Нэльсан Мандэла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Нэльсан Раліхлахла Мандэла
11-ы прэзыдэнт ПАР
27 красавіка 1994 года — 14 чэрвеня 1999 года
Папярэднік: Фрэдэрык Вілем дэ Клерк
Наступнік: Таба Мбэкі
генэральны сакратар Руху недалучэньня
3 верасьня 1998 года — 14 чэрвеня 1999 года
Папярэднік: Андрэс Пастрана Аранга
Наступнік: Таба Мбэкі
Асабістыя зьвесткі:
Партыя: Афрыканскі нацыянальны кангрэс
Сужэнец: 1. Эвялін
2. Віні
3. Граса
Дзеці: 2 сына і 3 дочкі
Узнагароды: Нобэлеўская прэмія міру
Кавалер ордэна сьвятога Олафа

Нэ́льсан Раліхла́хла Мандэ́ла (па-афрыкаанс: Nelson Rolihlahla Mandela; нар. 18 ліпеня, 1918, Куну, каля Умтаты) — з 10 траўня 1994 па 14 ліпеня 1999 — прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі, адзін з самых вядомых актывістаў у барацьбе за правы чалавека ў пэрыяд існаваньня апартэіду, за што 27 гадоў правёў у турме, ляўреат Нобэлеўскай прэміі міру 1993 г.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

У студэнцкія гады ўдзельнічаў у страйку, пазьней быў карэспандэнтам у Ёханэсбургу і паступіў у Унівэрсытэт Вітватэрсранда.

У 1944 удзельнічаў у стварэньні моладзевай лігі Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК). Пазьней, з-за абвастрэньні дужаньня, распрацаваў так званы «плян М», паводле якога вочкі АНК сыходзілі ў падпольле.

З 1948 году — нацыянальны сакратар Моладзевай ліі АНК.

З 1949 году — чалец Нацыянальнага выканкама АНК.

З 1950 году — нацыянальны прэзыдэнт Моладзевай лігі АНК.

У 1952 годзе Мандэла сумесна са сваім сябрам Олівэрам Тамба адкрыў першую легальную фірму, кіраваную чарнаскурымі.

З 1952 году — віцэ-прэзыдэнт АНК.

У 1956 годзе арыштаваны, а з 1960 году знаходзіўся ў падпольле.

У 1961 годзе ўзначаліў радыкальнае крыло АНК, «Умкхонта вэ сызвэ», пачаўшы палітыку сабатажу супраць ураду. Праз год Мандэла зьехаў у Аьлжыр для вербаваньня новых чальцоў крыла, але па вяртаньні быў затрыманы за нібы нелегальны выезд з краіны і за падбухторваньня да пратэсту.

У лістападзе 1968 Мандэла быў арыштаваны і першапачаткова прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня ў турме Робэн Айлэнд.

18 лютага 1990 г. Мандэла быў вызвалены са зьняволеньня, 11 лютага абвясьціў аб перамір'і і спыненьні ўзброенага дужаньня.

19911997 — прэзыдэнт АНК.

З 10 траўня 1994 па 14 чэрвеня 1999 — прэзыдэнт ПАР.

З 3 верасьня 1998 па 14 чэрвеня 1999 — генэральны сакратар Руху недалучэньня.

Марка СССР, 1988 г.


Ганаровы чалец больш 50 міжнародных унівэрсытэтаў. Пасьля таго, як у 1999 годзе Мандэла пакінуў пост прэзыдэнта ПАР, ён стаў актыўна заклікаць да больш актыўнаму асьвятленьню праблем ВІЧ і СНІДа. Па адзнаках экспэртаў, у ПАР цяпер каля пяці мільёнаў носьбітаў ВІЧ і хворых СНІДам - больш, чым у любой іншай краіне.

Калі Макгаха, старэйшы сын Нэльсана Мандэлы, памёр ад СНІДу, Мандэла заклікаў дужацца з распаўсюджваньнем гэтага сьмяротнага захворваньня.

[рэдагаваць] Сям'я

  • Макгаха Мандэла — старэйшы сын — памёр ад СНІДу ў 2005 г. ва ўзросьце 54 гадоў.
  • Тэмбэкіле, малодшы сын Мандэлы, загінуў у аўтакатастрофе. У часы рэжыму апартэіду Мандэла правёў за рашоткай 27 гадоў. Калі загінуў яго малодшы сын, улады не дазволілі Нэльсану Мандэле нават наведаць яго пахаваньні.
  • Цяпер у Мандэлы засталіся тры дочкі: адна - ад першай жонкі Эвялін, якая сканала ў 2004 годзе, і дзьве — ад другой жонкі Віні.
  • Эвялін была маці Макгаха. Таксама ў 2004 годзе сканала жонка Макгаха — Зондзі. [1]

[рэдагаваць] Узнагароды

[рэдагаваць] Творы

Прыведзеныя арыгінальныя назвы.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Сын Мандэлы памёр ад СНІДу
  2. ^ The Order of Mapungubwe. List of Recipients.(анг.)
  3. ^ Указ прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 24.08.1995 № 871 «Аб узнагароджаньні ордэнам Сяброўства Мандэлы Н.Р.»
  4. ^ Order of Canada. Nelson Mandela, C.C (анг.)

[рэдагаваць] Літаратура

  • Кто есть кто в мировой политике / Редкол.: Кравченко Л.П. (отв. ред.) и др. — М.: Политиздат, 1990. ISBN 5-250-00513-6



Асабістыя прылады