Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з ПАР)
Перайсьці да: навігацыя, пошук
Republiek van Suid-Afrika (бурская)
Republic of South Africa (ангельская)
Сьцяг Паўднёва-Афрыканскае Рэспублікі Герб Паўднёва-Афрыканскае Рэспублікі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Мова кам: !ke e: ǀxarra ǁke'
Месцазнаходжаньне Паўднёва-Афрыканскае Рэспублікі
Афіцыйная мова афрыкаанс, ангельская, зулу, кгоса, сўаці, ндэбэле, паўднёвая сота, паўночная сота, тсонґа, тсўана, вэнда
Сталіца Кэйптаўн (заканадаўчая), Прэторыя (адміністрацыйная), Блумфонтэйн (судовая)
Найбуйнейшы горад Ёганэсбурґ
Урад Парляманцкая дэмакратыя
Табо Мбэкі
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
25-е месца ў сьвеце
1.221.037 км²
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2006)
 - Шчыльнасьць
26-е месца ў сьвеце
47 432 000
39 ас./км²
СУП
 - Агульны (2007)
 - на душу насельніцтва
42-е месца ў сьвеце
$ 467,6 млрд
$ 12 000
Валюта Ранд (ZAR)
Незалежнасьць
 -Аб'яднаньне
  -Ўэстмінтарскі статут
  -Рэспубліка
Ад Злучанага Каралеўства
31 траўня 1910
11 сьнежня 1931
31 траўня 1961
Дзяржаўны гімн «Нацыянальны гімн ПАР»
Дамэн верхняга ўзроўню .za
Тэлефонны код +27
Мапа ПАР

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка - краіна, разьмешчаная на паўднёвай ускраіне Афрыкі. Мае мяжу з Намібіяй, Бацванай, Зымбабвэ, Мазамбікам, Сўазілэндам. Тэрыторыя ПАР цалкам атачае тэрыторыю Лесота.

Колькасьць эўрапейскіх імігрантаў ў ПАР большая за любую іншую краіну ў Афрыцы; акрамя іх й карэннага насельніцтва тэрыторый у ПАР жывуць гэтаксама Індыйцы. Увогуле, 80 адсотак ад усяго насельніцтва рэспублікі ёсьць прадстаўнікі нэгройднае расы. Краіна валодае багатымі мінэральнымі рэсурсамі, а таксама зьяўляецца самай эканамічна разьвітай на кантыненьце і мае адносна трывалыя сусьветныя пазыцыі.[1]

Зьмест

[рэдагаваць] Афіцыйныя назвы

У сувязі з тым, што ў ПАР дзяржаўнымі прызнаныя 11 моваў (трэцяя краіна па колькасьці моваў пасьля Індыі ды Балівіі[2][3]), краіна мае 11 афіцыйных назваў:

Нягледзячы на такі багаты сьпіс назваў, некаторыя паўднёваафрыканцы пазьбягаюць афіцыйных назваў і аддаюць перавагу да Азанія: гэта ў асноўным чорныя расісты, якія імкнуцца дыстанцавацца ад эўрапейскае спадчыны.

[рэдагаваць] Геаграфія

ПАР разьмешчаная на паўднёвай канцавой часткі ПАР Афрыкі. Даўжыня берагавой лініі складае 2 798 км. ПАР мае плошчу 1 219 090 км², краіна зьяўляецца 24-й па плошчы ў сьвеце (пасьля Малі). Вышэйшая кропка ПАР — гара Нджэсуці ў Драконавых гарах.

У ПАР прадстаўленыя разнастайныя кліматычныя зоны, ад сухой пустыні Наміб да субтропікаў на ўсходзе ля мяжы з Мазамбікам ды ўзьбярэжжы Індыйскага акіяну. На ўсходзе мясцовасьць хутка падымаецца, ўтвараючы Драконавыя горы ды пераходзячы ў больш унутранае плато, якое называюць вельд.

Унутраныя раёны ПАР - вялізная, параўнальна плоская ды рэдказаселенная прастора, вядомая як Кару, якое высушваецца з набліжэньнем да пустыні Наміб. Насупраць, усходняе ўзбярэжжа выдатна ўвільготненае і мае клімат, блізкі да трапічнага. На крайнім паўднёвым-захадзе клімат надзвычайна падобны на міжземнаморскі, з дажджлівай зімой ды спякотным, сухім летам. Гэты раён лічыцца самым спрыялым для вінаградарства. Таксама раён вядомы сваімі сталымі вятрамі, што дзьмуць круглы рок. Гэты вецер ля мыса Добрай Надзеі настолькі моцны, што спрычыняў мноства нязручнасьцяў маракам ды прыводзіў да караблекрушэньняў. Далей на ўсходзе ападкі йдуць раўнамерна, таму гэты рэгіён лепей пакрыты расьліннасьцю. Ён вядомы як «Шлях садоў».

Раён Вольнае дзяржавы — асабліва плоская мясцовасьць, якая разьмешчаная ў цэнтры высокага плато. На поўнач ад ракі Вааль вельд лепей увільготнены і пры гэтым на яго не ўзьдзейнічаюць завысокія тэмпературы. Ёганэсбург, які знаходзіцца ў цэнтры вельда на вышыні 1740 мэтраў, атрымлівае 760 мм ападкаў на рок. У гэтых мясьцінах зімы халаднейшыя, хаця сьнег падае зрэдку.

[рэдагаваць] Гісторыя

Рандавель — тыповае жытло народаў банту на тэрыторыі ПАР

Чалавек зьяўвіўся на тэрыторыі сучаснай краіны ў далёкай старажытнасьці (дасьледваньні стаянак у пячорах ля Стэркфантэйна, Кромдрая ды Макапансхата); аднак верагодных зьвесткаў пра раннюю гісторыю рэгіёну няшмат. Да прыходу плямёнаў банту (ракі Лімпапо на поўначы краіны яны дасягнулі ў сярэдзіне I тысячагодзьдзя нашае эры) гэтая тэрыторыя была населеная вандроўнымі жывёлагадоўчымі плямёнамі кой-кой (готэнтотаў) ды зьбіральнікамі-бушмэнамі. Земляробы-банту прасоўваліся на паўднёвы захад, зьнічшаючы ці асімілюючы мясцовае насельніцтва. Прыкладна да 1050 року адносяцца архэалягічныя сьведчаньні аб іх прысутнасьці ў цяперашняй правінцыі Квазулу-Натал. Да часу прыходу эўрапейцаў вобласьць мысу Добрай Надзеі была заселеная кой-кой, а банту дасягнулі ўжо берагоў ракі Грэйт-Фіш.

[рэдагаваць] Перасяленьні галяндцаў

Прыбыцьцё Яна ван Рыбека

Упершыню сталае пасяленьне эўрапейцаў узгадваецца 6 красавіка 1652 року, калі Ян ван Рыбек ад імя Галяндзкае Ост-Індзкае Кампаніі заснаваў пасяленьне на «мысе Штормаў», які пазьней атрымаў назву «Добрай Надзеі» (цяпер гэта Кэйптаўн). У XVII ды XVIII стагодзьдзях у Паўночную Афрыку прыяжджалі каляністы з Нідэрляндаў, а таксама францускія гугеноты, якія ратаваліся ад рэлігійных перасьледаў на Радзіме, ды пасяленцы зь Нямеччыны. У 1770-я рр. каляністы сутыкнуліся з мясцовымі плямёнамі, які прасоўваліся з паўночнага ўсходу. Адбылася сэрыя сутыкненьняў, вядомыя як памежныя войны, прычынамі якіх былі ў асноўным дамаганьні белых перасяленцаў на землі афрыканцаў.

У Капскую калёнію звазілі рабоў з іншых галяндзкіх уладаньняў, у прыватнасьці з Інданэзіі ды з Мадагаскару. Шмат рабоў, а таксама аўтахтоннае насельніцтва Капскага рэгіёну, зьмяшалася з белымі каляністамі. Іх нашчадкаў называюць «капскімі каляровымі» ды і цяпер складаюць да 50 % насельніцтва ў Заходняе Капскае правінцыі.

[рэдагаваць] Брытанская калянізацыя

Вялікабрытанія ўпершыню атрымала панаваньне над Капскае калёніяй у 1795 року, падчас Чацьвёртай англа-галяндзкай вайны: тады Нідэрлянды апынуліся пад уладай Напалеона, і брытанцы, баючыся, што французы атрымаюць кантроль над гэтым стратэгічна важным рэгіёнам, накіравалі ў Капстад (сёньня - Кэйптаўн) войска на чале з генералам Джэймсам Гэнры Крэйгам, каб той захапіў калёніі ад імя статхолдэра Вільгельма V Аранжскага. Губарнатар Капстада не атрымліваў ніякіх даручэньняў, аднак пагадзіўся падпарадкавацца англічанам. У 1803 року быў заключаны Ам'енскі мір, паводле ўмоваў якога Батавія (то бок Нідэрлянды, як яны сталі называцца пасьля таго, як іх захапілі французы) пакідала Капскую калёнію за сабой. Пасьля аднаўленьня вайны ў 1805 року англічане зноўку вырашылі захапіць тэрыторыю, ды ў выніку бітвы на схілах Сталовае гары ў 1806 року ангельскія войскі пад камандваньнем Дэвіда Бэрда ўвайшлі ў форт Капстада.

Брытанцы ўмацавалі сваю прысутнасьць на ўсходняе мяжы Капскае калёніі, змагаючыся з мясцовымі плямёнамі шляхам будаваньня фартоў паабапал ракі Грэйт-Фіш. З мэтай узмацненьня сваёй улады ў гэтых мясьцінах, брытанская карона заахвочвала прыезд пасяленцаў зь мэтраполіі.

У 1806 року, пад ціскам розных сілаў унутры краіны парлямэнт Вялікабрытаніі забараніў рабства, а ў 1833 гэтае палажэньне было распаўсюджанае і на брытанскія калёніі. Сталыя сутычкі на межах, адмена рабства і іншыя рознагалосьсі з брытанцамі прымусілі шматлікіх сялян галяндзкага паходжаньня (якіх называлі бурамі, ад па-нідэрляндзку: boer 'селянін') пайсьці ў так званы Вялікі трэк углыб кантынэнту, на высокае плато-вельд. Там яны сутыкнуліся з племем ндэбеле на чале з Мзіліказі, былым паплечнікам Чакі, які ўцёк на захад падчас так званага мфекане — перасяленьня народаў, што быў выкліканы міжусобнымі войнамі ў Паўднёва-Ўсходняй Афрыцы (сучасная правінцыя КваЗулу-Натал). Урэшце буры заснавалі ў кантынентальнай частцы Паўднёвай Афрыкі свае дзяржавы Аранжавая рэспубліка ды Трансвааль.

[рэдагаваць] Англа-бурскія войны

Сярод асноўных прычынаў, якія прывялі да адкрытага канфлікту між эўрапейцаў ды бураў, вядомага як Англа-бурскія войны, стала адкрыцьцё багатых радовішчаў алмазаў у 1867 року ды золата ў 1886 року. Здабыча карысных выкапняў спрычыніла інтэнсіўны эканамічны рост калёніі і павелічэньне адцёку капітала ў Эўропу, рэзкі ўздым іміграцыі ў бурскія рэспублікі і пагаршэньню становішча тубыльцаў.

Буры - жанчыны і дзеці - ў канцэнтрацыйным лягеры

Брытанскі ўрад ня здоліў зладзіць з падзеямі, што адбываліся ў калёніі, што ўрэшце прывяло да першай англа-бурскае вайны (вядомая сярод насельніцтва ПАР як "Вайна за незалежнасьць") ў 18801881 роках. Першая вайна была хуткацечная: буры здолілі перамагчы рэгулярныя ангельскія войскі і дамагліся незалежнасьці тэрыторыяў. Сярод перавагаў бураў, што адыгралі значную ролю ў перамозе, лічацца лепшае веданьне мясцовасьці, а таксама вопратка колеру хакі, якая хавала эфектыўней за чырвоныя мундзіры ангельцаў. Аднак брытанскія войскі заснаваліся ў Натале ды Зулулэндзе, дзякуючы перамозе ў вайне з зулусамі. У 1881 року бурскія рэспублікі аб'ядналіся ў Паўднёва-Афрыканскую рэспубліку (па-нідэрляндзку: Zuid-Afrikaansche Republiek). Паул Кругер (па-нідэрляндзку: Paul Kruger), адзін з кіраўнікоў паўстаньня, стаў прэзідэнтам ПАР у 1883 року.

У 18991902 роках адбылася другая англа-бурская вайна, калі буры, нягледзячы на папярэднія посьпехі, атрымалі паразу. У гэты раз брытанцы былі лепей экіпіраваныя і навучаныя. Пасьля няўдалых баявых дзеяньняў буры перайшлі да тактыкі партызанскае вайны, з якой ангельцы змагаліся, стварыўшы сетку канцэнтрацыйных лягераў. Паводле ўмоваў дамовы ў Ферэніхінгу брытанцы пагадзіліся выплаціць трохмільённую запазычаннасьць бурскіх урадаў. Акрамя таго, каляровае насельніцтва было пазбаўленае права голасу (акрамя Капскае калёніі).

[рэдагаваць] Стварэньне Паўднёва-Афрыканскага Зьвязу

Пасьля перамоваў цягам чатырох рокаў 31 траўня 1910 року ўтварыўся Паўднёва-Афрыканскі Зьвяз, які складаўся з брытанскіх калёній - Капская калёнія, Натал, калёнія Аранжавае ракі ды Трансвааль. Зьвяз стаў дамініёнам Брытанскае імпэрыі, з чым зьвязваецца атрыманьне ў 1931 року фактычнай незалежнасьці. Паводле Вэстмінстэрскага статуту ў імпэрскую палітыку ўводзіцца такі панятак як дамініён, што азначала прызнаньне права былымі калёніямі на самакіраваньне пры верхавенстве брытанскага манарху.

У 1934 року была ўтвораная Аб'яднанная партыя, ў якую ўвайшлі Паўднёваафрыканская партыя (прабрытанская пазыцыя) ды Нацыянальная партыя (бурская). Аднак праз пяць рокаў, у 1939 року яна распалася з прычыны паўстаўшых рознагалосьсяў, ці варта Паўднёвай Афрыцы ўсьлед за Вялікабрытаніяй уступаць у Другую сусьветную вайну — правая Нацыянальная партыя падтрымоўвала расавую сэгрэгацыю, прапанаваную фашысцкае Нямеччынай.

[рэдагаваць] Незалежнасьць ПАР

У 1961 року Паўднёва-Афрыканскі Зьвяз стаў незалежнай рэспублікай (Паўднёва-Афрыканская рэспубліка), якая выйшла з Брытанскай Садружнасьці Нацыяў на чале з Вялікабрытаніяй. Адной з прычынаў выхаду было непрыняцьце палітыкі апартэіду іншымі чальцамі Садружнасьці (чалецтва ПАР было адноўленае ў чэрвені 1994 року).

[рэдагаваць] Палітыка апартэіду ў ПАР

Асноўны артыкул: Апартэід

Апартэід (па-афрыкаанс: apartheid) азначае "асобнасьць", "падзяленьне") - сыстэма легалізаванае расавае сэгрэгацыі, якая зьяўлялася асновай унутранае палітыкі белага ўрада Нацыянальнае партыі, што кіравала Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай ад 1948 да 1990 году. Канцавой мэтай гэтае палітыкі было стварэньне "Паўднёвае Афрыкі для белых". Падчас апартэіду чорнаскурыя людзі фактычна часткова або цалкам пазбаўляліся наступных правоў:

Знак на пляжы ў Кэйптаўне, які забараняе ўваход "чорным" ды сабакам
  • Права на грамадзянства ПАР
  • Права на ўдзел у выбарах і права быць выбраным
  • Права на волю перамяшчэньня (неграм было забаронена выходзіць на вуліцу пасьля захаду сонца, а таксама зьяўляцца ў «белых» раёнах без асаблівага дазволу ўладаў, то бок, так сталася, што ім было забаронена наведваць буйныя месты, бо яны знаходзіліся ў «белых» раёнах)
  • Права на зьмяшаныя шлюбы
  • Права на мэдычнае абслугоўваньне (мэдыцына для «чорных» была ня разьвітая, а ў некаторых раёнах яе бракавала)
  • Права на культурна-забаўляльны адпачынак (асноўныя кінатэатры і іншыя ўстановы былі ў «белых» раёнах)
  • Права на адукацыю (галоўныя адукацыйныя ўстановы знаходзіліся ў «белых» раёнах)
  • Права быть прынятым на працу (за працадаўцам было афіцыйна замацаванае права прымяняць расавую дыскрымінацыю пры прыйманьні на працу)

ААН неаднаразова ў сваіх рэзалюцыях прызнавала апартэід «паўднёва-афрыканскім фашызмам» ды заклікала Паўднёвую Афрыку прыпыніць палітыку расавае дыскрымінацыі. Тым ня менш урад краіны ігнараваў патрабаваньні міжнародных арганізацыяў.

Прымяненьне захадаў палітыкі апартэіду выклікала пратэсты, страйкі ды хваляваньні ўнутры краіны, пікі якіх прыпалі на сярэдзіны 1950-х, пачатак 1960-х, сярэдзіну 1970-х ды 1980-я рокі. У верасьні 1989 року прэзідэнтам краіны быў выбраны Фрэдэрык дэ Клерк, які пачаў рабіць актыўныя дзеяньні па ліквідацыі сыстэмы апартэіду: шматлікія законы былі адмененыя, з турмы быў вызвалены Нэльсан Мандэла — і ў 1994 року прайшлі першыя ўсеагульныя выбары, перамогу на якіх атрымаў Афрыканскі нацыянальны кангрэс, які да гэтых часін знаходзіцца ва ўладзе.

[рэдагаваць] Эканоміка

[рэдагаваць] Дэмаграфія

[рэдагаваць] Транспарт

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

з 11 чэрвеня 2010 года па 11 ліпеня 2010 года Паўднёва-Афрыканская рэспубліка прыме Чэмпіянат сьвету па футболе 2010.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Інфармацыя пра краіну
  2. ^ Мовы ПАР
  3. ^ Мовы Індыіі

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Паўднёва-Афрыканская Рэспублікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў


На іншых мовах