Рада Бясьпекі ААН

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рада Бясьпекі ААН

Адпаведна Хартыі ААН, менавіта Ра́да Бясьпе́кі, у першую чаргу, адказвае за захаваньне міру і бясьпекі ў сьвеце.

Рада Бясьпекі складаецца з 15 чальцоў. Пяцёра (Кітай, ЗША, Францыя, Вялікабрытанія і СССР, у 1991 годзе заменены на РФ) зьяўляюцца трывалымі чальцамі; астатніх чальцоў кожныя два гады абірае Генэральная Асамблея ААН. Вырашэньні у Радзе Бясьпекі прымаюцца большасьцю ў 9 галасоў, і ніводнае вырашэньне, акрамя пытаньняў аб парадку судавытворчасьці, не можа быць прынятае, калі хоць адзін з трывалых чальцоў галасуе супраць (так званае права вета).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рада Бясьпекі ААНсховішча мультымэдыйных матэрыялаў