Артур Конан Дойл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Артур Конан Дойл
Arthur Conan Doyle
Conan doyle.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Arthur Ignatius Conan Doyle
Нарадзіўся 22 траўня 1859
Эдынбург, Шатляндыя
Памёр 7 ліпеня 1930
Краўбара, Усходні Сасэкс
Грамадзянства брытанец
Бацькі Q342969
Дзеці Q1291544, Q1566651
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, доктар
Гады творчасьці 1877-1930
Напрамак апавяданьні
Жанр дэтэктыў, гістарычная навэла
Дэбют «A Study in Scarlet»
Значныя творы «Гісторыі пра Шэрлака Холмса», «Страчаны сьвет»
Подпіс

Сэр А́ртур Ігна́цыюс Ко́нан Дойл (нар. 22 траўня 1859 года ў Эдынбургу, пам. 7 ліпеня 1930 года ў Краўбара) — брытанскі пісьменьнік, атрымаў найбольшую вядомасьць дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Голмса і Доктара Ўотсана, якія сталі прарывам у галіне дэтэктыўнага жанру. Акрамя гэтага існуюць яго працы, якія адносяцца да навуковай фантастыкі, гістарычных навэлаў, п’есаў, раманаў, паэзіі і г. д.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артур Конан Дойл нарадзіўся 22 траўня 1859 года ў Эдынбургу, Шатляндыя ў ірляндзкай сям’і Чарльза Алтамонта Дойла і Мэры Фолі, якія ажаніліся ў 1855 годзе. Артур быў ахрышчаны ў баптысцкай царкве Сьв. Марыі ў Эдынбургу.

Конана адправілі ў езуіцкую пачатковую школу Ходэр Плэйс у Стоніхэрсьце калі яму споўнілася дзевяць гадоў. Пасьля школы ён паступіў у Стоніхэрцкі каледж у 1875 годзе, у якім ён зьмяніў свае рэлігійныя перакананьні і стаў агностыкам.

З 1876 да 1881 года Конан Дойл вывучаў мэдыцыну ў Эдынбургскім Унівэрсытэце, але некаторы час спыняў вывучэньне і працаваў у Астане (цяпер раён Бірмінгему) і Шэфілдзе[1]. Пад час навучаньня у ўнівэрсытэце ён пачаў пісаць кароткія гісторыі якія былі апублікаваны ў газэце «Chambers’s Edinburgh Journal». Перад сканчэньнем ўнівэрсытэту Конан Дойл зьдзейсьніў падарожжа ў Заходнюю Афрыку ў якасьці карабельнага доктара. Дыплём доктара Конана Дойл атрымаў у 1885 годзе[2].

Праца і паходжаньне Шэрлака Голмса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Подпіс Конан Дойла

У 1882 годзе Конан Дойл, разам са сваім аднакурсьнікам Джорджам Бадам, плянаваў адкрыць уласную мэдыцынскую практыку ў Плімуце, але ўзаемаадносіны партнэраў ня склаліся і Конан Дойл вырашыў распачаць асобную практыку. Прыбыўшы у Плімут у чэрвені 1882 года з 10£, ён адкрыў справу на вуліцы Буш Вілас[3]. Справы пайшлі ня вельмі ўдала, і, чакаючы пацыентаў, Конан Дойл пачаў пісаць апавяданьні. Яго першай значнай справай стала «A Study in Scarlet», якая зьявілася ў журнале «Beeton’s Christmas Annual» за 1887 год у якой упершыню зьявіўся Шэрлак Голмс, які вельмі нагадваў прафэсара Джозэфа Бэла, які вучыў Конана Дойла ва ўнівэрсытэце, да якога Конан Дойл пісаў «На самой справе, я ўдзячны Вам за Шэрлака Шолмса… Засяроджваючыся на дэдукцыі, вывадах і назіраньнях, якія Вы заўсёды патрабавалі ад нас, я паспрабаваў стварыць чалавека»[4]. Наступныя кароткія апавяданьні пра Шэрлака Голмса былі апублікаваны ў ангельскім журнале «Strand Magazine». Цікава, што нават Робэрт Люіс Стывэнсан, які знаходзіўся далёка на Самоа, адзначыў значнае падабенства паміж Джозэфам Бэлам і Шэрлакам Голмсам: «Я хацеў бы павіншаваць Вас з вельмі ўдалымі і вельмі цікавымі прыгодамі Шэрлака Голмса. … ці можа гэта быць мой стары сябра Джо Бэл?»[5]. Акрамя гэтага шматлікія іншыя пэрсанажы мелі падабенства з сапраўднымі людзьмі.

Пад час жыцьця ў прыгарадзе Плімута, Конан Дойл граў у аматарскай футбольнай камандзе «Portsmouth Association Football Club» як галкіпер, пад псэўданімам А. С. Сміт. Акрамя гэтага ён граў у крыкет паміж 1899 і 1907 годам і нават прыняў удзел у 10 турнірах першага клясу.

Напалеонащским войнам, ад Трафальгара да Ватэрлёо, Конан Дойл прысьвяціў «Подзьвігі» і «Прыгоды» брыгадзіра Жэрара. Нараджэньне гэтага пэрсанажа адносіцца да 1892 году, калі Джордж Мэрэдыт уручыў Конану Дойлу трохтомныя «Мэмуары» Марбо: апошні і стаў прататыпам Жэрара.

Шлюб і сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1885 годзе Артур Конан Дойл ажаніўся з Люізай Хокінс, якая захварэла на сухоты і памерла 4 чэрвеня 1906 года[6]. У 1907 годзе ён ажаніўся з Джэн Элізабэт Лэкі, з якой ён упершыню сустрэўся і закахаўся ў 1897 годзе, але з якой падтрымліваў плятанічныя адносіны пакуль была жывая яго першая жонка. Джэн памерла ў Лёндане 27 чэрвеня 1940 году. У Конана Дойла нарадзілася пяцёра дзяцей, двое ад першага шлюбу і трое ад другога.

Сьмерць Шэрлака Голмса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1890 годзе Конан Дойл вывучаў афтальмалёгію ў Вене, ён пераехаў у Лёндан у 1891 годзе і распачаў афтальмалягічную практыку. Ён напісаў у сваёй аўтабіяграфіі, што праз парог не пераступіў ні адзін пацыент. Аднак гэта дала яму дадатковы час для літаратурнай творчасьці і ў лістападзе 1891 года ён напісаў сваёй маці «Я мяркую забіць Голмса… Ён забірае мае мысьлі ад больш важных рэчаў.» На што яго маці адказала «Ты можаш зрабіць усё што лічыш патрэбным, але чытачам гэта не спадабаецца». У сьнежні 1893 году ён ўсё ж ажыцьцявіў сваю задумку, каб заставіць болей часу для больш «важнай» справы — яго гістарычных навэлаў.

Голмс і Марыярці разам загінулі ўпаўшы ў Райчэнбахскі вадаспад у апавяданьні «Апошняя праблема». Аднак пратэст супольнасьці вымусіў вярнуць Голмса і Конан Дойл вярнуў яго ў наступным апавяданьні «Прыгоды ў пустым доме», у якім ён напісаў, што у вадаспад упаў толькі Марыярці, а Голмс, які меў іншых небясьпечных ворагаў, асабліва палкоўніка Сэбастыяна Морана, быў вымушаны інсцэнізаваць сваю сьмерць. Голмс яшчэ зьяўляўся ў 56 кароткіх апавяданьнях і чатырох навэлах Конана Дойла.

Палітычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля Другой англа-бурскай вайны ў Паўднёвай Афрыцы і сусьветнага асуджэньня Вялікабрытаніі, Конан Дойл напісаў кароткі памфлет з назвай «The War in South Africa: Its Cause and Conduct», у якім абасноўвалася роля Брытаніі ў вайне і які перакладаўся на іншыя мовы. Конан Дойл лічыў, што дзякуючы гэтаму памфлету яму было даравана рыцарскае званьне ў 1902 годзе. У 1900 годзе ён напісаў вялікую кнігу «Вялікая бурская вайна». У пачатку ХХ стагодзьдзя, сэр Артур двойчы выбіраўся ў парлямэнт ад лібэралаў юніяністаў.

Конан Дойл прыняў удзел у кампаніі па рэфармаваньні Свабоднай Дзяржавы Конга, якую вёў журналіст Е. Д. Морэл і дыплямат Роджар Кэйсмэнт. У 1909 годзе ён напісаў вялікі памфлет «Злачынства Конга», у якім былі апісаны жахі, якія адбываліся ў гэтай краіне. Пазнаёміўшыся бліжэй з Морэлам і Кэйсмэнтам, Конан Дойл сьпісаў зь іх пэрсанажы для навэлы «Страчаны Сьвет» (1912 год).

Конан Дойл пасварыўся з Морэлам, які ўзначаліў пацыфічны рух паж час Першай Сусьветнай вайны.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магіла Артура Конан Дойла

Конан Дойл памёр ад сардэчнага прыступу ў сваім доме ў Краўбара ў Усходнім Сасэксе 7 ліпеня 1930 года ва ўзросьце 71 год. Яго апошнімі словамі да жонкі былі: «Ты прыгожая»[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ SGMT — Sir Arthur Conan Doyle: Author of the Sherlock Holmes detective novels
  2. ^ Available at the Эдынбургскі Дасьледчы архіў.
  3. ^ Stashower, Daniel (2000). Teller of Tales: The Life of Arthur Conan Doyle. Penguin Books. pp. 55, 58-59. ISBN 0-8050-5074-4
  4. ^ Independent, 7 жніўня 2006
  5. ^ Ліст ад Р. Л. Стывэнсана Конану Дойлу 5 красавіка 1893 года Лісты Стывэнсана. Частка 2/Падзел XII
  6. ^ Leeman, Sue, «Sherlock Holmes fans hope to save Conan Doyle’s house from developers», Associated Press, 28 ліпеня 2006.
  7. ^ Stashower, Daniel (2000). Teller of Tales: The Life of Arthur Conan Doyle. Penguin Books. p. 439. ISBN 0-8050-5074-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Артур Конан Дойлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў