Жэрэмі Мэнэз
| Жэрэмі Мэнэз | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 траўня 1987 Лянжумо, Францыя |
|
| Рост | 182 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | ПСЖ | |
| Нумар | 7 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1997—2002 2002—2007 |
Парыж ПСЖ |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2006 2006—2008 2008—2011 2011— |
Сашо Манака Рома ПСЖ |
55 (7) 57 (14) 84 (7) 33 (7) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2010— | Францыя | 16 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Жэрэмі Мэнэз (па-француску: Jérémy Ménez; нарадзіўся 7 траўня 1987, Лянжумо, Францыя) — францускі футбаліст, гулец клюба «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Францыі. Нападнік, таксама можа гуляць на пазыцыі паўабаронцы.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
«Сашо» [рэдагаваць]
Мэнэз пачынаў сваю кар’еру ў «Сашо». Першы кантракт з клюбам ён падпісаў у 16 гадоў. Дэбютаваў у Лізе 1 27 жніўня 2004 году, у матчы супраць «Аяча».
22 студзеня 2006 году Мэнэз заявіў пра сябе ў поўны голас, зрабіўшы хэт-трык у матчы з «Бардо», стаўшы самым юным аўтарам хэт-трыку за ўсю гісторыю францускай лігі. Неўзабаве ён быў прызнаны лепшым гульцом месяца. Дзякуючы выдатнай тэхніцы, маладога гульца параўноўвалі з Зыданам.
«Манака» [рэдагаваць]
Сэзон 2006—2007 гадоў Мэнэз пачынаў ужо ў складзе «Манака». Кіраўніцтва «манэгаскаў» бачыла ў ім «новага» Людавіка Жулі. У гэтым жа годзе Мэнэз выклікаўся ў зборную Францыі й дэбютаваў у ейным складзе ў матчы супраць зборнай Шатляндыі. Неўзабаве гульцом зацікавіўся мілянскі «Інтэр», але клюбы не сышліся ў кошце гульца.
«Рома» [рэдагаваць]
У канцы жніўня 2008 году Мэнэз перайшоў у «Рому». Свой першы гол за «Рому» Жэрэмі забіў 6 сьнежня 2008 году ў матчы супраць «К’ева».
«Пары Сэн-Жэрмэн» [рэдагаваць]
25 ліпеня 2011 году падпісаў кантракт з клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн» тэрмінам на 3 гады[1][2]. Першы гол у чэмпіянаце за ПСЖ забіў 28 аўгуста 2011 году ў матчы трэцяга тура супраць «Тулюзы».
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
У 2010 годзе з прычыны дыскваліфікацыі некаторых гульцоў асновы дарослай зборнай быў выкліканы на матч з камандай Нарвэгіі, у той жа гульні ён дэбютаваў у складзе «трохкаляровых».
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ ПСЖ объявил о приобретении Менеза и Матуиди. championat.com
- ^ Matuidi et Menez s’engagent avec le PSG. Site officiel du Paris Saint-Germain
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Жэрэмі Мэнэз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|---|
|
1 Душэ (бр) · 2 Сылва · 3 Сако · 5 Т’енэ · 6 Камара · 7 Мэнэз · 10 Ібрагімавіч · 11 Лявэццы · 13 Алекс · 14 Мацюідзі · 16 Арэоля (бр) · 17 Максвэл · 19 Гамэйро · 20 Шантом · 22 Арман · 23 ван дэр Віль · 26 Жае · 27 Пасторэ · 28 Мота · 29 Мура · 30 Сырыгу (бр) · 32 Бэкгэм · 40 Ле Кром (бр) · Трэнэр: Анчэлёцьці |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Лярыс (бр) · 2 Дэбюшы · 3 Эўра · 4 Рамі · 5 Мэксэс · 6 Кабай · 7 Рыбэры · 8 Вальбуэна · 9 Жыру · 10 Бэнзэма · 11 Насры · 12 Мацюідзі · 13 Рэвэер · 14 Мэнэз · 15 Малюда · 16 Манданда (бр) · 17 М’Віля · 18 Дыяра · 19 Мартэн · 20 Бэн Арфа · 21 Касэльні · 22 Клішы · 23 Карасо (бр) · Трэнэр Блян |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |