Таронтаўскі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Таронтаўскі ўнівэрсытэт
University of Toronto
1spadinacres.jpg
па-лацінску: Universitas Torontonensis
Дэвіз Velut arbor ævo
Дэвіз па-беларуску Як дрэва праз гады
Заснаваны 15 сакавіка 1827
Тып грамадзкі
Прэзыдэнт Дэвід Нэйлар
Віцэ-прэзыдэнт Майкл Ўільсан
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 43°39′42″ пн. ш. 79°23′42″ з. д. / 43.66167° пн. ш. 79.395° з. д. / 43.66167; -79.395Каардынаты: 43°39′42″ пн. ш. 79°23′42″ з. д. / 43.66167° пн. ш. 79.395° з. д. / 43.66167; -79.395
Горад Таронта
Штат Антарыё
Краіна Канада
Вэб-сайт http://www.utoronto.ca
Таронтаўскі ўнівэрсытэт на мапе Канады
Таронтаўскі ўнівэрсытэт
Таронтаўскі ўнівэрсытэт
Таронтаўскі ўнівэрсытэт

Таронтаўскі ўнівэрсытэт (па-ангельску: University of Toronto, скарочана U. of T.) — публічны дасьледчы ўнівэрсытэт у Таронта, Антарыё, Канада. Большасьць асноўных тэрыторыяў і абе’ктаў унівэрсытэту разьмешчаныя на поўнач ад Фінансавай акругі ў Парку Каралевы. Заснаваны ў 1827 годзе як Каралеўскі Каледж пад кіраваньнем Царквы Англіі, і стаў першай установай вышэйшай адукацыі ў Верхняй Канадзе. У 1850 годзе атрымаў назву Ўнівэрсытэту Таронта, бо стаў сьвецкай навучальнай установай. З тых часоў і па сёньняшні дзень Унівэрсытэт Таронта — калегіяльны ўнівэрсытэт, гэта значыць, унівэрсытэт, які складаецца зь некалькіх разнапрофільных каледжаў. Унівэрсытэт Таронта ўключае ў сябе 12 каледжаў, якія маюць адрозьненьні ня толькі ў тэматыцы матэрыялу, якія выкладаецца, але і ў гісторыі, традыцыях, ступені аўтаномнасьці вучэбнай базы, фінансаваньня.

Акрамя навучаньня, унівэрсытэт забясьпечвае вольны час студэнтаў. На яго аснове дзейнічае каля сарака камандаў у розных відах спорту. Цэнтрам культурнага жыцьця вучняў зьяўляецца Гарт-Гаўз, які лічыцца ўзорам студэнцкіх цэнтраў Паўночнай Амэрыкі, які месьціцца ў будынку гатычнага стылю.

Выбітныя выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Таронтаўскі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў