Антоніё Табукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Антоніё Табукі
Antonio Tabucchi
Antonio Tabucchi.jpg
Антоніё Табукі, 2008 год
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 верасьня 1943
Піза, Італія
Памёр: 25 сакавіка 2012
Лісабон, Партугалія
Грамадзянства: Італія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: пісьменьнік, філёляг, перакладчык
Гады творчасьці: 1975 — цяперашні час
Напрамак: раманіст
Жанр: раман,
кароткі аповед
Дэбют: «Пляц Італіі» (Piazza d’Italia), 1975
Прэміі: Эўрапейская літаратурная прэмія (1998)

Антоніё Табукі (па-італьянску: Antonio Tabucchi; 24 верасьня 194325 сакавіка 2012) — італьянскі пісьменьнік, перакладчык і партугаліст. Выкладае партугальскую мову й літаратуру ва ўнівэрсытэце Сіены. Ягоныя кнігі выйшлі ў 18 краінах сьвету, уключна зь Японіяй.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Антоніа Табукі нарадзіўся ў Пізе 24 верасня 1943 года, але вырас у доме бабулі і дзядулі ў Век'яна (Vecchiano), вёсцы недалёк ад горада. Падчас вучобы ва універсітэце ён здзейсніў шматлікія вандроўкі ў Еўропу, па слядах улюбёных аўтараў, з чыімі творамі пазнаёміўся ў багатай бібліятэцы свайго дзядзькі па матчынай лініі. Падчас падарожжа у Парыж,на лаўцы ля Ліёнскага вакзала, знайшоў кнігу, падпісаную Альвара дэ Кампас. Гэта быў адзін з псеўданімаў партугальскага паэта Фернанда Песоа, які паўплываў на мастацкі светапогляд Табукі.

У 1969 годзе абараніў дысертацыю на тэму сюррэалізму ў Партугаліі. Працягнуў навучанне ў Scuola Normale Superiore ў Пізе ў сямідзесятых гадах і ў 1973 годзе пачаў выкладаць партугальскую мову і літаратуру у Балонскім універсітэце.

У 1973 годзе напісаў "Piazza d'Italia" ("Пляц Італіі") (Бамп'яні,1975), "народную казку ў трох частках". У 1978 годзе, калі яму прапанавалі выкладаць ва універсітэце Генуі, выдае "Il piccolo naviglio" ("Караблік"). У 1981 годзе ён выдае "Il gioco del rovescio e altri racconti" ("Гульні навыварат і іншыя апавяданні"), пасля чаго "Donna di porto Pim" ("Жанчына з порта Пім") (Sellerio, 1983). У 1984 ягоны раман "Notturno indiano" ("Індыйскі нактурн") мае вялікі поспех ( экранізацыя ў 1989 годзе) Галоўны герой рамана - чалавек, які спрабуе адшукаць зніклага без вестак сябра ў Індыі, але на самой справе знаходзіцца ў пошуку сваёй ідэнтычнасці.

У 1985 годзе выдае "Piccoli equivoci senza importanza" ("Нязначныя памылачкі"), а ў 1986 годзе "Il filo dell'orizzonte" ("Лінія далягляду").

З 1985 па 1987 год А.Табукі займаў пасаду дырэктара Італьянскага інстытута культуры ў Лісабоне. У 1987 годзе ён выдаў "I volatili del Beato Angelico" ( "Птушкі святога Анжэліка") і "Pessoana Mínima" ("Мінімальная песоана") (Imprensa Nacional, Лісабон), атрымаў прыз Медычы за лепшы замежны раман "Начны нактурн". У 1988 годзе ён напісаў камедыю "I dialoghi mancati" ("Згубленыя дыялогі"). У 1989 годзе прэзідэнт Партугальскай Рэспублікі даў А.Табукі Ордэн інфанты дона Энрыке і ў тым жа годзе пісьменніку быў выдадзены ордэн мастацтва і літаратуры ад французскага ўрада. У 1990 годзе ён надрукаваў "Un baule pieno di gente" ("Куфар, поўны людзей") і эсэ пра Фернанда Песоа, а ў наступным годзе "L'angelo nero" ( "Чорны анёл"). У 1992 годзе ён напісаў раман "Requiem" ("Рэквіем") на партугальскай мове і выдаў "Sogni di sogni" ("Сны сноў").

1994 з'яўляецца вельмі важным годам у жыцці Антоніа Табукі. Гэта год выданьня "Gli ultimi tre giorni di Fernando Pessoa" ( "Апошнія тры дні Фернанда Песоа"), але таксама рамана, які праславіў Табукі ва ўсім сьвеце : "Sostiene Pereira" ( "Сьцвярджае Перэйра"). Галоўны герой гэтага рамана становіцца сімвалам абароны свабоды інфармацыі для палітычных апанентаў ўсіх антыдэмакратычных рэжымаў.

У 1997 годзе ён напісаў раман "La testa perduta di Damasceno Monteiro", заснаваны на рэальнай гісторыі пра чалавека, чыё цела было знойдзена ў парку. Было выяўлена, што чалавек быў забіты ў паліцэйскім участку Нацыянальнай рэспубліканскай гвардыі каля Лісабона. У 1997 годзе выдаў "Marconi, se ben mi ricordo" ("Марконі, калі я добра памятаю", а ў наступным годзе "L'Automobile, la Nostalgie et l'Infini" (" Аўтамабіль, Настальгія і Бясконцасьць").

У 1998 годзе атрымаў прэмію Nossack Лейбніца. У 1999 годзе ён напісаў "Gli Zingari e il Rinascimento" ("Цыгане і Адраджэньне" і "Ena poukamiso gemato likedes" ("Кашуля з плямамі"). Сумневы, як плямы на свежа вымытай, белай кашулі. Місія кожнага інтэлектуала і кожнага пісьменніка - выклікаць сумневы ў дасканаласці, таму што дасканаласць спараджае ідэалогіі, дыктатараў і таталітарныя ідэі.

У 2001 годзе выдаў эпісталярны раман "Si sta facendo sempre più tardi" ( "Робіцца ўсё болей позна") . За гэтую кнігу ў 2002 годзе атрымаў прэмію France Culture для замежнай літаратуры. У 2004 годзе пісьменьнік выдаў раман "Tristano muore" ("Трыстан памірае").

Пісьменьнік жыве кожныя паўгады ў Лісабоне ў родным горадзе сваёй жонкі, разам з двума дзецьмі. А другія паўгады ў Таскане, выкладаючы літаратуру ў Універсітэце Сіены. Табукі не лічыў літаратуру прафесіяй, а тым, што ўключае ў сябе жаданні, мары і фантазіі."

Антоніа Tabucchi ўносіць свой уклад у культурныя старонкі Corriere della Sera, El Pais.

Памёр 25 сакавіка 2012 ў Лісабоне пасля працяглай хваробы.

[рэдагаваць] Творы

  • Piazza d’Italia («Пляц Італіі», 1975)
  • Il piccolo naviglio («Караблік», 1978)
  • Il gioco del rovescio e altri racconti («Гульня ў наадварот і іншыя апавяданьні», 1981)
  • Donna di Porto Pim («Жанчына з Порта-Пім», 1983)
  • Notturno indiano («Індыйскі нактурн», 1984)
  • Piccoli equivoci senza importanza (1985) («Нязначныя памылачкі»,1985)
  • Il filo dell’orizzonte («Лінія далягляду», 1986)
  • I volatili del Beato Angelico («Пярнатыя Бэата Анджэліка», 1987)
  • Pessoana mínima (1987)
  • I dialoghi mancati ("Згубленыя дыялогі"1988)
  • Un baule pieno di gente. Scritti su Fernando Pessoa («Куфар, поўны людзей. Нататкі пра Фэрнанда Пэсоа», 1990)
  • L’angelo nero («Чорны анёл», 1991)
  • Sogni di sogni ("Сны сноў",1992)
  • Requiem ("Рэквіем",1992)
  • Gli ultimi tre giorni di Fernando Pessoa («Тры апошнія дні Фэрнанда Пэсоа», 1994)
  • Sostiene Pereira. Una testimonianza («Сьцьвярджае Пэрэйра. Сьведчаньне», 1994)
  • Dove va il romanzo («Куды ідзе раман», 1995)
  • Carlos Gumpert, Conversaciones con Antonio Tabucchi (1995)
  • La testa perduta di Damasceno Monteiro ("Згубленая галава Дамашэну Мантэйру, 1997)
  • Marconi, se ben mi ricordo («Марконі, калі не памыляюся», 1997)
  • L’Automobile, la Nostalgie et l’Infini («Аўтамабіль, настальгія і бясконцасьць», фр. 1998)
  • La gastrite di Platone («Плятонаў гастрыт», 1998)
  • Gli Zingari e il Rinascimento («Цыганы і Адраджэньне», 1999)
  • Autobiografie altrui. Poetiche a posteriori («Чужыя аўтабіяграфіі», 2003)
  • Brescia piazza della Loggia 28 maggio 1974—2004
  • Tristano muore. Una vita («Трыстан памірае. Адно жыцьцё», 2004)
  • Racconti («Апавяданьні», 2005)
  • L’oca al passo ("Гусіны крок",2006)
  • Il tempo invecchia in fretta ("Час хутка старыць", Feltrinelli, 2009)
  • Viaggi e altri viaggi ("Падарожжы і іншыя падарожжы", Feltrinelli, 2010)
  • Racconti con figure ("Апавяданьні з фігурамі", Sellerio, 2011)
  • Girare per le strade ("Блуканьне па вулках",Sellerio, 2012)

[рэдагаваць] Пераклады на беларускую мову

  • Стомленая маска, Мінск : Кнігазбор, 2010, ISBN 978-985-6976-15-8, пераклад Вольгі Колас паводле выданьняў A.Tabucchi Piccoli equivoci senza importanza ( Feltrinelli,

2006 )i A.Tabucchi Si sta facendo sempre più tardi ( Feltrinelli, 2003 )

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах