Кевін дэ Бройнэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кевін дэ Бройнэ
Кевін дэ Бройнэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1991 (23 гады)
Гент, Бэльгія
Рост 180 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Вольфсбург
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2012
2012—2014
2012
2012
2014—
Генк
Чэлсі
Генк
Вэрдэр
Вольфсбург
78 (14)
3 (0)
14 (2)
33 (10)
3 (0)
Нацыянальная зборная
2010— Бэльгія 18 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
9 лютага 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
19 лістапада 2013.

Кевін дэ Бройнэ (па-нідэрляндзку: Kevin De Bruyne; 28 чэрвеня 1991, Гент, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, паўабаронца нямецкага клюбу «Вольфсбург» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Генк»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кевін Дэ Бройн пачаў сваю кар’еру ў клюбе роднага гораду «Генце» ў 2003 годзе. Праз два гады перайшоў у «Генк», дзе выступаў у моладзевай камандзе. Дэбютаваў у асноўным складзе «Генка» ў матчы супраць «Шарлеруа» 9 траўня 2009 году, дзе ягоная каманда атрымала паразу зь лікам 3:0[1]. У наступным сэзоне 2009—2010 гадоў ён, стаўшы гульцом асноўнага складу, 7 лютага 2010 году забіў свой першы гол за «Генк», забясьпечыўшы тры пункты сваёй камандзе, калі была атрымана перамога зь лікам 1:0 над льескім «Стандардам»[2].

У сэзоне 2010—2011 гадоў Кевін забіў пяць галоў у 32 матчах, у якім ягоны клюб у трэці раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Бэльгіі[3].

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 студзеня 2012 году «Генк» абвесьціў аб пераходзе паўабаронцы ў «Чэлсі», зь якім дэ Бройнэ падпісаў кантракт на пяць з паловай гадоў[4]. Паводле ўмовы ўгоды гулец дайграў рэшту сэзону 2011—2012 гадоў у «Генце» ўжо на правах арэнды.

«Вэрдэр»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 жніўня 2012 году на афіцыйным сайце «Чэлсі» зьявілася паведамленьне, што сэзон 2012—2013 гадоў Кевін правядзе ў нямецкім «Вэрдэры»[5]. Клюбы дамовіліся аб пераходзе футбаліста за 1,3 мільёна эўра[6].

«Вольфсбург»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 студзеня 2014 году «Вольфсбург» выкупіў правы на дэ Бройнэ за суму ў памеры 17 млн фунтаў стэрлінгаў[7].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кевін выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныі краіны. 11 жніўня 2010 году дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай Бэльгіі ў рамках таварыскага матчу супраць зборнай Фінляндыі ў горадзе Турку, дзе ягоная зборная атрымала паразу зь лікам 1:0[8].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Генк»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]