Адыль Рамі
| Адыль Рамі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 сьнежня 1985 (27 гадоў) Бастыя, Францыя |
|
| Рост | 190 см | |
| Вага | 90 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Валенсія | |
| Нумар | 4 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2011 2011— 2011 |
Ліль Валенсія → Ліль (арэнда) |
111 (7) 35 (2) 18 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2010— | Францыя | 24 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Адыль Рамі (па-француску: Adil Rami; нарадзіўся 27 сьнежня 1985, Бастыя, Францыя) — францускі футбаліст гішпанскага клюба «Валенсія» й нацыянальнай зборнай Францыі, які гуляе на пазыцыі абаронцы. Добра вядомы сваёй фізычнай сілай, здольнасьцю майстарскі выконваць штрафныя ўдары, а таксама добрай гульнёй у паветры, бо ягоны рост складае 190 см. Адыль мае мараканскае паходжаньне.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Першым клюбам Адыля стаў «Этуаль Фрэю Сэн-Рафаэль», у які ён трапіў ў 1994 годзе ва ўзросьце 9 гадоў. Нягледзячы на вялікае жаданьне Рамі займацца футболам прафэсійна, яму прыходзілася гуляць толькі ў вольны час ад працы ў гарадзкой ратушы, у якой працавала ягоная маці[1]. У сэзоне 2003—2004 гадоў Адыль дэбютаваў на аматарскім узроўні ў матчах за свой клюб у чацьвёртым дывізіёне чэмпіянату Францыі[2].
«Ліль» [рэдагаваць]
Пасьля свайго пераезду ў «Ліль» Рамі быў адпраўлены ў рэзэрвовы склад клюба, якім кіраваў Паскаль Плянк, трэнер, які паводле словаў самога Адыля даў яму выдатны шанец расьці ў прафэсійным пляне[3]. За два месяцы да заканчэньня сэзона 2006—2007 гадоў Адыль быў упершыню выкліканы Клёдам Пюэлем ў асноўны склад клюба. 19 траўня 2007 года Рамі дэбютаваў у чэмпіянаце Францыі ў матчы супраць «Асэра», выйшаўшы на поле ў стартавым складзе на звыклай пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Праз тыдзень Адыль зноўку згуляў зь першых хвілінаў у матчы супраць «Рэна». 4 чэрвеня Рамі падпісаў свой першы прафэсійны кантракт, заключыўшы трохгадовае пагадненьне з клубам да 2010 году[4].
«Валенсія» [рэдагаваць]
3 студзеня 2011 года Рамі падпісаў кантракт на 4,5 гады з гішпанскай «Валенсіяй»[5]. Між клюбамі было заключана пагадненьне аб тым, што Рамі будзе выступаць за «Ліль» да ліпеня, пасьля чаго далучыцца да гішпанцаў на сталай аснове.
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
Рамі дэбютаваў у складзе зборнай Францыі 11 жніўня 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвэгіі. Да гэтага ў яго быў выбар паміж францускай і мараканскай зборнай, чый трэнэр Анры Мішэль прапаноўваў Адылю месца ў складзе перад Кубкам афрыканскіх нацыяў 2008 году. Тым ня менш, Рамі адхіліў прапанову Мішэля, заявіўшы пра сваё жаданьне выступаць у складзе «трохкаляровых». Адыль заявіў аб тым, што ён аддасьць перавагу «прадстаўляць Марока у францускай зборнай».
Дасягненьні [рэдагаваць]
Ліль:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Adil Rami, l’homme qui a dit non aux Lions. bladi.net
- ^ Saison Football 2003/2004. stat2foot.com
- ^ Adil Rami, le triomphe de l’insouciance. lavoixdessports.com
- ^ Adil Rami signe son premier contrat «pro» avec Lille. bladi.net
- ^ Rami to leave Lille for Valencia. uefa.com
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Адыль Рамі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка на афіцыйным сайце «Лілю»
- Прафайл на сайце LFP
- Прафайл на сайце L'Équipe
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Лярыс (бр) · 2 Дэбюшы · 3 Эўра · 4 Рамі · 5 Мэксэс · 6 Кабай · 7 Рыбэры · 8 Вальбуэна · 9 Жыру · 10 Бэнзэма · 11 Насры · 12 Мацюідзі · 13 Рэвэер · 14 Мэнэз · 15 Малюда · 16 Манданда (бр) · 17 М’Віля · 18 Дыяра · 19 Мартэн · 20 Бэн Арфа · 21 Касэльні · 22 Клішы · 23 Карасо (бр) · Трэнэр Блян |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |