Тамаза Кампанэльля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тамаза Кампанэльля
Tommaso Campanella
Campanella-2.png
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Giovanni Domenico Campanella
Нарадзіўся 5 верасьня 1568
Калябрыя, Італія
Памёр 21 траўня 1639
Парыж, Францыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці філёзаф, тэоляг, астроляг, паэт
Напрамак гуманізм, утапізм
Дэбют Philosophia sensibus demonstrata, 1592
Творы на сайце lib.ru(рас.)

Тамаза Кампанэлльля (па-італьянску: Tommaso Campanella; 5 верасьня, 1568 — 21 траўня, 1639), у хросьце Джаваньні Дамэніка Кампанэльля — італьянскі філёзаф, тэоляг, астроляг і паэт. Адзін зь першых прадстаўнікоў утапічнага сацыялізму.

Нарадзіўся ў Калябрыі ў паўднёвай Італіі. Сын беднага й непісьменнага шаўца. У малым узросьце ўступіў у Ордэн дамініканаў пад мянушкай фра’Тамаза ў гонар Тамаша Аквінскага. Вывучаў тэалёгію й філязофію. Пад уплывам эмпірычнай філязофіі Бэрнардына Тэлезіё (15091588), які сьцьвярджаў, што ўсе рэчы ў прыродзе надзелены пачуцьцём, і што чалавечы досьвед складаецца выключна на пачуцьцёвай аснове, Кампанэльля піша свой першы твор Philosophia sensibus demonstrata («Філязофія ўвасобленая ў пачуцьцях»), апублікаваная ў 1592.

У Нэапалі ён пазнаёміўся з астралёгіяй. Астралягічныя спэкуляцыі стануць пастаяннай характэрнай рысай яго твораў. Ерэтычныя погляды Кампанэльля прывялі яго да сутыкненьня з царкоўнымі ўладамі. Па даносу ў Інквізыцыю яго выклікаюць у суд, дзе яго прысуджаюць да хатняга зьняволеньня ў кляштары да 1597 году.

Пасьля свайго вызваленьня Кампанэльля вяртаецца ў Калябрыю, дзе яго абвінавачваюць як распрацоўшычка таемнае змовы супраць гішпанскае ўлады ў яго родным мястэчку Стылё. Ідэяй Кампанэльля было стварэньне грамадзтва па прынцыпу агульнай маёмасьці. За аснову сваіх поглядаў ён браў прароцтвы Ёахіма Флорскага й свае ўласныя астралягічныя назіраньні, у выніку якіх ён прадказаў надыход веку сьвятога Духа ў 1600 г. Будучы здраджаным двумя сваімі хаўрусьнікамі, Кампанэльля быў схоплены й неўзабаве зьняволены ў Нэапалі. Прыкідваючыся звар’яцелым, ён здолеў пазьбегнуць сьмяротнага пакараньня, але быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне.

Кампанэльля правёў у турме 27 год. На працягу адбываньня свайго тэрміну ён піша свае выбітныя творы: «Манархія Гішпаніі» (An monarchia Hispanorum, 1600), «Палітычныя афарызмы» (Aforismi politici, 1601), «Atheismus triumphatus» (Пераможны атэізм, 1605-1607), «Quod reminiscetur» (1606), «Metaphysica» (1609—1623), «Theologia» (16131624), і свой найвыбітнейшы твор «Горад Сонца» (у арыгінале напісаны па-італьянску ў 1602; апублікаваны на лаціне ў Франкфурце (1623) і пазьней ў Парыжы (1638)).

Зрэшты, з дапамогай папы рымскага Урбана VIII, які заступаўся ад імя Філіпа IV, Кампанэльля быў вызвалены ў 1626 г. Па вяртаньні ў Рым, ён цалкам рэабілітаваўся толькі ў 1629, дзе жыў яшчэ пяць год.

Тым ня менш, новаарганізваваная спроба дзяржаўнага перавароту, узначаленая аднім зь яго мінулых пасьлядоўнікаў, пагражала Кампанэльля новымі праблемамі. З дапамогай усё таго ж папы Урбана VІІІ, ён зьбег у Францыю, дзе быў ветліва сустрэты пры двары Людовіка XIII. Зьяўляючыся пратэжэ кардынала Рышэльё й узнагароджаны шчодрай грашовай пэнсіяй, ён правёў астатак свайго жыцьця ў кляштары Сэнт-Анорэ ў Парыжы. Яго апошняй працай была паэма ў гонар нараджэньня Людовіка XIV (Ecloga in portentosam Delphini nativitatem).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тамаза Кампанэльлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў