Forbes

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Forbes
Тэматыка Фінансава-эканамічны часопіс
Пэрыядычнасьць штомесяц
Мова шматмоўны
Галоўны рэдактар Стыў Форбс
Заснавальнік Бэрці Чарльз Форбс
Дата заснаваньня 1917
ISSN [1]

Forbes — амэрыканскі часопіс, які заснаваў у 1917 годзе Бэрці Чарльз Форбс (Bertie Charles Forbes). Сям'я Форбсаў зьяўляецца выдаўцом часопіса ўжо цягам больш як 80 гадоў.

Па-за межамі бізнэс-колаў часопіс вядомы перадусім сваімі сьпісамі:

  • 'Forbes 400 — сьпіс 400 самых заможных людзей ЗША;
  • Сьпіс самых багатых людзей сьвету;
  • Forbes 500 — сьпіс найбуйнейшых кампаніяў сьвету (паводле даходу);
  • Сьпіс найбуйнейшых кампаніяў сьвету — у адрозьненьні ад Forbes 500 улічвае не адно толькі даход, але рынкавую капіталізацыю, даход, прыбытак, і актывы.

Штаб-кватэра рэдакцыі месьціцца на 5-й авэню ў Нью-Ёрку.

Галоўны рэдактар часопісу з 1990 года — мільярдэр Стыў Форбс, унук заснавальніка Бэрці Чарльза Форбса.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі