Джон Бойд Ор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Джон Бойд Ор (23 верасьня 1880 — 25 чэрвеня 1971) — ангельскі пэдагог, лекар, грамадзкі дзеяч, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1949).

[рэдагаваць] Дзейнасьць

Пэдагог, лекар, грамадзкі дзеяч, дасьледчык праблемаў харчаваньня, харчовай бясьпекі, голаду, недаяданьня, харчаваньня насельніцтва падчас войнаў. Сааўтар кнігі «Харчаваньне насельніцтва падчас вайны» (1940), рэктар Унівэрсытэта Глазга, кіраўнік ФАА (Харчовай праграмы ААН).

Прэмія была яму прысуджаная з фармулёўкай «У знак прызнаньня яго заслугаў ня толькі ў справе вызваленьня чалавецтва ад патрэбы, але і ў стварэньні асноваў мірнай каапэрацыі паміж клясамі, нацыямі і расамі».

[рэдагаваць] Факты

  • Удзельнік Першай сусьветнай вайны, у прыватнасьці — бітваў на Соме і пры Іпры.
  • Працягваецца да гэтага часу ўключэньне ў рацыён школьнікаў Вялікабрытаніі і ЗША малака — яго ідэя.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах