Нікаля Анэлька
| Нікаля Анэлька | ||
Nicolas Sebastian Anelka |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 сакавіка 1979 Вэрсаль, Францыя |
|
| Рост | 185 | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ювэнтус | |
| Нумар | 18 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1983—1993 1993—1995 |
Трапэ Клерфантэн |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1996—1997 1997—1999 1999—2000 2000—2002 2002 2002—2004 2004—2006 2006—2008 2008—2012 2012— 2013— |
Пары Сэн-Жэрмэн Арсэнал Рэал Мадрыд Пары Сэн-Жэрмэн → Лівэрпул (арэнда) Манчэстэр Сіці Фэнэрбахчэ Болтан Ўандэрэрз Чэлсі Шанхай Шэньхуа → Ювэнтус (арэнда) |
10 (1) 65 (23) 19 (2) 39 (10) 22 (5) 89 (37) 39 (14) 53 (21) 106 (37) 22 (3) 2 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1998—2010 | Францыя | 69 (14) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
| Спартовыя ўзнагароды | ||
| Футбол | ||
| Чэмпіянаты Эўропы | ||
| Золата | Бэльгія/Нідэрлянды-2000 | |
| Кубкі Канфэдэрацыяў | ||
| Золата | Карэя/Японія-2001 | |
Нікаля Сабастыян Анэлька (па-француску: Nicolas Sebastian Anelka; нарадзіўся 14 сакавіка 1979 году ў Вэрсалі, Францыя) — францускі прафэсійны футбаліст, нападнік кітайскага клюбу «Шанхай Шэньхуа» й былы гулец зборнай Францыі. На сёньня знаходзіцца ў арэндзе ў італьянскім клюбе «Ювэнтус». Бацькі Нікаля, Маргарыта і Жан-Піліп — выхадцы з Мартынікі, якія прыехалі ў Францыю ў 1974 годзе.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Пары Сэн-Жэрмэн [рэдагаваць]
Сваю кар’еру Анэлька пачаў у францускім «ПСЖ», зь якога ў 17-гадовым узросьце пераехаў у «Арсэнал» у пачатку 1997 году.
Арсэнал [рэдагаваць]
На «Хайбэры» малады форвард прадэманстраваў моцны футбол і ўменьне забіваць, якое дапамагло клюбу зрабіць чэмпіёнскі дубль у 1998 годзе. У фінале Кубка Ангельшчыны Нікаля забіў мяч у вароты «Ньюкаслу».
Рэал Мадрыд [рэдагаваць]
Праз год Нікаля перайшоў у «Рэал» за 23 мільёны фунтаў стэрлінгаў. І «Арсэнал», і сам Анэлька былі здаволеныя ўгодай. У свой адзіны сэзон у Гішпаніі Нікаля пасьпеў выйграць Лігу чэмпіёнаў, двойчы забіўшы ў паўфінале ў вароты «Баварыі».
ПСЖ, Лівэрпул [рэдагаваць]
Правёўшы толькі 12 месяцаў на «Бэрнабэу», Анэлька вярнуўся ў «ПСЖ» і за 18 месяцаў забіў у новым клюбе 18 мячоў, а потым адправіўся ў арэнду ў «Лівэрпул», дзе трэнэрам працаваў яго суайчыньнік Жэрар Улье. На «Энфілдзе» Анэлька ня стаў гульцом асноўнага складу, і гэта стала чыньнікам яго пераезду ў «Манчэстэр Сіці» пад кіраўніцтва Кэвіна Кігана.
Манчэстэр Сіці [рэдагаваць]
У складзе «Гараджан» Анэлька забіваў рэгулярна: за два з паловай году 46 мячоў. Пэнальці, які Анэлька зарабіў і сам жа рэалізаваў у кастрычніку 2004 году, у вароты свайго цяперашняга клюбу, стаў чыньнікам адзінай паразы «Чэлсі» ў сэзоне, калі «Чэлсі» ўпершыню выйгралі чэмпіянат пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью.
Фэнэрбахчэ [рэдагаваць]
Посьпех спадарожнічаў Анэлька і ў «Фэнэрбахчэ». Ён забіваў у сярэднім у кожным трэцім матчы, уразіўшы тым самым Сэма Элардайса, які паклікаў Нікаля ў «Болтан» у пачатку сэзону 2006/07.
Болтан [рэдагаваць]
У «Болтане» Нікаля гуляў як нідзе больш. За паўтара сэзону ў «Болтане» Нікаля згуляў 53 матчы, і забіў 22 мячы, з-за чаго і выявіў цікавасьць да футбаліста лёнданскі «Чэлсі».
Чэлсі [рэдагаваць]
11 студзеня 2008 году Анэлька быў выкуплены «Чэлсі» з «Болтану» за 14 мільёнаў фунтаў, і падпісаў кантракт на 3,5 году.
Шанхай Шэньхуа [рэдагаваць]
3 сьнежня 2011 году пасьля перамогі «Чэлсі» супраць «Ньюкасла» трэнэр сініх Андрэ Вілаш-Боаш у сродках масавай інфармацыі пацьвердзіў, што Анэлька будзе вольны, каб пакінуць «Чэлсі» ў студзені. 12 сьнежаня «Чэлсі» пацьвердзіў, што Анэлька перойдзе ў кітайскі клуб «Шанхай Шэньхуа».
Выступы ў зборнай [рэдагаваць]
Апошнія дзесяць гадоў Анэлька зьяўляецца сталым гульцом зборнай Францыі, за якую ён правёў 43 матчу і забіў 11 мячоў. Анэлька быў у складзе зборнай, якая стала ў 2000 годзе чэмпіёнам Эўропы. Апошні матч за зборную ён правёў у лістападзе.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- 1997—1998 Чэмпіён Ангельшчыны
- 1997—1998 Уладальнік Кубка Ангельшчыны
- 1998—1999 Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны
- 1999—2000 Пераможца Лігі чэмпіёнаў
- 2000 Чэмпіён Эўропы
- 2001 Уладальнік Кубка Канфэдэрацыяў
- 2001—2002 Уладальнік Кубка Інтэртота
- 2004—2005 Чэмпіён Турэччыны
Трансфэры [рэдагаваць]
Усяго жа за час вандраваньня француза па эўрапейскіх клюбах на адчэпныя было выдаткавана 86 мільёнаў фунтаў. Пры гэтым у першы раз Анэлька перайшоў у 1997 годзе з ПСЖ у «Арсэнал» за 500 000 фунтаў.
| Папярэднік Майкл Оўэн |
Лепшы малады футбаліст Ангельшчыны 1999 |
Наступнік Гары К’юэл |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нікаля Анэлька — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(фр.)
- Профіль на сайце Фэдэрацыі футболу Францыі(фр.)
- Профіль і статыстыка на FootballDatabase.com(анг.)
- Профіль гульца на Premiership.Ru(рас.)
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Асобы па альфабэце
- Футбалісты па альфабэце
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Французы афрыканскага паходжаньня
- Францускія футбалісты
- Гульцы зборнай Францыі па футболе
- Гульцы ФК «Арсэнал» Лёндан
- Гульцы ФК «Рэал» Мадрыд
- Гульцы ФК «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Гульцы ФК «Лівэрпул»
- Гульцы ФК «Манчэстэр Сіці»
- Гульцы ФК «Фэнэрбахчэ» Стамбул
- Гульцы ФК «Болтан Ўандэрэрз»
- Гульцы ФК «Чэлсі»
- Гульцы ФК «Шанхай Шэньхуа»
- Гульцы ФК «Ювэнтус» Турын