Умбэрта Эка
| Умбэрта Эка | |
| Umberto Eco | |
| Імя пры нараджэньні | Umberto Eco |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 5 студзеня 1932 |
| Месца нараджэньня | Александрыя, Італія |
| Школа/традыцыя | Сэміётыка |
| Пэрыяд | Філязофія XX-XXI стагодзьдзяў |
| Кірунак | Заходняя філязофія |
| Асноўныя зацікаўленасьці | Сэміётыка, Філязофія, Літаратурная крытыка |
| Значныя ідэі | «свабодная праца» |
| Грамадзянства | |
| Сайт | Інфармацыйная старонка(анг.) |
Умбэ́рта Э́ка (па-італьянску: Umberto Eco; нарадзіўся 5 студзеня 1932) — італьянскі вучоны-мэдыевіст, сэміётык, філёзаф ды пісьменьнік. Аўтар шэрагу раманаў, навуковых твораў па сэміётыцы, па культуры Сярэднявечча, і вялікае колькасьці эсэ на грамадзка-палітычныя тэмы. Атрымаў Эўрапейскую літаратурную прэмію у 2001 годзе.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў горадзе Алесандрыя, Італія. У 1980 годзе быў надрукаваны ягоны першы мастацкі твор — раман «Імя ружы», які адразу набыў сусьветную вядомасьць. З таго часу Эка напісаў ды выдаў яшчэ чатыры раманы.
На сёньняшні дзень Умбэрта Эка займае пасаду прафэсара сэміётыкі ва ўнівэрсытэце гораду Балёньні. Ён актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім і палітычным жыцьці Італіі, зьвяртае шмат увагі на праблему развіцьця Сусьветнага Сеціва, у якім бачыць сродак, каб зрабіць інфармацыю агульнадаступнай. З гэтае нагоды Ўмбэрта Эка зьяўляецца каардынатарам праекту «Мультымэдыйная аркада» — унікальнага інтэрнэт-цэнтру ў Балёньні.
Бібліяграфія [рэдагаваць]
Навуковыя творы [рэдагаваць]
- «Эвалюцыя сярэднявечнае эстэтыкі» (Sviluppo dell'estetica medievale, 1959)
- «Адсутная структура» (La struttura assente, 1968)
- «У пошуках дасканалай мовы ў эўрапейскай культуры» (La ricerca della lingua perfetta nella cultura europea, 1993)
- «Сказаць амаль тое самае. Вопыты перакладаньня» (Dire quasi la stessa cosa. Esperienze di traduzione, 2003)
- і шмат іншых.
Мастацкія творы [рэдагаваць]
- «Імя ружы» (Il nome della rosa, 1980)
- «Ківач Фуко» (Il pendolo di Foucault, 1988)
- «Востраў напярэдадні» (L'isola del giorno prima, 1994)
- «Баўдаліна» (Baudolino, 2000)
- «Таямнічы агеньчык каралевы Лааны» (La misteriosa fiamma della regina Loana, 2004)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пераклады на беларускую мову [рэдагаваць]
- «Як адрозьніць парнаграфічны фільм ад не парнаграфічнага», ARCHE, №1, 1998
- «Паэтыка адкрытага твору», ARCHE, №1, 1999
- «Вяртаньне сярэднявечча», Фрагмэнты, №3-4, 2001