Афтальмалёгія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Афтальмалёгія (ад грэч. Ὀφθαλμός — «вока» і λόγος — «вучэньне») — разьдзел мэдыцыны, які вывучае анатомію і фізыялёгію ворганаў зроку, хваробы вачэй і распрацоўвае мэтады лячэньня і прафілактыкі.
Гісторыя [рэдагаваць]
Афтальмалёгія вылучылася з хірургіі ў асобную дысцыпліну ў XIX ст.
Вучэньне пра захворваньні вачэй пачало фармавацца ў старажытных цывілізацыях. Упершыню хваробы вачэй былі згаданыя ў зборы законаў Хамурапі (Бабілён, XVIII ст. да н. э.). Першыя папірусы Старажытнага Эгіпта, якія ўтрымліваюць зьвесткі пра вочныя хваробы, датуюцца XVII-XV стст. да н. э.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Афтальмалёгія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |