Янаш II Жыгімонт Заполья

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Янаш II Жыгімонт Заполья
Іван Зыгмунт Заполья
János Zsigmond Zápolya/Szapolyai
II. János Zsigmond magyar király.jpg
Князь Сяміградзьдзя
1570 — 1571
Наступнік Сьцяпан Батура
Кароль Вугоршчыны
1540 — 1570
Папярэднік Янаш I
Наступнік Максіміліян II
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 ліпеня 1540, Буда, Каралеўства Вугоршчына
Памёр 14 сакавіка 1571, Дзюлафэхэрвар, Трансыльванія, Каралеўства Вугоршчына
Бацька Янаш I Заполья
Маці Ізабэла Ягелонка

Я́наш II Жыгімо́нт Запо́лья (па-вугорску: János Zsigmond Zápolya/Szapolyai, па-харвацку: Ivan Žigmund Zapolja; 7 ліпеня 1540, Буда, Каралеўства Вугоршчына — 14 сакавіка 1571, Дзюлафэхэрвар, Сямігродзьдзе, Каралеўства Вугоршчына) — вугорскі кароль (1540—1570) і сяміградзкі князь (1570—1571).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька, Янаш I Заполья, памёр празь дзевяць дзён па нараджэньні сына, таму большую частку знаходжаньня Янаша II на стальцы краінай фактычна кіравала ягоная маці Ізабэла Ягелонка пры падтрымцы Сулеймана I Цудоўнага.

Ян Жыгімонт нарадзіўся і выхоўваўся ў каталіцкай сям’і. Пад уплывам свайго надворнага лекара Джорджыё Бляндраты перайшоў у лютэранства, пасьля ў кальвінізм. У сталым узросьце значны ўплыў на яго аказаў Фэрэнц Давід, які спрычыніўся да пераходу Янаша ва ўнітарыянства.

У 1568 Янаш прыняў Тордзкі эдыкт, першы масавы дэкрэт рэлігійнай свабоды ў сучаснай гісторыі Эўропы, падтрымаў стварэньне ўнітарысцкай царквы ў Трансыльваніі. Янаш атрымаў прызнаньне і за адкрыты дыялёг паміж усімі рэлігійнымі бакамі. Ён спансаваў публічныя дэбаты між каталікамі, лютэранамі, кальвіністамі і ўнітарыстамі, такім чынам сфармаваўшы ў Сяміградзьдзі сыстэму чатырох прынятых вызнаньняў. Іншыя рэлігійныя групы, уключаючы жыдоў, мусульман і шматлікіх праваслаўных хрысьціянаў, атрымалі талерантнасьць, але не законныя гарантыі свабоды рэлігіі[1].

Пасьля сваёй адмовы ад тытулу караля Вугоршчыны (на карысьць Габзбургаў) ён становіцца першым князем Сяміградзьдзя (1570—1571). Ён адпісаў сталец свайму скарбніку, Каспару Бэкешу, але арыстакратыя не прыняла гэтае рашэньне і абрала ваяводам Стэфана Баторыя. Гэта прывяло да кароткай грамадзянскай вайны, якая скончылася перамогай Баторыя.

Са сьмерцю Янаша Жыгімонта скончыўся род Запольяў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Miklós Molnár. A Concise History of Hungary. — Cambridge University Press, 2001. — С. 110.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Янаш II Жыгімонт Запольясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Янаш I
Кароль Вугоршчыны
15401570
Наступнік
Максіміліян II
Папярэднік
'
Князь Сяміградзьдзя
15701571
Наступнік
Сьцяпан Батура

Шаблён:Кіраўнікі Вугоршчыны