Лэстэр Боўлз Пірсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лэстэр Боўлз Пірсан

Лэстэр Боўлз Пірсан (23 красавіка 1897, Таронта — 27 сьнежня 1972, Атава) — канадзкі прафэсар, гісторык ды дзяржаўны дзяяч. Прэм'ер-міністар Канады (1963—1968).

Кар’еру пачынаў у дыпляматычнай службе, з 1941 года працаваў у МЗС Канады, з 1945 года амбасадар Канады ў ЗША, кіраўнік канадзкай дэлегацыі ў ААН (1948—1952), старшыня Генэральнай Асамблеі ААН (1952—1953).

Атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру (1957) за свае намаганьні па мірным ўрэгуляваньні Суэцкага крызісу. Таксама атрымаў ордэн Брытанскай Імпэрыі[1], а ў 1971 годзе атрымаў брытанскі ордэн Заслуг[2].

З 1948 года член парлямэнта, дэпутат ад Лібэральнай партыі, працаваў у кабінэце Сэн-Лярана, пасьля паразы лібэралаў на выбарах 1958 года стаў кіраўніком партыі. Лічыцца адным са стваральнікаў сучаснай сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня Канады, увёў у абарачэньне канадзкі сцяг і гімн.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dale On Lester ('Mike') Pearson of Canada (I) / American Diplomacy. April 2000
  2. ^ Palmer, Alan Warwick (1986). Who's Who in World Politics: From 1860 to the Present Day. London, New York City: Routledge. ISBN 978-0-415-13161-2

Commons-logo.svg  Лэстэр Боўлз Пірсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Папярэднік
Джон Дыфэнбэйкер
Прэм'ер-міністар Канады
19631968
Наступнік
П’ер Трудо