Дзіцячы фонд ААН
ЮНІСЭФ (па-ангельску: United Nations International Children’s Emergency Fund) – фундацыя Аб’яднаных Нацый для дапамогі дзецям.
Гэтая арганізацыя ўваходзіць ў ААН. Была створана па ініцыятыве Людвіка Рэйхмана 11 сьнежня 1946 года ў выніку рашэньня Генеральнай Асамблеі ААН. Галоўнай мэтай дзеяньня ЮНІСЭФ зьяўляецца забесьпячэньне атрыманьня дзецьмі паўнавартаснай ежы, аховы здароў’я, адукацыі і г.д. Геаграфічных абмежаваньняў дзеяньня арганізацыі няма.
Першапачаткова ЮНІСЭФ займалася дапамогай дзецям, якія жылі ва ўмовах зруйнаванай пасля Другой Сусьветнай вайны Эўропе лекамі, адзеньнем, ежай і г.д. Пасьля 1953 года, калі ЮНІСЭФ быў далучаны да ААН, сфэра яго дзейнасьці значна пашырылася. Фундацыя пачала займацца ня толькі аховай здароў’я дзяцей, але і забесьпячэньнем элементарнай адукацыі маці і дзяцей у разьвіваючыхся краінах. За сваю дзейнасьць у 1965 годзе ЮНІСЭФ атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.
Фонд прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы ААН у 1989 годзе Канвэнцыі аб правах дзіцяці.
У 2001 годзе ў сувязі з тым, што ЮНІСЭФ падтрымлівае аборты (выдае 1% гадавога бюджэта на датацыю абортаў) ад спонсарства фундацыі адмовіўся Ватыкан.
Штаб-кватэра ЮНІСЭФ знаходзіцца ў Нью-Ёрку.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дзіцячы фонд ААН — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру (1951-1975) | |
|---|---|
|
Ліён Жуо (1951) • Альбэрт Швайцэр (1952) • Джордж Маршал (1953) • УВКААНСБ (1954) • Лэстэр Боўлз Пірсан (1957) • Жорж Пір (1958) • Філіп Ноэль-Бэйкер (1959) • Альбэрт Лутулі (1960) • Даг Гамаршольд (1961) • Лайнус Карл Полінг (1962) • МКЧК (1963) • Мартын Лютэр Кінг (1964) • ЮНІСЭФ (1965) • Рэнэ Касэн (1968) • МАП (1969) • Норман Эрнэст Барлоўг (1970) • Вілі Брант (1971) • Генры Кісынджэр / Ле Дык Тхо (1973) • Шон Макбрайд / Эйсаку Сато (1974) • Андрэй Сахараў (1975) Поўны сьпіс | (1901-1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
|