Фрыдрых Дурэнмат
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Фрыдрых Дурэнмат | |
Фрыдрых Дурэнмат у 1989 годзе
|
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 5 студзеня 1921, Кональфінген, каля Бэрна |
| Памёр | 14 сьнежня 1990, Нэўшатэль, Швайцарыя |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | драматург, празаік, эсэіст |
| Мова | нямецкая |
Фрыдрых Дурэнмат (па-нямецку: Friedrich Dürrenmatt; 5 студзеня 1921, Конпльфінген, каля Бэрна — 14 сьнежня 1990, Нэўшатэль) — швайцарскі нямецкамоўны драматург, празаік, эсэіст. Вучыўся ў Бэрне й Цюрыху, працаваў мастаком-графікам і тэатральным крытыкам у газэце «Вэльтвохэ» (Цюрых). З 1947 — вольны літаратар.
Зьмест |
Творы [рэдагаваць]
П’есы [рэдагаваць]
- 1947 — «Бо сказана» («Es steht geschrieben»)
- 1948 — «Сьляпы» («Der Blinde»)
- 1949 — «Ромул Вялікі» («Romulus der Grosse»)
- 1952 — «Шлюб спадара Місысыпі» («Die Ehe des Herrn Mississippi»)
- 1953 — «Анёл прыходзіць у Бабілён» («Ein Engel kommt nach Babylon»)
- 1957 — «Візыт старой дамы» («Der Besuch der alten Dame»)
- 1959 — «Франк V: Опэра прыватнага банка» («Frank der Fünfte: Oper einer Privatbank»). П’еса для музычнага тэатра.
- 1962 — «Фізыкі»
- 1970 — «Граем Стрынбэрга» («Play Strindberg»)
- «Titus Andronicus»
- «Метэор»
- 1971 — «Партрэт плянэты» («Porträt des Planeten», бел. пераклад: Лявон Баршчэўскі)
- 1972 — «Саўдзельнікі»
Раманы [рэдагаваць]
- 1952 — «Судзьдзя і яго кат» («Der Richter und sein Henker»)
- 1953 — «Падазрэньне» («Der Verdacht»)
- 1958 — «Абяцаньне», («Das Versprechen»)
- 1985 — «Юстыцыя» (бел. пераклад: Васіль Сёмуха)
- 1989 — «Цясьніна Дагарынагамі» («Durcheinandertal»)
Выданні па-беларуску [рэдагаваць]
- Партрэт планеты / Пераклад Л. Баршчэўскага // Пры зачыненых дзвярах. Мінск, 1994.
- Юстыцыя / Пераклад В. Сёмухі. Мінск, 2009.
Фрыдрых Дурэнмат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў