Джэноа Генуя
| Поўная назва | Genoa Cricket and Football Club SpA | ||
|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1893 | ||
| Горад | Генуя, Італія | ||
| Стадыён | Люіджы Фэрарыс Умяшчальнасьць: 36 536 |
||
| Галоўны трэнэр | Люіджы Дэ Каніё | ||
| Чэмпіянат | Сэрыя A | ||
| · 2011—2012 | 17 месца | ||
|
|||
| Афіцыйны сайт | |||
Джэноа (па-італьянску: Genoa) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Заснаваны ў 1893 годзе. Дзевяціразовы чэмпіён Італіі й аднаразовы ўладальнік Кубка Італіі. Нягледзячы на тое, лёгкаатлетычны й крыкетны клюбы былі заснаваны ў 1893 годзе ангельцамі як брытанскі спартовы клюб за мяжой, гульцамі ў гэтым таварыстве былі выключна падданыя ангельскай кароны да 10 красавіка 1897 года, калі склад быў адчынены для італьянскіх грамадзянаў[1]. Футбольная сэкцыя клюба быў створана ў 1897 годзе Джэймзам Рычардсанам Спэнсьлі, што робіць футбольную каманду найстарэйшым існуючым клюбам у сваім родзе ў Італіі[2].
Падчас сваёй доўгай гісторыі, «Джэноа» перамагала спаборніцтва Сэрыі А дзевяць разоў. Першы тытул «Джэноа» быў здабыты ў першым чэмпіянаце ў 1898 годзе, а апошні ажно ў сэзоне 1923—1924 гадоў. Гістарычна склалася так, што «Джэноа» зьяўляецца чацьвёртым найбольш пасьпяховым італьянскім клюбам[3].
Клюб праводзіць свае атнія матчы на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 чалавек[4]. Гэтая пляцоўка зьяўляецца хатняй для клюба з 1911 году. З 1946 году стадыён таксама выкарыстоўваецца як хатняя арэна для іншага футольнага клюба з гораду «Сампдорыі». «Джэноа» большую частку сваёй пасьляваеннай гісторыі праводзіць паміж Сэрыяй А і Сэрыяй Б.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Клюб быў заснаваны 7 верасьня 1893 года як «Гэнуэскі крыкетны й атлетычны клюб» (анг. Genoa Cricket & Athletic Club)[5]. Першапачаткова клюб спаборнічаў толькі ў лёгкай атлетыцы й крыкеце. З-за таго, што клюб быў створаны, каб прадстаўляць Ангельшчыну за мяжой, арыгінальныя футболкі былі белага колеру, то бок такога ж колеру, як і кашулі нацыянальнай зборнай Ангельшчыны[5].
З адкрыцьцём футбольнай сэкцыі было прынята рашэньне ад дазволе ўдзелу італьянскіх грамадзянаў у дзейнасьці клюба. Першы таварыскі матч «Джэноа» праводзіла дома супраць зьмешанай каманды турынскіх клюбаў «Інтэрнацыянале» й «Тарынэзэ», дзе генуэскі клюб трываў паразу зь лікам 1:0[5]. Неўзабаве пасьля гэтага «Джэноа» атрымаў сваю першую перамогу ў выязным матчы супраць клюба «Алесандрыя» зь лікам 2:0. Таварыскія матчы таксама мелі месца супраць камандаў розных брытанскіх суднаў, якія прыходзілі ў порт Генуі.
Склад [рэдагаваць]
Па стане на 31 студзеня 2013 году
|
|
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ «Genoa». FourFourTwo.com.
- ^ «Storia». GenoaCFC.it
- ^ «Campionato Serie A – Albo D'oro». Lega Calcio.
- ^ «Stadio Luigi Ferraris». GenoaCFC.it.
- ^ а б в «Genoa Cricket & Football Club – Short Historical Overview 1893–1960». RSSSF.com.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
|
|||||
Джэноа Генуя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў