Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- 1586: у Беларусі ўпершыню ва Ўсходняй Эўропе было зроблена патолягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка Стэфана Баторыя.
- 1782: браты Мангалф'е запусьцілі ў паветра першы паветраны шар.
- 1794: сталіца Вялікага Княства Літоўскага Вільня замест сталічнага атрымала статус губэрнскага цэнтру Расейскай імпэрыі.
- 1825: група рэвалюцыйна настроеных расейскіх афіцэраў ладзіць у Санкт-Пэтэрбурзе паўстаньне супраць царызму (паўстаньне дэкабрыстаў).
- 1862: у Менску было відаць ніколі дагэтуль ня бачанае паўночнае зьзяньне.
- 1903: браты Райт у Паўночнай Караліне зрабілі спробу першага палёту на апараце цяжэй за паветра.
- 1911 - экіпаж на чале з Руалем Амундсэнам упершыню дасягнуў Паўднёвага полюсу.
- 1939 - Савецкі Саюз выключаны са складу Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю.
- 1955 - у склад Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў прынятыя Альбанія, Аўстрыя, Баўгарыя, Вугоршчына, Гішпанія, Ірляндыя, Італія, Лаос, Партугалія, Румынія, Фінляндыя ды Ярданія.
- У Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Навум, імя якога ў народзе зьвязвалі з навукай. Даўней лічылася, што менавіта ў гэты дзень трэба пачынаць вучыць дзяцей. Маўляў, «Навум розуму навучыць». Настаўнікам у гэты дзень рабілі падарункі, частавалі іх.
Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў перадач Радыё Свабода (беларуская рэдакцыя).