Жэрэмі Тулялян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жэрэмі Тулялян
Жэрэмі Тулялян
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 верасьня 1983 (29 гадоў)
Нант, Францыя
Рост 183 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Маляга
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2006
2006—2011
2011—
Нант
Ліён
Маляга
94 (1)
146 (0)
25 (3)
Нацыянальная зборная
2006—2010 Францыя 36 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі,  адкарэктавана па стане на
13 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
17 ліпеня 2010.

Жэрэмі Тулялян (па-француску: Jérémy Toulalan; 10 верасьня 1983, Нант, Францыя) — францускі футбаліст, апорны паўабаронца гішпанскага клюба «Маляга» й былы гулец нацыянальнай зборнай Францыі.

Шарока вядомы тым, што забівае вельмі мала нават для апорнага паўабаронцы, то бок у 230 матчах чэмпіянату Францыі забіў толькі адзін раз у сэзоне 2004—2005 гадоў у браму клюба «Страсбур», аднак пры пераходзе ў гішпанскае першынства адзначыўся трочы за першы сэзон.

Зьмест

Кар’ера [рэдагаваць]

«Нант» [рэдагаваць]

Жэрэмі зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы «Нанту», у якім дэбютаваў у сэзоне 2001—2002 гадоў. У 2005 годзе быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам чэмпіянату Францыі.

«Алімпік» [рэдагаваць]

У 2006 годзе за 7 мільёнаў эўра перайшоў з «Нанту» ў «Алімпік» Ліён, дзе яго разглядалі як замену малійцу Мамаду Дыяра, які перайшоў у мадрыдзкі «Рэал». У складзе «Алімпіка» Жэрэмі два разы запар станавіўся чэмпіёнам Францыі. У сэзонах 2004—2005 і 2007—2008 гадоў быў уключаны ў сымбалічную зборную чэмпіянату. Да Туляляну праяўляў цікавасьць лёнданскі «Арсэнал», аднак Жэрэмі вырашыў застацца ў Францыі.

«Маляга» [рэдагаваць]

11 чэрвеня 2011 года гішпанскі клюб «Маляга» пацьвердзіў пераход Туляляна ў свой склад за 10 млн эўра[1][2]. 28 лістапада 2011 года ён адкрыў рахунак сваім галам за новы клюб у хатнім пераможным матчы супраць «Вільлярэалу», які скончыўся зь лікам 2:1.

Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]

Першы матч за зборную Францыі згуляў 11 кастрычніка 2006 года супраць зборнай Фарэрскіх астравоў.

Дасягненьні [рэдагаваць]

Сьцяг Францыі Алімпік Ліён:

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Жэрэмі Тулялянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў