Заапарк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уваход у заапарк Сан-Дыега, Каліфорнія, травень 2007
Алень Давіда ў Кальмордэнскім заапарк‎у

Заапа́рк (скарочана ад заалягічны парк), таксама зьвярынец — тэрыторыя з будынкамі і абсталяваньнем, адмыслова створаная чалавекам для ўтрыманьня і зьберажэньня зьнікаючых відаў ды публічнага паказу жывёл.

У заходніх краінах таксама ўжываецца назва Zoo, упершыню выкарыстаная для азначэньня Лёнданскага заалягічнага саду. Ува ўсім сьвеце колькасьць буйных калекцыяў жывёл, адкрытых для публічнага агляду перавышае адну тысячу (80 % зь іх знаходзяцца ў гарадах)[1].

Тым ня менш, утрыманьне жывёлаў у заапарках выклікае пытаньні ў сфэры правоў жывёл[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Zoo», Encyclopaedia Britannia, 2008.
  2. ^ Meng, Jenia (2009). Origins of attitudes towards animals Ultravisum (Ph.D. thesis). Brisbane: University of Queensland. ISBN 978-0-9808425-1-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заапарксховішча мультымэдыйных матэрыялаў