Натан Аке

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натан Аке
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 лютага 1995(1995-02-18)[1][2][3] (29 гадоў)
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Сіці
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2017
2015
2015—2016
2016—2017
2017—2020
2020—
Чэлсі
Рэдынг (арэнда)
Ўотфард (арэнда)
Борнмут (арэнда)
Борнмут
Манчэстэр Сіці
7 (0)
5 (0)
24 (1)
10 (3)
105 (8)
73 (6)
Зборныя
2017— Нідэрлянды 42 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 кастрычніка 2023.

На́тан Аке́ (па-нідэрляндзку: Nathan Aké; нар. 18 лютага 1995 году) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Звычайна займае пазыцыю цэнтральнага абаронцы, але часам можа згуляць на левым флянзе[4].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў займацца футболам у роднай Гаазе ў акадэміі клюбу «АДО Дэн Гааг», але ў веку 12 гадоў далучыўся да акадэміі «Фэеноорду»[5]. Патэнцыял хлопца запрыкмецілі скаўты ангельскага «Чэлсі» і запрасілі юнака да сабе. Дэбютаваў Аке ў складзе «Чэлсі» ўжо 26 сьнежня 2012 году ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Норыдж Сіці», калі замяніў на пляцоўцы Хуана Мату ў дадатковы час. Аднак, хутка замацавацца ў складзе абаронца ня здолеў. Наступнымі гадамі ён пераважна праводзіў час у арэндах. Асаблівай стала арэнда ва «Ўотфард», які павярнуўся ў найвышэйшы ангельскі дывізіён і чакаў падмацаваньня з мэтай захаваньня месца ў эліце. Гулец дэбютаваў за клюб у нацыянальным першынстве 19 верасьня 2015 году ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», калі зьявіўся на полі з лавы запасных. Свой першы гол забіў у матчы супраць «Лівэрпулу» празь некалькі месяцаў пасьля таго. У гэты пэрыяд Аке выкарыстоўваўся пераважна на левым флянзе абароны. 29 чэрвеня 2016 году Аке далучыўся ўжо да «Борнмута» на правах арэнды на сэзон 2016—2017 гадоў[6]. Гулец замацаваў у складзе, але ў сярэдзіне сэзону быў адкліканы да «Чэлсі», дзе таксама выходзіў часам на пляцоўку. Па сканчэньні сэзон Аке вярнуўся ў «Борнмут» ужо як паўнавартасны футбаліст клюбу. 5 жніўня 2020 году нідэрляндзец стаў гульцом «Манчэстэр Сіці» за 41 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Першыя сэзоны абаронца яшчэ быў гульцом ратацыі, але ў сэзоне 2022—2023 гадоў ужо замацаваўся ў асноўным складзе дружыны.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Чэлсі»:

«Манчэстэр Сіці»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Nathan Aké // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в NATHAN AKE // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Nathan Aké // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Smith, Adam (6.08.2020). «Nathan Ake: How would Bournemouth defender improve Manchester City?». Sky Sports.
  5. ^ «Nathan Aké, oud Wilhelmus Jeugd speler, definitief naar Chelsea FC». V.V. Wilhelmus.
  6. ^ «Ake loaned to the Cherries». Chelsea F.C.
  7. ^ «Nathan Ake completes City switch». Manchester City F. C.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]