Рада Эўропы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рада Эўропы
па-ангельску: Council of Europe
па-француску: Conseil de l’Europe
Сьцяг Рады Эўропы
Сьцяг Рады Эўропы, таксама — сьцяг ЭЗ
Дзяржавы-ўдзельніцы Рады Эўропы

     Дзяржавы-заснавальніцы

     Далучыліся пазьней

     Беларусь (кандыдат на ўступленьне)

     Назіральнікі ў Камітэце міністраў і Парлямэнцкім сходзе

     Назіральнікі ў Камітэце міністраў

     Назіральнік у Парлямэнцкім сходзе

Абрэвіятура РЭ
Дата ўтварэньня 5 траўня 1949 (64 гады таму)
Тып міжурадавая
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Штабкватэра Страсбург, Ніжне-Райнскі павет, Эльзас, Францыя
Сяброўства 47 дзяржаваў
Афіцыйныя мовы ангельская, француская
Генэральны сакратар Торб’ерн Ягланд
Старшыня Камітэту міністраў Ахмет Давутаглу
Старшыня Парлямэнцкага сходу Мэўлют Чавушаглу
Старшыня Зьезду Явуз Мільдон
Кіроўны орган Камітэт міністраў
Сайт www.coe.int

Рада Эўропы — найстарэйшая ў Эўропе міжнародная палітычная арганізацыя. Яе асноўная заяўленая мэта — пабудова адзінай Эўропы, грунтуецца на прынцыпах свабоды, дэмакратыі, абароны правоў чалавека і вяршэнства закону.

Адным з самых значных дасягненьняў Рады Эўропы лічыцца распрацоўка і прыняцьце Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод.

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рада Эўропы была створана на хвалі заклікаў да яднаньня Эўропы і пабудовы свайго роду «Злучаных Штатаў Эўропы» пасьля Другой сусьветнай вайны. Адным з найбольш актыўных прыхільнікаў гэтай ідэі лічыцца Ўінстан Чэрчыль.

Свой знакаміты зварот да стварэньня «Злучаных Штатаў Эўропы» і Рады Эўропы Ўінстан Чэрчыль прамовіў 19 верасьня 1946 году ў Цюрыхскім унівэрсытэце. Раней у 1943 годзе ён па радыё зьвяртаўся да нацыі зь ідэяй стварэньня Рады Эўропы. У далейшым структура Рады Эўропы доўга абмяркоўвалася вядучымі палітычнымі лідэрамі. Было дзьве асноўныя школы, якія прапаноўвалі розныя структуры арганізацыі — паводле першай прапаноўвалася пабудаваць клясычную міжнародную арганізацыю з прадстаўнікамі краін-удзельніц, тады як паводле другой прапаноўвалася стварэньне палітычнага форуму з парлямэнтарыямі. У выніку абодва прынцыпы былі ўзятыя за аснову, паводле якой былі створаныя Камітэт Міністраў і Парлямэнцкая Асамблея. Аналягічная падвойная структура была пасьля скапіяваная Эўрапейскай супольнасьцю, НАТА і АБСЭ.

Афіцыйна Рада была створана 5 траўня 1949 г. Статут Рады Эўропы[1] быў падпісаны ў Лёндане дзесяцьцю дзяржавамі: Бэльгіяй, Даніяй, Ірляндыяй, Італіяй, Люксэмбургам, Нідэрляндамі, Нарвэгіяй, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Швэцыяй. Штаб-кватэра РЭ разьмясьцілася ў Страсбургу — горадзе на мяжы Францыі і Нямеччыны, у якасьці сымбаля прымірэньня дзьвюх краін.

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьдзел I Статута Рады Эўропы прысьвечаны мэтам, якія перасьледуе Рада Эўропы, і складаецца з адзінага артыкула 1. У ім, у прыватнасьці, гаворыцца наступнае:

"А) Мэтай Рады Эўропы зьяўляецца ажыцьцяўленьне больш цеснага саюзу паміж яго сябрамі дзеля абароны і прасоўваньня ідэалаў і прынцыпаў, якія зьяўляюцца іх агульнай спадчынай, і садзейнічаць іх эканамічнаму і сацыяльнаму прагрэсу.

B) Гэтая мэта будзе перасьледвацца праз дапамозе ворганаў Рады шляхам разгляду пытаньняў, якія ўяўляюць агульны інтарэс, заключэньнем пагадненьняў, правядзеньнем сумесных дзеяньняў у эканамічнай, сацыяльнай, культурнай, навуковай, юрыдычнай і адміністрацыйнай сфэрах, роўна як і шляхам абароны і разьвіцьця правоў чалавека і асноўных свабодаў".

(Міжнародныя акты аб правах чалавека. Зборнік дакумэнтаў. Масква, 1998. С. 537.)

Паступова РЭ засяродзілася на прававых і праваабарончых пытаньнях. Сёньня яго мэта вызначаецца як пабудова Эўропы без разьдзяляльных ліній, грунтуецца на прынцыпах дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону (прававой дзяржавы). Дзейнасьць яе накіравана, перш за ўсё, на забесьпячэньне і абарону правоў чалавека, будзь то грамадзянскія, палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя ці культурныя правы, то ёсьць дзейнасьць Рады Эўропы ахоплівае ўсе сфэры жыцьця чалавека. Аднак эканамічнымі і ваенна-палітычнымі пытаньнямі арганізацыя не займаецца.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страсбург, Рада Эўропы

Камітэт міністраў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўляецца кіруючым ворганам. Складаецца зь міністраў замежных справаў усіх краін-сяброў і зьбіраецца на сэсіі адзін або два разы ў год. Краіны-старшыні Камітэта міністраў зьмяняюцца кожныя паўгода па прынцыпу ратацыі ў альфабэтным парадку. Дзейнасьць Камітэта мае на ўвазе: падрыхтоўку і заключэньне канвэнцый і пагадненьняў; прыняцьце рэкамэндацый дзяржавам-сябрам; прыняцьце бюджэту; прыём новых дзяржаў-членаў; выпрацоўку праграм супрацоўніцтва і садзейнічаньня краінам Усходняй і Цэнтральнай Эўропы; кантроль за выкананьнем пастаноў Эўрапейскага суда па правах чалавека. Штотыдзень праводзяцца пасяджэньні Камітэта на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў (амбасадараў). Пад кіраўніцтвам Камітэта дзейнічае некалькі дзясяткаў экспэртных ворганаў па падрыхтоўцы тэкстаў, якія выносяцца для прыняцьця Камітэтам.

Парлямэнцкая асамблея[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кансультатыўны ворган. Складаецца з прадстаўнікоў парлямэнтаў ўсіх дзяржаў-сяброў. Пяць найбольш буйных дзяржаў маюць у ПАРЭ 18 прадстаўнікоў, мінімальнае прадстаўніцтва — 2 прастаўніка ад дзяржавы. Нацыянальная дэлегацыя павінна ўключаць прадстаўнікоў усіх палітычных партый, прадстаўленых у парлямэнце, і адпавядаць патрабаваньню збалянсаванага прадстаўніцтва мужчын і жанчын. Асамблея праводзіць чатыры сэсіі ў год (па аднаму тыдню кожная) і прымае рэзалюцыі і рэкамэндацыі на аснове дакладаў, якія рыхтуюцца дэпутатамі.

Эўрапейскі суд па правах чалавека[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эўрапейскі суд па правах чалавека кантралюе выкананьне Канвэнцыі, прымаючы да разгляду скаргі па яе парушэньню. Суд складаецца з судзьдзяў па ліку краін — удзельніц Канвэнцыі, аднак пры гэтым колькасьць судзьдзяў аднаго грамадзянства не абмежавана. Судзьдзі абіраюцца Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы і маюць тэрмін паўнамоцтваў дзевяць год.

Судзьдзі ў сваёй працы прадстаўляюць не краіну-сябра, а выключна інтарэсы Суда. Пры гэтым іх незалежнасьць і бесстароннасьць забясьпечваецца ў прыватнасьці забаронай на любую дзейнасьць, несумяшчальную з пастаянным характарам іх працы ў рамках Суда. Тэрмін паўнамоцтваў судзьдзяў абмяжоўваецца дасягненьнем імі ўзросту 70 гадоў.

Старшыня Суда абіраецца на пленарных пасяджэньнях. Суд падзелены на чатыры Сэкцыі, напаўненьне якіх павінна прадстаўляць розныя прававыя сыстэмы дзяржаў — удзельніц Канвэнцыі і ўлічваць геаграфічную і палавую прыкметы.

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Эўропы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кансультатыўны ворган, які прадстаўляе мясцовыя і рэгіянальныя ўлады. Дэлегацыя кожнай краіны ў Кангрэсе складаецца з роўнага ліку прадстаўнікоў рэгіёнаў і ворганаў мясцовага самакіраваньня.

Сакратарыят Рады Эўропы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сакратарыят абслугоўвае палітычныя ворганы РЭ і ажыцьцяўляе шэраг іншых функцый у інтарэсах Арганізацыі. У структуры Сакратарыята вылучаюцца падразьдзяленьні, якія абслугоўваюць асноўныя ворганы (ПАРЭ, КМРЭ, ЭСПЧ, Кангрэс), адміністрацыйна-каардынацыйныя (Генэральны палітычны дырэктарат, Дырэктарат стратэгічнага плянаваньня, бюджэтныя, кадравыя і г. д. службы) і тэматычныя падразьдзяленьні (Генэральны дырэктарат па правах чалавека і прававых пытаньнях, Генэральны дырэктарат па сацыяльнай згуртаванасьці, Генэральны дырэктарат па культуры, адукацыі, моладзі і спорту). Сакратарыят Камітэта міністраў складаецца з 26 супрацоўнікаў. Яго ўзначальвае Сакратар Камітэта міністраў, ранг якога адпавядае Генэральнаму дырэктару. Сакратарыят абслугоўвае сустрэчы на ўзроўні міністраў і пасяджэньні пастаянных прадстаўнікоў.

Сустрэчы на вышэйшым узроўні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За час існаваньня РЭ былі праведзеныя тры саміты гэтай арганізацыі:

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэральны сакратар — Торб’ерн Ягланд (Нарвэгія)

Старшыня Камітэта міністраў — Антоніа Мілашоскі (Македонія)

Старшыня Парлямэнцкай асамблеі — Мэўлют Чавушаглу (са студзеня 2010 г.; Турэччына)

Старшыня Кангрэсу — Кіт Вітмар (Вялікабрытанія)

Старшыня Эўрапейскага суда па правах чалавека — Жан-Поль Коста (Францыя)

Камісар па правах чалавека — Томас Хамарбэрг (Швэцыя)

Сябры Рады Эўропы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2010 год сябрамі Рады Эўропы зьяўляюцца 47 дзяржаў[2].

Кандыдаты ў сябры Рады Эўропы
Назіральнікі пры Радзе Эўропы

Крэска «М» азначае, што краіна, на 2009 год, знаходзіцца пад маніторынгам ПАРЭ, «ПМ» — наяўнасьць больш мяккай працэдуры постманіторынгу ў адносіне да дадзенай краіны.[3]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рада Эўропысховішча мультымэдыйных матэрыялаў