Ляр’ен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ляр’ен
Lorient
Ляр’ен
Blason ville fr Lorient (Morbihan).svg
Герб Ляр’ену
Рэгіён: Брэтань
Дэпартамэнт: Марбіян
Плошча: 17,48 км²
Насельніцтва: 59 189 (1999)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 47°44′48″ пн. ш. 3°21′53″ з. д. / 47.74667° пн. ш. 3.36472° з. д. / 47.74667; -3.36472Каардынаты: 47°44′48″ пн. ш. 3°21′53″ з. д. / 47.74667° пн. ш. 3.36472° з. д. / 47.74667; -3.36472
Ляр’ен на мапе Францыі
Ляр’ен
Ляр’ен
Ляр’ен
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.lorient.com

Ляр’ен (па-француску: Lorient, па-брэтонску: An Oriant) — партовы горад і камуна на паўночным захадзе Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Марбіян рэгіёна Брэтань.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад Ляр’ен узьнік у першай палове XVII стагодзьдзя ў вусьці ракі Блявэ падчас росквіту гандлю зь Індыяй. Першапачаткова склады для марскога гандлю разьмяшчаліся ў Порт-Люі, а ў 1628 годзе на ўсход ад Порт-Люі былі пабудаваны дадатковыя склады, якія сталі вядомыя як усходнія (франц. Orient — усход). Пасьля 1664 году ў Ляр’ене была пабудавана суднавэрф францускай Ост-Індзкай кампаніі, што спрыяла далейшаму росту горада.

Падчас Другой сусьветнай вайны ў горадзе знаходзілася база нямецкіх падводных лодак. Горад падвяргаўся масіраваным авіяналётам хаўрусьнікаў і быў практычна цалкам разбураны, асабліва моцныя бамбаваньні праводзіліся ў студзені—лютым 1943 году. У сучасным Ляр’ене пераважае архітэктура 1950-х гадоў.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнае значэньне ў эканоміцы Ляр’ену мае порт, галоўнымі галінамі ў эканоміцы ёсьць гандаль, рыбалоўства, пасажырскія перавозкі.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для прыцягненьня турыстаў праводзяцца спартовыя спаборніцтвы на вадзе й штогадовы з 1971 году, агульна-кельцкі фэстываль этнічнай музыкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ляр’енсховішча мультымэдыйных матэрыялаў