Гаральд II Годвінсан
Гаральд II Годвінсан (па-старажытнаангельску: Harold Gōdwines sunu; 1022 — 14 кастрычніка 1066) — апошні англасаксонскі кароль Ангельшчыны да Нармандзкай заваёвы. Гаральд каранаваўся 5 студзеня 1066 і кіраваў каралеўствам да сваёй сьмерці ў бітве пры Гастынгсе 14 кастрычніка таго ж году, змагаючыся супраць нармандзкіх захопнікаў, пад кіраўніцтвам Вільгельма I Заваёўніка. Гаральд адзін з трох каралёў Ангельшчыны, што былі забіты на поле бойкі, побач з Рычардам I Львінае сэрца й Рычардам III.
Гаральд ня быў прадстаўніком каралеўскай дынастыі, але меў дачыненьне да яе. Яго сястра Эдыт Ўсэкская была жонкай Эдуарда Спавяданьніка. Таксама Гаральд меў сваяцтва з дацкім каралеўскім дворам, ён быў стрыечным братам караля Свэна II.
Гаральд да таго як стаць каралём быў эрлам Ўэсэксу, а потым быў назначаны яшчэ й на пасаду эрла Гэрэфорда. Удзельнічаў у пераможнай ваеннай кампаніі супраць Грыфіда ап Лівэліна Гвінэдзкага — ўладара Валіі — у 1062—1963 гадох. Стаў каралём па парадзе Эдуарда Спавяданьніка й па рашэньню Ўітэнагемоту на наступны дзень пасьля сьмерці Эдварда.
Па традыцыі лічыцца, што Гаральд быў забіты стралой у вока падчас бітвы пры Гастынгсе.
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Папярэднік Эдуард Спавяданьнік |
Кароль Ангельшчыны 1066 |
Наступнік Эдгар Этэлінг |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гаральд II Годвінсан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл Гаральда Годвінсана (анг.)
- BBC. Гістарычныя асобы (анг.)
| Каралі Ангельшчыны | ||
|---|---|---|
| Саксонская Ангельшчына 878 - 1066 |
Альфрэд Вялікі · Эдўард Старэйшы · Этэльстан · Эдмунд I · Эдрэд · Эдвін · Эдгар · Эдўард Пакутнік · Этэльрэд II ·
|
|
| Нармандзкі час панаваньня 1066 - 1154 |
||
| Плантагенэты 1154 - 1485 |
Генрых II · Рычард I · Іяан Безьзямельны · Генрых III · Эдўард I · Эдўард II · Эдўард III · Рычард II · Генрых IV · Генрых V · Генрых VI · Эдўард IV · Эдўард V · Рычард III
|
|
| Т'юдары 395 - 480 |
||
| Ст'юарты 1603 - 1649 1660 - 1707 |
||
|
*
|
||