Фрэдэрык Містраль
Фрэдэрык (Фрэдэры) Містраль (фр. Frédéric Mistral, гкс. Frederic Mistral / Mistrau, паводле клясычнай нормы, або Frederi, па яго ўласнай норме, 2 верасьня 1830, Маян — 25 сакавіка 1914, там жа) — францускі паэт і лексыкограф. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1904 году. Прэмія прысуджана «ў прызнаньне сьвежай арыгінальнасьці і сапраўднай натхнёнасьці паэтычных твораў, якія праўдзіва адлюстроўваюць пэйзажы і духоўную прыроду свайго народа, а таксама яго важнай дзейнасьці ў якасьці правансальскага філёляга»[1].
Жыцьцё і творчасьць [рэдагаваць]
Пасьля шэрагу невялікіх п’есаў на аксытанскай (правансальскай) мове ён напісаў знакамітую сельскую паэму «Miréio» («Мірэй», 1859, з францускім перакладам), якую сустрэлі вельмі спрыяльна, яна атрымала прэмію Францускай акадэміі. Сюжэт паэмы ён перапрацаваў потым у опэрнае лібрэта, да якога Шарль Гуно напісаў музыку («Mireille»).
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Фрэдэрык Містраль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |