Павал Рапапорт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Аляксандравіч Рапапорт
Павел Александрович Раппопорт
Дата нараджэньня 29 чэрвеня 1913(1913-06-29)[1]
Месца нараджэньня Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 11 верасьня 1988(1988-09-11) (75 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы Ленінградзкі інжынэрна-будаўнічы інстытут
Занятак гісторык, археоляг
Навуковая сфэра гісторыя архітэктуры, археалёгія
Месца працы Інстытут археалёгіі АН СССР
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Па́вал Алякса́ндравіч Рапапо́рт (29 чэрвеня 1913, Санкт-Пецярбург — 11 верасьня 1988) — расейскі археоляг, гісторык архітэктуры. Доктар гістарычных навук (1965).

У 1937 годзе скончыў Ленінградзкі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Ленінградзкім аддзяленьні Інстытуту археалёгіі АН СССР, адначасова выкладаў гісторыю архітэктуры ў Ленінградзкім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна.

Вывучаў праблемы гісторыі і археалёгіі манумэнтальнай архітэктуры Кіеўскай Русі і Маскоўскага княства. Дасьледаваў архітэктурныя помнікі Полацку, Віцебску, Горадні. Вывучаў менскія старажытнасьці. Абсьледаваў некалькі дзясяткаў гарадзішчаў на тэрыторыі старажытных Турава-Пінскай і Полацкай зямель і ў местах гэтак званай Чорнай Русі. Вывучаў канструкцыю абарончых збудаваньняў больш чым 10 гарадзішчаў на тэрыторыі Беларусі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.