеринодар», першапачаткова як вайсковы лагер, а пазьней фартэцыя. Назоў — у гонар факту дарэньня імпэратрыцай Кацярынай II чарнаморскім казакам кубанскай зямлі (даслоўна Кацярынадар азначае Дарунак Кацярыны). З 1860 — адміністрацыйны цэнтар утворанай Кубанскай вобласьці. Статут горада атрымаў у 1867 годзе. З правядзеньнем у 70-80-х гадах XIX стагодзьдзя чыгункі на Паўночным Каўказе (Ціхарэцк — Кацярынадар — Новарасейск) горад ператварыўся ў буйны гандлёва-прамысловы і транспартны цэнтар Паўночнага Каўказа.

Грамадзянская вайна ў Расеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас Грамадзянскае вайны Кацярынадар неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, доўгі час застаючыся апорай белага руху і антыбальшавізму на Паўночным Каўказе. Пасьля ўзяцьця горада чырвонымі ў 1920 годзе, ён быў пераназваны ў Краснадар. І паколькі зроблена гэта было кіраўніцтвам гарадзкой партыйнай вочкі (выканаўчай уладай) «на хуткую руку», усяго толькі шляхам адпраўленьня тэлеграмы ў Маскву у ЦК партыі з паведамленьнем аб факце пераназваньня, без належнага дакументальнага і юрыдычнага афармленьня (нават замест «па шматлікіх просьбах працаўнікоў», было пэўна напісана, што дадзены акт ажыцьцёўлены менавіта кіраўнікамі вочка, у адпаведнасьці з іх асабістым бачаньнем дадзенага пытаньня), таму шматлікія дагэтуль ставяць пад сумнеў законнасьць дадзенага дзеяньня. Спрэчкі і дыскусіі па назове горада не цішэюць дагэтуль.

Вялікая Айчынная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 жніўня 1942 году Краснадар быў заняты часткамі вермахту (група войскаў «А»). 12 лютага 1943 году Краснадар быў вызвалены часткамі Чырвонага Войска. Па афіцыйных дадзеных, за час нямецкай акупацыі, у горадзе нацыстамі ужываліся газвагены. У памяць аб загінулых у гады акупацыі, на месцы масавага пахаваньня быў пабудаваны мэмарыял.

Гарады-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Краснадарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў