Этэльрэд Неразумны
| Этэльрэд Неразумны Æðelræd Unræd |
|
| Кароль Ангельшчыны | |
|---|---|
| Папярэднік | Эдўард Пакутнік |
| Наступнік | Свэн Вілабароды |
| Папярэднік | Свэн Вілабароды |
| Наступнік | Эдмунд II |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 968, Ўэсэкс, Ангельшчына |
| Памёр | 23 красавіка 1016, Лёндан, Ангельшчына |
| Дынастыя | Ўэсэкская дынастыя |
| Жонкі | Эльфгіфу, Эма Нармандзкая |
| Бацька | Эдгар |
| Маці | Эльфрыда |
Этэльрэд Неразумны (па-старажытнаангельску: Æðelræd Unræd, 968 — 23 красавіка 1016) —- кароль Ангельшчыны 978—-1013 і 1014—-1016, прадстаўнік Ўэсэкскай дынастыі. Сын Эдгара й Эдьфрыды. Быў абвешчаны каралём Ангельшчыны пасьля забойства свайго зводнага брата Эдўарда.
Зьмест |
Часы панаваньня[рэдагаваць]
Панаваньне Этэльрэда было адзначана вялікай колькасьцю сутычак з вікінгамі. У дзень сьвятога Брайса 13 лістапада 1002 года па загаду Этэльрэда адбыўся гвалт датчанаў, што жылі ў Ангельшчыне. Гэта прывяло да нападу з боку Свэна Вілабародага, які ў пэрыяд з 1003 па 1007 гады зьдзейсьніў некалькі набегаў. У 1007 годзе Свэн атрымаў адступныя й напады скончыліся да 1013 году, калі дацкі конунг захапіў ангельскі прыстол. Этэльрэд зьбег у Нармандыю, аднак неўзабаве ў 1014 годзе Свэн сканаў, і Ўітэнагемот зноўку абраў Этэльрэда на каралеўскую пасаду. Але дацкі флёт абвесьціў каралём Кнуда, сына Свэна, з-за чаго пачалася вайна, падчас якой памёр і Этэльрэд.
Спадчыньнікі[рэдагаваць]
У Этэльрэда было ня менш за шаснаццаць дзяцей ад двух шлюбаў. Першая жонка, Эльфгіфу, памерла ў 1002 годзе. Сын ад гэтага шлюбу, Эдмунд, спадкаваў трон. Другі шлюб адбыўся ў 1002 годзе, Этэльрэд ажаніўся з Эмай Нармандзкай. У 1042 годзе, сын Эмы, Эдўард Спавяданьнік, таксама абіраецца каралём ангельшчыны. Вільгельм I Заваёўнік, унучаты пляменьнік Эмы й кузэн Эдўарда, выкарыстаў гэтае сваяцтва як падставу ангельскай кароны.
Мянушка[рэдагаваць]
У сучаснай ангельскай мове Unready азначае «негатовы». Аднак сама мянушка ўпершыню была зафіксавана ў 1180 годзе ў форме Unræd, што на старажытнаангельскай мове азначае «той, хто не атрымаў парады». Улічваючы, што ймя Æþelræd азначае «добрая парада», «слушная парада», то яно ў спалучэньні з такой мянушкай было проста гульнёў словаў.
| Папярэднік Эдўард Пакутнік |
Кароль Ангельшчыны 978—1013 |
Наступнік Свэн Вілабароды |
| Папярэднік Свэн Вілабароды |
Кароль Ангельшчыны 1014—1016 |
Наступнік Эдмунд II |
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Этэльрэд Неразумны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Англа-саксонская хроніка. 920-1014 гады (анг.)
- Старонка на anglo-saxons.net (анг.)
- Рыжоў К.: Усе манархі сьвету. Заходняя Эўропа (рас.)
|
||||||||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |