Нансі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нансі
Nancy
Нансі
Blason Nancy 54.svg
Герб Нансі
Першыя згадкі: 947
Рэгіён: Лятарынгія
Дэпартамэнт: Мёрт і Мазэль
Плошча: 15,01 км²
Вышыня: 212 м н. у. м.
Насельніцтва: 105 100 (2004)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 48°41′00″ пн. ш. 6°10′00″ у. д. / 48.683333° пн. ш. 6.166667° у. д. / 48.683333; 6.166667Каардынаты: 48°41′00″ пн. ш. 6°10′00″ у. д. / 48.683333° пн. ш. 6.166667° у. д. / 48.683333; 6.166667
Нансі на мапе Францыі
Нансі
Нансі
Нансі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.nancy.fr/

Нансі (па-француску: Nancy) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Мёрт і Мазэль ў рэгіёне Лятарынгія. Насельніцтва вялікага Нансі складае 410 508 чалавек (дадзеныя на 1999 год), ўласна ў горадзе пражываюць 105 100 чалавек (дадзеныя на 2004 год). Разьмешчаны на рацэ Мазэль, у перасячэньні яе каналам Марна-Райн. Вузел чыгуначных лініяй на Парыж, Страсбург і Льеж.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на мноства дагістарычных артэфактаў, знойдзеных на месцы сучаснага Нансі, горад на рацэ Мёрт стаў згадвацца толькі з VIII стагодзьдзя. Традыцыйна з XII стагодзьдзя Нансі быў сталіцай герцагства Лятарынгскага, затым правінцыі і рэгіёна з назвай Лятарынгія (франц. Lorraine). У 1477 годзе пры Нансі адбылася бітва паміж швайцарска-лятарынскімі войскамі, падтрыманымі Францыяй, і войскам герцага бургундзкага Карла Адважнага, які загінуў у гэтай бітве. У 1766 годзе разам зь Лятарынгіяй пасьля сьмерці апошняга лятарынскага герцага, цесьця Людовіка XV Станіслава Ляшчынскага, горад увайшоў у склад Францыі. Падчас франка-прускай вайны 18701871 гадох быў заняты нямецкімі войскамі, аднак пасьля вайны паводле ўмовы Франкфурцкай дамовы ўвайшоў у тую невялікую частку Лятарынгіі, якая не перайшла да Нямецкай імпэрыі і засталася ў складзе Францыі. Нансі стаў адным з цэнтраў руху за рэванш, у ім быў узьведзены помнік страчаным правінцыям. У 1914 годзе, падчас Першай сусьветнай вайны, каля Нансі вяліся лютыя баі. Пасьля акупацыі Францыі гітлераўскай Нямеччынай (1940 году) раён Нансі стаў адным з ачагоў руху Супраціву. У верасьні 1944 годзе Нансі быў вызвалены ад акупантаў.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нансі падзяляецца на стары горад з вузкімі крывымі вуліцамі й старадаўнімі будынкамі, як то герцагскі палац XIVXVI стагодзьдзяў, зараз музэй, царква кардэльераў XV стагодзьдзя і іншыя, і новы горад, які будаваўся ў паўднёвым кірунку па рэгулярным пляне з XVIXVII стагодзьдзі.

Выбітныя ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нансісховішча мультымэдыйных матэрыялаў