Рэд’ярд Кіплінг
Джозэф Рэд'ярд Кіплінг (па-ангельску: Joseph Rudyard Kipling; 30 сьнежня 1865, Бамбэй — 18 студзеня 1936, Лёндан) — ангельскі пісьменьнік, паэт і навэліст. Ляўрэат Нобэлеўскай прэмію па літаратуры (1907). Прэмія прысуджана, «прымаючы пад увагу моц назіральнасьці, арыгінальнасьць творчай фантазіі, мужнасьць ідэй і цудоўны талент аповеду, што характарызуюць творы гэтага сусьветна вядомага аўтара»[1].
Яго лепшымі творамі лічацца «Кніга джунгляў» (The Jungle Book), «Кім» (Kim), а таксама шматлікія вершы. У 1907 годзе ён атрымоўвае ўзнагароды ад унівэрсытэтаў Парыжу, Страсбургу, Атэнаў і Таронта; ўдастоены таксама ганаровых ступеняў Оксфардзкага, Кембрыдзкага, Эдынбурскага і Дарэмскага ўнівэрсытэтаў.
Багатая мова твораў Кіплінга, поўная мэтафараў, зрабіла вялікі ўнёсак у скарбніцу ангельскай мовы.
Беларускія пераклады[рэдагаваць]
- Рыкі-Цікі-Таві. Мн., 1938
- Казкі. Мн., 1939
- Чаму ў слоніка доўгі нос. Мн., 1974
- Маўглі: Апавяданні, казкі. Мн., 1994
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
| Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
Рэд’ярд Кіплінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |