Ніцца (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Францыі Ніцца
OGC Nice.png
Поўная назва Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d'Azur
Заснаваны 1904
Горад Ніцца, Францыя
Стадыён Стад дзю Рэй
Умяшчальнасьць: 17 415
Галоўны трэнэр Клёд Пуэль
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2011—2012 13 месца
Афіцыйны сайт

Ніцца (па-француску: Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d'Azur) — францускі футбольны клюб з гораду Ніцца. Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Францыі й трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатнія матчы «Ніцца» праводзіць на муніцыпальным ​​стадыёне «Стад дзю Рэй», які месьціцца ў межах гораду. У 2013 годзе клюб плануе пераехаць на новы стадыён «Альянц Рывіера»[1].

«Ніцца» была заснавана пад назвай «гімнастычны клюб Ніццы» (франц. Gymnaste Club de Nice) і зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футбола. Сярод першых клюбаў першага чэмпіянату Францыі сэзону 1932—1933 гадоў на сёньняшні момант працягваюць выступаць у ім клюбы, як то «Марсэль», «Манпэлье», «Рэн», «Сашо». Большасьць перамогаў у розных спаборніцтвах выпадала ў асноўным на 1950-я гады, калі клюб трэнэравалі такія спэцыялісты, як то Нума Андуа, ангелец Ўільям Бэры, і Жан Лючыяна. Апошнім на сёньня трафэем для клюба зьяўляецца Кубак Францыі, які «Ніцца» здабыла ў 1997 годзе пасьля перамогі над «Генгамам» па пэнальці ў фінале. Традыцыйнымі колерамі клюба зьяўляюцца чырвоны й чорны.

Падчас пасьпяховых выступаў клюба ў 1950-х гадох «Ніцца» была аднымі зь першых францускіх клюбаў, у якім пасьпяхова выступалі замежныя гульцы. Сярод вядомых гульцоў тых часоў былі аргентынцы Эктар дэ Бургаін і Панча Гансалес, люксэмбуржац Віктар Нюрэнбэрг, швэд Янэ Гэстакук і гішпанец Хаакін Вальле. Вальле, акрамя таго, зьяўляецца лепшым бамбардзірам клюба ўсіх часоў і найвялікшым гульцом клюба[2].

Зьмест

Гісторыя[рэдагаваць]

Гімнастычны клюб «Ніцца» быў заснаваны ў жылым раёне Ле Бамэт 9 ліпеня 1904 года маркізам дэ Масэнжы д’Азакам, які служыў у якасьці прэзыдэнта спартовай фэдэрацыі рэгіёну Прыморскія Альпы. Клюб быў сканцэнтраваны галоўным чынам на гімнастыцы й лёгкай атлетыцы. 6 ліпеня 1908 года ў спробе застацца філіялам спартовай фэдэрацыі рэгіёну прыморскія Альпы й, таксама, далучыцца да аматарскай фэдэрацыі футбола Францыі, гімнастычны клюб «Ніцца» быў падзелены на дзьве сэкцыі. Новая сэкця спарадзіла стварэньне футбольнага клюба, які пасьля двух сэзонаў аб’яднаўся з гімнастычным клюбам. 20 верасьня 1919 года «Ніцца» зьлілася зь мясцовым клюбам Gallia Football Athlétic Club, пасьля чаго былі прынятыя традыцыйныя клюба клюба колеры на сёньня — чырвоны й чорны. У 1920 годзе клюб гуляў у адной з рэгіянальных лігаў Францускай фэдэрацыі футболу. Падчас гэтых гульняў акрэсьлілася суперніцтва з клюбамі «Канны» й «Марсэлем». ДЭрбі паміж «Ніццай» і «Каннамі» атрымала назоў Дэрбі дэ-ля-Кот д’Азур. 22 сьнежня 1924 года клюб зьмяніў сваю назву на Olympique Gymnaste Club de Nice.

У ліпені 1930 году Нацыянальная рада Фэдэрацыі футболу Францыі прагаласавала ў падтрымку прафэсіяналізму ў францускім футболе. «Ніцца», разам з большасьцю клюбаў з поўдня, была адным зь першых клюбаў, якія прынялі новы статут, а пасьля стаў чальцом-заснавальнікамі новай лігі. У першым сэзоне лігі «Ніцца» скончыла сэзон на сёмым месцы ў сваёй групе. У наступным сэзоне, «Ніцца» фінішавала 13-й і вылецела з розыгрышу. На наступны сэзон клюб вярнуўся ў элітны дывізіён. У 1939 годзе прафэсійны футбол у Францыі быў адменены з-за пачатку Другой сусьветнай вайны. Нягледзячы на ​​гэта, «Ніцца» працягвала гуляць у футбольных аматарскіх лігах падчас вайны.

Стадыён[рэдагаваць]

Матч на Стад дзю Рэй

«Ніцца» праводзіць свае хатнія матчы на муніцыпальным ​​стадыёне «Стад дзю Рэй». Аднак афіцыйнай назвай стадыёну ёсьць «Стад Лео-Лянгранж», названы ў францускага палітыка, які займаў пасаду памочніка дзяржаўнага сакратара па спорце. «Стад дзю Рэй» перанёс мноства рэканструкцыяў, апошняя зь якіх была скончана ў 1997 годзе, і мае магутнасьць у 17 415 чалавек. Стадыён карыстаецца папулярнасьцю ў заўзятараў за тое, што разьмешчана ў цэнтры гораду, але пакутуе ад сваёй старой інфраструктуры й малой магутнасьці, бо гарадзкая аглямэрацыя Ніццы налічвае больш за 1 млн жыхароў.

«Ніцца» пачала спрабаваць будаўніцтва новага стадыёну ў 2002 годзе. У сваёй першай спробе, клюб быў рэзка скрытыкаваны з боку мясцовых палітыкаў, якія паставілі пад сумнёў карыснасьць і фармат стадыёна. Будаўніцтва «Альянц Рывіеры» пачалося ў 2011 годзе й будзе завершана ў 2013 годзе.

Дасягненьні[рэдагаваць]

Склад[рэдагаваць]

Па стане на 1 лютага 2013 года

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Калюмбіі Бр Давыд Асьпіна 1988
2 Сьцяг Аргентыны Аб Рэната Чывэльлі 1983
3 Сьцяг Францыі Аб Тыматэ Калёдэйчак 1991
4 Сьцяг Сэрбіі Аб Неманья Пейчынавіч 1987
5 Сьцяг Францыі Аб Кевін Гаміс 1989
6 Сьцяг Францыі ПА Дыд’е Дыгар (капітан) 1986
7 Сьцяг Францыі ПА Фабрыс Абрыель 1979
8 Сьцяг Малі ПА Мааманэ Траарэ 1988
9 Сьцяг Францыі Нап Ксавіе Пэнтэкот 1986
10 Сьцяг Францыі ПА Камэль Мэрыем 1979
11 Сьцяг Францыі Нап Эрык Батэак 1987
12 Сьцяг Аргентыны Нап Дарыё Цьвітаніч 1984
13 Сьцяг Францыі Аб Валянтэн Эйсэрык 1992
14 Сьцяг Францыі Нап Жэрэмі П’е 1989
17 Сьцяг Францыі ПА Кевін Анэн 1986
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Францыі Нап Ніль Мапэ 1996
19 Сьцяг Францыі ПА Кевін Дыяс 1988
20 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Люіджы Бруінс 1987
21 Сьцяг Габону ПА Лёй Палю 1988
22 Сьцяг Францыі Аб Жульен Бартамі 1990
23 Сьцяг Францыі ПА Алексі Басэці 1993
24 Сьцяг Сэнэгалу Аб Муса М’Боў 1992
25 Сьцяг Гаіці Аб Рамэн Жэнэвуа 1987
26 Сьцяг Францыі Аб Дыяко Фафана 1994
27 Сьцяг Францыі ПА Сырыль Аньён 1992
28 Сьцяг Францыі ПА Фаб’ен Дао Катэляна 1993
29 Сьцяг Францыі Нап Стэфан Баакен 1992
30 Сьцяг Францыі Бр Жарыс Дэе 1990
40 Сьцяг Францыі Бр Муэ Асэн 1995

Крыніцы[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Ніцца (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў