Міністар замежных справаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міністар замежных справаў — службовая асоба, якая ўзначальвае зьнешнепалітычнае ведамства дзяржавы, у рангу міністра. Зьяўляецца чальцом ўраду (кабінэту міністраў, рады міністраў і г. д.). Адна з найважнейшых пасад ва ўрадзе. Часам другая асоба ў кабінэце.

Традыцыйна пасада называецца наступным чынам — міністар замежных справаў. Аднак ёсьць і выключэньні: у ЗША гэтая пасада носіць назву дзяржаўны сакратар, у Вялікабрытаніі — міністар (дзяржаўны сакратар) па замежных справах і справах Садружнасьці. У некаторых краінах: міністар зьнешніх зносінаў, міністар зьнешніх сувязяў, міністар міжнародных спраў, міністар замежных справаў і гандлю, дзяржаўны сакратар па замежных справах і г.д. У многіх краінах Лацінскай Амэрыкі міністар замежных справаў называецца canciller (гэта значыць канцлер).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]