Вацлаў Гавэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вацлаў Гавэл
Václav Havel
Vaclav Havel IMF.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Václav Havel
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1936
Прага, Чэхія
Памёр 18 сьнежня 2011
Hrádeček, Чэхія
Грамадзянства Сьцяг Чэхіі Чэхія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, палітычны дзяяч
Напрамак драматургія
Жанр драма
Дэбют 1955
Значныя творы Аўтаспын
Сьвята ў садзе
Прэміі Эўрапейская літаратурная прэмія (1968),
Прэмія Эразма Ратэрдамскага (1986),
Прэмія Ульфа Пальмэ (1989)
Афіцыйны сайт

Вацлаў Гавэл (па-чэску: Václav Havel; 5 кастрычніка 193618 сьнежня 2011) — чэскі драматург, публіцыст, грамадзкі дзяяч і палітык. Апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны й першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі.

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

У 1951 годзе скончыў васьмігадовую школу, у 1955 годзе — вячэрнюю гімназію. Працаваў хімікам-лябарантам, вучыўся ў Чэскім політэхнічным інстытуце, служыў у войску. З 1959 года працаваў рабочым сцэны, адміністратарам у праскіх тэатрах АВС і на На Забрадлі. Актыўна ўдзельнічаў у Праскай вясне 1968 году, належаў да групы дысыдэнтаў у камуністычнай Чэхаславаччыне, быў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Хартыя 77».

Тры разы сядзеў у турме за палітычныя перакананьні. Ляўрэат міжнароднай прэміі Эразма Ратэрдамскага (1986), прэміі Ульфа Пальмэ (1989).

З 29 сьнежня 1989 па 20 ліпеня 1992прэзыдэнт Чэха-Славацкай Фэдэратыўнай Рэспублікі. З 2 лютага 1993 па 2 лютага 2003 году — прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі.

Памёр 18 сьнежня 2011 году ў сваім доме на паўночным усходзе ад Прагі ў выніку ўскладненьняў, выкліканых працяглай хваробай[1][2].

Творы [рэдагаваць]

  • 1961 «Аўтаспын»
  • 1965 «Паведамленьне»
  • 1964 «Сьвята ў садзе»
  • 1965 «Антыкоды» — зборнік нетрадыцыйнай паэзіі
  • 1968 «Цяжка засяродзіцца»
  • 1975 «Аўдыенцыя»
  • 1975 «Вэрнісаж»
  • 1976 «Гатэль у гарах»
  • 1978 «Пратэст»
  • 1978 «Дужасьць нядужых» — эсэ
  • 1983 «Праблема»
  • 1985 «Спакуса»
  • 1987 «Рэканструкцыя»
  • 1980 «Лісты да Вольгі» — кнігі пісьмаў

На беларускую мову творы В. Гаўла перакладалі Лявон Баршчэўскі ("Сьвята ў садзе"), Ірына Шаблоўская ("Аўдыенцыя"), Сяргей Сматрычэнка ("Пратэст").

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Памёр Вацлаў Гавэл // Наша Ніва, 18 сьнежня 2011 г.
  2. ^ Vaclav Havel, Czech leader and playwright, dies at 75 // BBC, 18 сьнежня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Вацлаў Гавэлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў