Зборная Мэксыкі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мэксыка
Фэдэрацыя Мэксыканская футбольная фэдэрацыя
Канфэдэрацыя КОНКАКАФ
Трэнэр Мігель Эрэра
Капітан Рафаэль Маркес
Найбольш гульняў Кляўдыё Суарэс (178)
Найлепшы бамбардзір Харэд Бархэцьці (46)
Першая гульня
Сьцяг Гватэмалы Гватэмала 2:3 Гандурас Сьцяг Гандурасу
(Гватэмала, Гватэмала; 1 студзеня 1923)
Самая буйная перамога
Сьцяг Мэксыкі Мэксыка 13:0 Багамы Сьцяг Багамскіх астравоў
(Талюка, Мэксыка; 28 красавіка 1987)
Самая буйная параза
Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына 8:0 Мэксыка Сьцяг Мэксыкі
(Лёндан, Ангельшчына; 10 траўня 1961)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 15 (упершыню: 1930)
Дасягненьні чвэрцьфінал (1970, 1986)
Залаты Кубак КОНКАКАФ
Удзел 20 (упершыню: 1963)
Дасягненьні Чэмпіён (1965, 1971, 1977, 1993, 1996, 1998, 2003, 2009, 2011)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Зборная Мэксыкі па футболе — прадстаўляе Мэксыку на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Мэксыканская футбольная фэдэрацыя. Каманда зьяўляецца самай тытулаванай зборнай у рэгіёне КОНКАКАФ.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Мэксыкі традыцыйна лічыцца наймацнейшай камандай у Цэнтральнай і Паўночнай Амэрыцы. З прычыны таго, што паўночнаамэрыканскі кантынэнт першапачаткова меў права праводзіць самастойны адборачны турнір, мэксыканцы, як правіла, лёгка былі мацьней за супернікаў і атрымоўвалі квіток на фінальную стадыю чэмпіянату. Аднак у фінальнай стадыі Мэксыка з той жа лёгкасьцю атрымлівала паразы камандам больш высокага ўзроўню. Толькі пачынаючы з канца 1980-х гадох каманда здолела крыху падвысіць узровень гульні.

Мэксыканскі футбол да гэтага часу пакутуе ад вымушанай ізаляцыі, што згубна адбіваецца на разьвіцьці гульні ў гэтай краіне. Акружаная футбольнымі карлікамі, мэксыканская зборная ахвотна праводзіць матчы з моцнымі камандамі іншых кантынэнтаў, удзельнічае ў розных турнірах, як то Кубак канфэдэрацыяў і Кубак Амэрыкі, спрабуючы тым самым падвысіць узровень свайго футболу.

Мэксыканскі чэмпіянат здаўна зьяўляецца самым высокааплатным ў Паўночнай і Цэнтральнай Амэрыцы. Тут таксама гуляюць і многія паўднёваамэрыканскія футбалісты. Мэксыканскія ж гульцы зрэдку пакідаюць межы сваёй краіны й выступаюць як правіла за мэксыканскія клюбы. Падобная сытуацыя таксама не зьяўляецца плённай для далейшага разьвіцьця мэксыканскага футболу. Трэнэрамі зборнай часьцяком становяцца замежныя спэцыялісты, як то Бора Мілуцінавіч, Рыкарда Ля Вольпэ.

Мэксыка ахвотна праводзіць буйныя футбольныя турніры. Футбол у краіне карыстаецца калясальнай папулярнасьцю, і Мэксыка мае стадыён умяшчальнасьцю да 100 тысячаў чалавек, самым знакамітым зьяўляецца стадыён «Ацтэка» ў сталіцы краіны. Чэмпіянаты сьвету 1970 і 1986 гадоў праходзілі ў Мэксыцы.

Нягледзячы на ​​нэгатыўны балянс выступаў на сусьветнай арэне Мэксыка зьяўляецца радзімай многіх моцных футбалістаў. Сярод іх знакамітыя брамнікі Антоніё Карбахаль і Хорхэ Кампас, цэнтральны нападнік Уга Санчэс, а таксама гульцы апошніх складаў Люіс Эрнандэс, Куаўатэмок Блянка й Харэд Бархэцьці.

Мэксыканцы аддаюць перавагу абарончаму, жорсткаму футболу. Футбалісты зборнай адрозьніваюцца высокай тэхнікай валоданьня мячом. Тыповай для іх манэрай зьяўляецца гульня ў кароткі пас. Акрамя сталых няўдалых выступаў на чэмпіянаце сьвету Мэксыка паказвае добрыя вынікі на Кубку Амэрыкі, у якім стала прымае ўдзел з 1993 году. Найвышэйшыя дасягненьні Мэксыкі ў Кубку канфэдэрацыяў: у 1999 годзе на сваім полі Мэксыка выйграла гэты турнір, вырваўшы ў фінале перамогу ў зборнай Бразыліі зь лікам 4:3. На рэгіянальных турнірах мэксыканцы часьцяком становяцца чэмпіёнамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Зборная Мэксыкі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў