Уладзіслаў Рэймант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Уладзіслаў Рэймант

Уладзіслаў Станіслаў Рэймант (па-польску: Władysław Stanisław Reymont; 7 траўня 1867, в. Кабэле-Вэльке Мазавецкага ваяв., Польшча — 5 сьнежня 1925) — польскі пісьменьнік. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1924 году. Быў вандроўным акторам, чыгуначным служачым. Жыў у Францыі, Італіі, ЗША.

Друкаваўся з 1893 году. У сацыяльна-псыхалягічных раманах «Камэдыянтка» (1896), «Фэрмэнты» (1897), «Летуценьнік» (1910), аповесьці «Лілі» (1899) паказаў трагізм паўсядзённага жыцьця ў правінцыі. Раман «Зямля запаветная» (т. 1-2, 1899) пра лёсы людзей у бязьлітасным сьвеце вялікага гораду 2-й паловы ХІХ стагодзьдзя. Гістарычная трылёгія «1794 год» (1913—1918) пра нацыянальна-вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Вяршыня творчасці — эпічны раман «Мужыкі» (т.1-4, 1904—1909), у якім гісторыя адной сям’і разгортваецца ў панараму жыцьця польскай вёскі, суаднесенага з жыцьцём прыроды. Твор адметны кампазыцыйнай цэласнасьцю, сюжэтнай вастрынёй, каларытнасьцю пэрсанажаў, жывапіснасьцю, сакавітасьцю мовы, спалучэньнем рэалістычнага пісьма з элемэнтамі імпрэсіянізму і натуралізму, выкарыстаньнем фальклёру. Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Сустрэча» (1897), «Перад дсювіткам» (1902), «Зь дзёньніка» (1903), «За фронтам» (1919), аповесьці «Справядліва» (1899), гатычнага рамана «Вампір» (1911) і іншыя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Rurawski J. Władysław Reymont. Warszawa, 1977.
  • Lichański S. Władysław Stanisław Reymont. Warszawa, 1984.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Уладзіслаў Рэймантсховішча мультымэдыйных матэрыялаў