Наргіз Магамадзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наргіз Магамадзі
نرگس محمدی
Дата нараджэньня 21 красавіка 1972(1972-04-21)[1] (51 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак праваабаронка, журналістка
Месца працы
Узнагароды

Наргіз Махамадзі (па-пэрсыдзку: نرگس محمدی‎; нар. 1972) — іранская праваабаронца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру (2023).

Наргіз Махамадзі пачала сваю праваабарончую дзейнасьць у 1990-я гады, студэнткай факультэта фізыкі. Па заканчэньні ўнівэрсытэта працавала інжынэрам, але таксама пісала аўтарскія калёнкі ў некаторыя іранскія выданьні.

У 2003 годзе яна пачала працаваць у Тэґеранскім цэнтры абароны правоў чалавека, заснаваным іншай іранскай актывісткай, ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі міру Шырын Эбадзі. У 2011 годзе Наргіз Махамадзі была ўпершыню арыштаваная й прысуджаная да турэмнага зьняволеньня. Праз два гады яна выйшла на волю і далучылася да кампаніі супраць сьмяротнага пакараньня ў Іране. За гэтую дзейнасьць яна зноў была арыштаваная ў 2015 годзе. У 2016 годзе прысуджаная да 16 год турэмнага зьняволеньня. Пасьля вяртаньня ў турму выступала супраць катаваньняў і сэксуальнага ґвалту, які прымяняецца да палітычных зьняволеных — жанчын у іранскіх турмах. З турмы яна таксама падтрымала пратэсты 2022 году й арґанізавала некалькі акцыяў салідарнасьці сярод зьняволеных, за што ўлады зрабілі яшчэ больш строгімі ўмовы яе зьняволеньня.

6 кастрычніка 2023 году Наргіз Махамадзі ўдастоена Нобэлеўскай прэміі міру за «яе барацьбу з ґвалтам іранскага рэжыму й за роўныя правы і свабоды для ўсіх».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]