Фляран Малюда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фляран Малюда
Фляран Малюда
Florent Malouda
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1980 (34 гады)
Каена, Француская Гвіяна
Рост 180
Пазыцыя левы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Трабзанспор
Нумар 15
Моладзевыя клюбы
ASC Рэмірэ
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2000
2000—2003
2003—2007
2007—2013
2013—
Шатару
Генгам
Ліён
Чэлсі
Трабзанспор
59 (5)
92 (15)
138 (24)
149 (35)
0 (0)
Зборныя
2004— Францыя 80 (9)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
1 чэрвеня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
23 чэрвеня 2012.

Фляра́н Малюда́ (па-француску: Florent Malouda; 13 чэрвеня 1980, Каена, Француская Гвіяна) — футбаліст зборнай Францыі і турэцкага клюба «Трабзанспор», у які перайшоў зь лёнданскага «Чэлсі» ў ліпені 2013 году. Да «Чэлсі» Фляран гуляў за «Ліён» і «Шатару», а таксама «Генгам». Малюда адрозьніваецца добрымі фізычнымі дадзенымі, уменьнем дужацца да канца, выдатнай тэхнікай і «апошнім» пасам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Шатару»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У клюбе другога францускага дывізіёну Малюда ўвайшоў у аснову не адразу. Гуляючы спачатку ў моладзевым клюбе, а затым выходзячы на замену. Толькі ў апошні свой сэзон Фляран змог прабіцца ў аснову гуляючы на пазыцыі форварда.

«Генгам»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 жніўня 2000 году Малюда на правах вольнага агента перайшоў у «Генгам», дзе сустрэўся з Дыд’е Драгба. У «Генгаме» Малюда трапіў у аснову без усякіх ускладненьняў, гуляючы па пазыцыі левага паўабаронцы. За 3 гады ў «Генгаме» Малюда быў заўважаны і запрошаны на прагляд у такія францускія клюбы як «Марсэль» і «Манака». У верасьні 2003 году Малюда на правах вольнага агента перайшоў у «Ліён».

«Ліён»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «Ліёне» ў Флярана цалкам раскрыўся талент і пачалася вялікая кар’ера. За чатыры гады ў «Ліёне» Малюда зьяўляўся гульцом асноўнага складу. Сэзон 2006/07 быў асабліва ўдалым для Флярана (10 галоў у чэмпіянаце і 3 у Лізе чэмпіёнаў). Заявіўшы, што марай усёй яго жыцьця была выйграць Лігу чэмпіёнаў, 7 ліпеня 2007 году Малюда перайшоў у «Чэлсі» за 15 млн фунтаў.

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «Чэлсі» Малюда заняў месца Ар’ена Робэна, што і вымусіла другога пакінуць клюб. У новым клюбе француз зайграў адразу. Забіўшы па голе ў яго першых трох матчах. Цяпер на рахунку Флярана ў «Чэлсі» 14 гульняў у асноўным складзе і 4 галы.

«Трабзонспор»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 ліпеня 2013 году было абвешчана, што Малюда падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім клюбам «Трабзанспор»[1]. Паводле кантракту, штогод Малюда будзе зарабляць каля 2,5 млн эўра[2].

Міжнародныя кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малюда дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі 17 лістапада 2004 года ў матчы супраць зборнай Польшчы. Зь цягам часу Фляран стаў рэгулярна зьяўляецца ў складзе трохкаляровых, забіўшы свой ​​першы гол за сваю краіну 31 траўня 2005 года ў гульне супраць зборнай Вугоршчыны.

Статыстыка выступаў у клюбах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Клюб Краіна Чэмпіянат
Матчаў Галоў
19961997 Шатару Сьцяг Францыі 2 -
19971998 Шатару Сьцяг Францыі 1 -
19981999 Шатару Сьцяг Францыі 28 3
19992000 Шатару Сьцяг Францыі 28 2
20002001 Генгам Сьцяг Францыі 23 1
20012002 Генгам Сьцяг Францыі 32 4
20022003 Генгам Сьцяг Францыі 37 10
20032004 Ліён Сьцяг Францыі 35 4
20042005 Ліён Сьцяг Францыі 37 5
20052006 Ліён Сьцяг Францыі 31 6
20062007 Ліён Сьцяг Францыі 35 10
20072008 Чэлсі Сьцяг Ангельшчыны 21 2
20082009 Чэлсі Сьцяг Ангельшчыны 31 6
20092010 Чэлсі Сьцяг Ангельшчыны 33 12
20102011 Чэлсі Сьцяг Ангельшчыны 38 13
20112012 Чэлсі Сьцяг Ангельшчыны 26 2
20122013 Чэлсі Сьцяг Ангельшчыны 0 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фляран Малюдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў