Аляска (штат)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляска
Сьцяг Аляскі Герб Аляскі
Сьцяг Аляскі Герб Аляскі
Штат Аляска на мапе ЗША
Мянушка «Апошняя мяжа»,
«Зямля Паўночнага Сонца»
Сталіца Джуна
Найбуйнейшы горад Анкорыдж
Плошча
1-я па ЗША
- сушы 1 481 347 км²
- вады 236 507 км²
- % вады 13,77
- шырата 54° 40' пн. ш. па 71° 50' пн. ш.
- даўгата 130° 00' з. д. па 173° 00' з. д.
Насельніцтва
48-е па ЗША
- агулам 626 932
- шчыльнасьць 0,42/км²
Дата заснаваньня 3 студзеня 1959 (49-ы)
Губэрнатар Сін Парнэл
Часавы пас Аляскінскі: UTC-9/-8
Алеуцкі: UTC-10/-9
(заходняй даўгаты 169° 30')

Аля́ска (па-ангельску: Alaska) — найвялікшы паводле тэрыторыі штат ЗША, на паўночна-заходняй ускраіне Паўночнай Амэрыкі. Улучае Алеуцкія абтокі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Штат разьмешчаны на крайнім паўночным захадзе кантынэнту, аддзелены ад Чукоцкага паўвострава (Расея) Бэрынгавым пралівам, на ўсходзе мяжуе з Канадай. Складаецца з мацерыковай часткі і вялікай колькасьці абтокаў: архіпэляг Аляксандра, Алеуцкія абтокі, Абтокі Прыбылава, абток Кадзяк, абток Сьвятога Ляўрына. Абмываецца Паўночным Ледавітым і Ціхім акіянамі. На Ціхаакіянскім узьбярэжжы — Аляскінскі хрыбэт; унутраная частка — плято вышынёй ад 1200 м на ўсходзе да 600 м на захадзе; пераходзіць у нізіну. На поўначы — хрыбэт Брукс, за якім разьмешчаная Арктычная нізіна.

Гара Мак-Кінлі (6194 м) — найвышэйшая ў Паўночнай Амэрыцы. Ёсьць дзейныя вульканы. У гарах ледавікі (Мэйлсьпін).

У 1912 годзе ў выніку вывяржэньня вулькана паўстала Даліна дзесяці тысячаў дымоў. Паўночную частку штату пакрывае тундра. У паўднёвай разьмешчаныя лясы. У склад штату ўваходзіць абток Малы Дыямід у Берынгавай пратоцы, разьмешчаны на адлегласьці 4 км ад абтокі Вялікі Дыямід (у. Ратманава), які належыць Расеі.

На Ціхаакіянскім узьбярэжжы клімат умераны, марскі, адносна мяккі; у астатніх раёнах — арктычны і субарктычны кантынэнтальны, з суровымі зімамі.

Найбуйнейшыя гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарады з насельніцтвам больш за 100 000 чалавек

Гарады з насельніцтвам 10 000—100 000 чалавек

Гарады з насельніцтвам меней за 10 000 чалавек

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адрозненьні ад большасьці іншых штатаў ЗША, дзе асноўнай найніжэйшай адміністрацыйнай адзінкай мясцовага самакіраваньня зьяўляецца акруга (county), назва адміністрацыйных адзінак на Алясцы — бара (borough — «раён, які мае самакіраваньне»). Яшчэ больш важнае іншае адрозненьне — 15 бара і муніцыпалітэт Анкорыджу пакрываюць толькі частку тэрыторыі Аляскі. Астатняя тэрыторыя ня мае дастаткова насельніцтва (прынамсі зацікаўленага) для фармаваньня мясцовага самакіраваньня. Дзеля прасьцейшага перапісу насельніцтва і для зручнасьці кіраваньня тэрыторыямі, якія не ўваходзяць ні ў адну акругу, яны падзеленыя на так званыя зоны перапісу насельніцтва (census area). Такіх зонаў на Алясцы налічваецца 11.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Групы сыбірскіх плямёнаў перайшлі пярэсмык (цяпер Бэрынгаў праліў) 16—10 тысячаў гадоў таму. Эскімосы сталі сяліцца на арктычным узьбярэжжы, алеуты засялілі Алеуцкі архіпэляг.

Першымі эўрапейцамі, якія наведалі Аляску, былі Вітус Бэрынг і Аляксандар Чырыка (1741). Аляска стала калёніяй Расеі з 1744 (калёнія называлася «Расейская Амэрыка»). Сталае паселішча расейцаў было заснаванае ў 1784 годзе на абтоку Кадзіяк Рыгорам Шолахавам (цяпер адзінае цалкам расейскае паселішча — Нікалаеўск на паўвыспе Кенай, заснаванае і заселенае з 1968 году стараверамі).

Тэрыторыя Аляскі была прададзеная Расеяй ЗША па дамове паміж дзьвюма краінамі ад 30 сакавіка 1867[1] за 7,2 млн даляраў, што склала каля 2 цэнтаў за акр зямлі (банкаўскі чэк № 9759[2]). Перамовы вялі расейскі амбасадар у ЗША Э. А. Сьцекль і дзяржсакратар ЗША У. Сьюард. Сярод чыньнікаў, паводле якіх Расея вырашыла пазбавіцца Аляскі, называюць слабую разьвітасьць эканомікі і аддаленасьць Аляскі, а таксама боязь страціць калёнію ў выніку вайсковых дзеяньняў супраць ангельцаў без аніякага кампэнсаваньня. Амэрыканцы жа гэтай угодай хацелі нашкодзіць Вялікабрытаніі, «атачыўшы» Канаду, якая ў той час была брытанскай.

Празь пяць гадоў было знойдзенае золата. Рэгіён разьвіваўся павольна аж да пачатку залатой ліхаманкі на Кландайку 1896.

Аляска была абвешчаная штатам у 1959. З 1968 там распрацоўваюцца розныя мінэральныя рэсурсы, асабліва ў раёне затокі Прадха-Бі, на паўднёвым усходзе ад Роінта-Бараў. У 1977 пракладзены нафтаправод ад затокі Прадха-Бі да порта Валдзязоў. У 1989 годзе разьліцьцё нафты з танкера «Прынц Уільям» стала прычынай сур’ёзнага забруджваньня навакольнага асяродзьдзя.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На поўначы здабыча нафты-сырцу (у раёне затокі Прудо і паўвыспы Кінай; нафтаправод Аліеска даўжынёй 1250 км да порта Валдзез), прыроднага газу, вуглю, медзі, жалеза, золата, цынку; рыбалоўства; гадоўля паўночных аленяў; лесанарыхтоўка і паляўніцтва; авіятранспарт; вайсковыя авіябазы. Турызм.

Здабыча нафты пачала граць вялізную ролю з 1970-х гг. пасьля адкрыцьця радовішчаў і пракладкі Трансаляскінскога трубаправоду.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хоць штат адзін з найменш населеных у краіне, у 1970-я гады сюды пераехалі шматлікія новыя жыхары, прыцягнутыя вакансіямі ў нафтавай прамысловасьці і на транспарце, а ў 1980-я гады прырост насельніцтва склаў больш за 36 адсоткаў.

Прырост насельніцтва апошніх дзесяцігодзьдзяў:

  • 1990 год — 550 000 жыхароў;
  • 2004 год — 648 818 жыхароў;
  • 2005 год — 663 661 жыхароў.

У 2005 годзе насельніцтва Аляскі павялічылася ў параўнаньні з папярэднім годам на 5906 чалавек, або 0,9%. У параўнаньні з 2000 годам насельніцтва павялічылася на 36 730 чалавек (5,9%). Гэтая лічба ўлучае натуральны прырост насельніцтва на 36 590 чалавек (53 132 нараджэньні мінус 16 542 сьмерці) з моманту апошняга перапісу, а таксама павелічэньне дзякуючы міграцыі на 1181 чалавекі. Іміграцыя з-за межаў Злучаных Штатаў павялічыла колькасьць насельніцтва Аляскі на 5800 чалавек, у той час як унутраная міграцыя паменшыла яе на 4619 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва на Алясцы самая нізкая з усіх штатаў ЗША.

Каля 75 адсоткаў насельніцтва белыя, выхадцы з ЗША. У штаце каля 86 тыс. карэнных жыхароў — індзейцы (атапаскі, хайда, тлінкіты, сімшыяне), эскімосы і алеуты. У штаце жыве таксама невялікая колькасьць нашчадкаў расейцаў. Сярод асноўных рэлігійных групаў — каталікі, праваслаўныя, баптысты і мэтадысты. Дзель праваслаўных, якая складае па розных адзнаках 8-10%, зьяўляецца найвышэйшай у краіне. Апошнія 20 гадоў жыхары штату традыцыйна галасуюць за рэспубліканцаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Аляска (штат)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў