Манпэлье (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Францыі Манпэлье
HSC Montpellier Logo.png
Поўная назва Montpellier Hérault Sport Club
Заснаваны 1974
Горад Манпэлье, Францыя
Стадыён Стад дэ ля Масон
Умяшчальнасьць: 32 950
Галоўны трэнэр Ралян Курбіс
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2013—2014 15 месца
Афіцыйны сайт

Манпэлье (па-француску: Montpellier Hérault Sport Club) — францускі футбольны клюб з гораду Манпэлье, дэпартамэнту Эро. Заснаваны ў 1974 годзе ў выніку зьліцьця двух клюбаў «Montpellier-Littoral FC» і «AS Paillade». Чэмпіён Францыі (2012) і двухразовы ўладальнік Кубка Францыі. Хатняй арэнай з 1976 году зьяўляецца стадыён «Стад дэ ля Масон», які здольны зьмясьціць амаль 33 тысячы чалавек. Пасьля перамогі ў Кубку Францыі ў 1929 годзе, «Манпэлье» ў 1932 годзе прымаў удзел у першым сэзоне чэмпіянату Францыі па футболе разам зь дзевятнаццацю іншымі клюбамі. У 1974 годзе клюб быў набыты францускім прадпрымальнікам Люі Нікаленам, які зьяўляецца прэзыдэнтам і асноўным акцыянэрам клюбу й па сёньняшні дзень. Цяперашнюю назву каманда атрымала ў 1989 годзе, а да гэтага часу каманда называлася «Montpellier Paillade Sport Club».

За клюб у свае часы гулялі некалькі вядомых гульцоў, у першую чаргу Ляран Блян, які ў цяперашні час збяўляецца галоўным трэнэрам зборнай Францыі па футболе. Блян таксама зьяўляецца найлепшым бамбардзірам клюбу ўсіх часоў. Эрык Кантана, Ражэ Міла й Карляс Вальдэрама таксама абаранялі колеры клюбу. У 2001 годзе «Манпэлье» стварыў жаночую футбольную каманду.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Манпэлье» ў 1919 годзе

Манпэлье быў заснаваны ў 1919 годзе пад назвай «Stade Olympique Montpelliérain» асацыяцыяй «Générale Sportive Montpelliéraine», якая складалася з заможных і амбіцыйных грамадзянаў Манпэлье. Стварэньне спартовага клюба ў горадзе вялося з 1914 году, аднак, ідэя памерла з-за Першай сусьветнай вайны. Пасьля стварэньня спартовы клюб налічваў каманды па такім відам спорту як футбол, рэгбі, лёгкая атлетыка, тэніс і бокс. Штаб-кватэра клюба знаходзіцца ў мясцовым кафэ. Празь некалькі месяцаў існаваньня футбольная каманда клюба аб’ядналася зь іншым мясцовым клюбам «La Vie au Grand Air du Languedoc» (VGAL), якая была сфармавана ў жніўні 1917 году й спэцыялізавалася выключна на футболе.

Пасьпяховае зьліцьцё з VGAL і набыццё гульцоў клюба дазволіла «Манпэлье» лёгка адаптавацца ў спорце. Клюб у першыя гады свайго станаўленьня гуляў у лізе Division d'Honneur Sud-Est. У 1925 годзе клюб кіраваўся шатляндцам Вікторам Гібсанам. У тым жа годзе, «Манпэлье» перажыў унутраны крызіс пасьля таго, як Футбольная фэдэрацыя Францыі выявіла, што клюб быў вінаваты ў фінансавых злоўжываньнях. Прэзыдэнт клюба быў адхілены ад футбола на пяць гадоў і «Манпэлье» быў паніжаны ў клясе. У выніку штрафы прывялі да сыходу шэрагу гульцоў. У рамках намаганьняў па аднаўленьні, клюб змяніў сваю назву на «Sports Olympiques Montpelliérains» і запрасіў шэраг новых гульцоў, у першую чаргу Браніслава Секуліча, Ражэра Ральё й трох братоў Крамэраў са Швайцарыі. Працэс аднаўленьня быў неадкладны, клюб адразу ж вярнуўся ў лігу пасьля аднаго сэзону. У 1929 годзе клюб выйграў свой першы буйны трафэй, Кубак Францыі. У фінальнай гульні супраць клюба «Сэт» каманда дамаглася перамогі зь лікам 2:0, галы ў той сустрэчы забілі Агюст Крамэр і Эдмон Крамэр.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 28 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Ляран Пінье 1982
2 Сьцяг Францыі Аб Гары Бакалі 1988
3 Сьцяг Францыі Аб Даніель Кангрэ 1985
4 Сьцяг Бразыліі Аб Вітарына Ілтан (капітан) 1977
5 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Сьяка Т’енэ 1982
6 Сьцяг Францыі ПА Жарыс Марво 1982
7 Сьцяг Францыі Нап Антані Мунье 1987
8 Сьцяг Францыі ПА Жанас Мартэн 1990
9 Сьцяг Францыі Нап М’Бае Н’янг 1994
10 Сьцяг Францыі ПА Рэмі Кабэля 1990
12 Сьцяг Францыі Аб Вінсан Ды Стэфано
15 Сьцяг Францыі Нап Жанатан Тына 1989
16 Сьцяг Францыі Бр Жафры Журдрэн 1986
17 Сьцяг Францыі Аб Тэдзі Мэзаг 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Марока Нап Карым Аіт-Фана 1989
19 Сьцяг Сэнэгалу Нап Сулейман Камара 1982
20 Сьцяг Францыі ПА Марган Санзон 1994
21 Сьцяг Марока Аб Абдэльхамід эль-Каўтары 1990
22 Сьцяг Францыі ПА Бэнжамэн Стамбулі 1990
23 Сьцяг Тунісу ПА Жамэль Сайгі 1987
24 Сьцяг Пэру Нап Хеан Дэса 1993
25 Сьцяг Францыі Аб Мат’ё Дэплянь 1995
26 Сьцяг Марока Аб Ясын Жэбур 1991
27 Сьцяг Францыі Аб Жафры Асумэн
28 Сьцяг Францыі Нап Джамэль Бакар 1989
29 Сьцяг Калюмбіі Нап Віктар Мантаньнё 1984
30 Сьцяг Францыі Бр Жанатан Лігалі 1991
32 Сьцяг Францыі Аб Нікаля Сэн-Руф 1992

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Манпэлье (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў