Станіслаў Лем

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Станіслаў Лем
Stanisław Lem
Stanisław Lem.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 верасьня 1921
Львоў, Польшча
Памёр: 27 сакавіка 2006
Кракаў, Польшча
Грамадзянства: Сьцяг Польшчы Польшча
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: пісьменьнік, філёзаф
Жанр: фэнтэзі
Дэбют: «Чалавек з Марсу»
Прэміі: Эўрапейская літаратурная прэмія (1986)
Афіцыйны сайт

Станіслаў Лем (па-польску: Stanisław Lem; 12 верасьня 192127 сакавіка 2006) — польскі пісьменьнік, сатырык, філёзаф, фантаст і футуроляг.

Лічыцца польскім пісьменьнікам, творы якога перакладаюць найчасьцей, а ў пэўныя часы быў найбольш чытаным неангельскамоўным пісьменьнікам навуковай фантастыкі. Кнігі перакладаліся на 41 мову, агульны наклад 27 млн. асобнікаў.[1]. Значная частка яго пісьменьніцкай працы займае філязофія і футуралёгія, прысьвечаных разважаньням на тэмы тэхналёгіі, прыроды інтэлігенцыі, цяжкасьцям у пераказе інфармацыі і ўзаемным паразуменьні інтэлігэнтных істот, абмежаванасьці чалавека і месцы чалавека ў Сусьвеце. Вялікая частка тых разважаньняў зьмешчана ў навукова-фантастычных творах, што робіць больш цяжкім іх разуменьне. Адначасова гэткі спосаб пераказу філязофскіх думак палягчае іх паразуменьне. Таму часта ў сусьветнай літаратуры Лем бываў недаацэнены як філёзаф і лічыцца галоўным чынам аўтарам навуковай фантастыкі. Уплыў Лема на сусьветную навукова-фантастычную літаратуру крытыкі параўноўваюць зь дзейнасьцю такіх клясыкаў як Гербэрт Джордж Уэлс ці Олаф Стэплдон[2].

Зьмест

[рэдагаваць] Жыцьцяпіс

Лем паходзіць з жыдоўскай сям’і, якая жыла ў Львове. Сабіна Волер і Самуэль Лем (ці Лехм) заручыліся яшчэ напярэдадні І Сусьветнай вайны. Шлюбам пабраліся толькі пасьля вайны. Пад час вайны бацька быў патрапіў да расейскага палону, зьмешчанага ў крэпасьці Перамышль, а пасьля ў лягэр ваеннапалонных у Сярэдняй Азіі. Па вяртаньні з вайны ў Львоў Самуэль стаў асыстэнтам у Мэдыцынскім Унівэрсытэце Яна Казімера, а пасьля ларынголягам.

[рэдагаваць] Сьмерць

Станіслаў Лем хварэў на сэрца. Памёр ў клінічным шпіталі Collegium Medicum Ягэлёнскага ўнівэрсытэту ў Кракаве, маючы 84 гады. Згодна зь яго воляю урна з парэшткамі была пахавана 4 красавіка 2006 году на Сальваторскіх могілках ў Кракаве. Была праведзена каталіцкая імша пахаваньня па жаданьню сям’і[3][4][5].

Прозьвішча пісьменьніка атрымаў Астэроід Лем, а ў Кракаве імя пісьменьніка нададуць адной з вуліц[6][7][8].

[рэдагаваць] Творчасьць

[рэдагаваць] Уступ

Польскі аўтар, якога найчасьцей перакладаюць. Яго кнігі перакладзены на 41 мову, агульным накладам больш 30 мільёнаў асобнікаў[9]. Сам аўтар сьцьвярджаў пра 44 мовы (некаторыя пераклады — пірацкія) і лічбу адзінкавых выданьняў паміж 1350 ды 1400[10].

[рэдагаваць] Пачаткі кар’еры пісьменьніка

Першымі творам Лема былі апавяданьні і вершы пра акупацыю, якія друкаваліся ў 1946 на старонках «Kuźnicy», «Żołnierza Polskiego» і «Tygodnika Powszechnego». Як аўтар фантастыкі дэбютаваў у «Tygodniku Powszechnym» апавяданьнямі Obcy і Dzieje jednego odkrycia.

[рэдагаваць] Пераклады на беларускую мову

[рэдагаваць] Мастацкая

Прыгоды Піркса, 1992

[рэдагаваць] Філязофія

  • Стварэньне сьвету. Спроба другая [Эсэ] (З польск. пер. А. Кудраўцаў) Крыніца № 11-12 (26) 1996
  • Сыльвічныя разважаньні XL (часопіс Odra, № 2 (408), 1995)— зборнік Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне
  • Фэнамэналягічная тэорыя твору (зборнік Філязофія выпадку. Літаратура ў сьвеце эмпірыі) — зборнік Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне

[рэдагаваць] Фільмы па творах

[рэдагаваць] Узнагароды

[рэдагаваць] Зноскі

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Станіслаў Лемсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах