Сулейман I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сулейман I Пышны
سلطان سليمان اول
EmperorSuleiman.jpg
Выява Сулеймана каля 1530 году
Асманскі султан
Каранацыя 30 верасьня 1520
Папярэднік Сэлім I
Наступнік Сэлім II
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 лістапада 1494, Трабзон, Асманская імпэрыя
Памёр 6 верасьня 1566, Сыгетвар, Асманская імпэрыя
Пахаваны Сулейманіе, Стамбул
Жонкі Фюланэ, Гюльфэм, Махідэвран, Раксалана
Бацька Сэлім I
Маці Айшэ Султан Хафса
Подпіс Tughra Suleiman Signature.svg

Сулейман І Пышны (па-турэцку: I. Süleyman; 27 красавіка 1494, Трабзон, Асманская імпэрыя — 6 верасьня 1566, Сыгетвар, Асманская імпэрыя) — асманскі султан з 1520 году да сваёй сьмерці ў 1566 годзе. Вядомы на Захадзе як Сулейман Цудоўны[1], і на Ўсходзе, так як «Заканадавец», з-за ягонай поўнай рэканструкцыі асманскай прававой сыстэмы. Сулейман стаў адным з самых выбітным кіраўнікоў XVI стагодзьдзя ў Эўропе, зьяўляючыся кіраўніком вайсковым, палітычным і эканамічным кіраўніком Асманскай імпэрыі. У часы яго панаваньня Асманская імпэрыя дасягнула піка сваёй магутнасьці. Сулейман асабіста ўзначалваў сваё войска падчас заваёваў хрысьціянскіх крэпасьцяў, як то Бялград, Радос, таксама прымаў удзел у няўдалай аблогі Вены ў 1529 годзе. Сулейман здолеў захапіць большую частку Блізкага Ўсходу у вайне супраць Сэфэвідаў, а таксама вялікія тэрыторыі Паўночнай Афрыцы на захад да Альжыра. У час ягонага панаваньня асманскі флёт дамінаваў ў моры ад Міжземнага мора да Чырвонага мора й Пэрсыдзкага заліва[2].

Зьяўляючыся на чале пашырэньня імпэрыі Сулейман асабіста распачынаў заканадаўчыя зьмены, якія тычыліся грамадзтва, адукацыі, падаткаабкладаньня й крымінальнага права. Ягонае кананічнае права усталявала форму імпэрыі на працягу стагодзьдзяў пасьля ягонай сьмерці. Мала таго, Сулейман быў выбітным паэтам і вялікім апекуном культуры, што сталася пачаткам залатога стагодзьдзя мастацтва ў Асманскай імпэрыі, ейнаму літаратурнага й архітэктурнага разьвіцьця[3]. Паводле дадзеных Сулейман валодаў пяцьцю мовамі, як то турэцкай, арабскай, чагатайскай (дыялект цюркскай мовы зьвязанай з уйгурскай мовай), фарсі й сэрбскай.

Насуперак асманскім традыцыям Сулейман ажаніўся на дзяўчыне са свайго гарэму, Раксаланай, якая зрабіла на яго велізарны ўплыў. Іхны сын Сэлім II, атрымаўшы ўладу пасьля сьмерці Сулейман панаваў імпэрыяй 46 гадоў. Тытулы Сулеймана — султан султанаў, Цень Бога на Зямлі, Цэзар усіх земляў Рыму (пасьля ўзяцьця Канстантынопаля, Асманскія султаны ўзялі сабе тытул «рымскага імпэратара»).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сулейман I нарадзіўся ў 1494 годзе ў Трабзоне у сям’і малодшага сына султана Баязіда IIСэліма I і Айшы Султан, дачкі крымскага хана Мэнглі I Гірэя[4]. Да 1512 году Сулейман быў бэглербэгам у Кафе[5]. У 1520 годзе султан Сэлім I сканаў. На момант сьмерці бацькі Сулейман быў намесьнікам у Магнэзіі[6]. Ён узначаліў асманскую дзяржаву ва ўзросьце 26 гадоў. Кардынал Ўолсі сказаў пра яго амбасадару Вэнэцыі пры двары караля Гэнрыха VIII:

«Гэтаму султану Сулейману 26 гадоў, ён пазбаўлены й здаровага сэнсу; варта асьцерагацца, што ён будзе дзейнічаць гэтак жа, як ягоны бацька[7]».

Сваё панаваньне Сулейман I пачаў з таго, што адпусціў на волю некалькі сотняў эгіпецкіх палонных з шляхетных сем’яў, якія ўтрымліваліся Сэлімам у ланцугах[8]. Эўрапейцы радаваліся ягонаму ўзыходжаньню, але яны не ўлічылі, што хоць Сулейман ня быў так ж крыважэрны, як Сэлім I, ён ня менш за бацьку любіў заваёвы. Першапачаткова ён сябраваў з вэнэцыянцамі, і Вэнэцыя бяз страху глядзела на ягоныя падрыхтоўкі да войнаў з Вугоршчынай і Радосам.

Сулейман I падаслаў да караля Вугоршчыны й Чэхіі Лаяша II амбасадара з патрабаваньнем даніны. Кароль быў малады й бясьсільны супраць уласных баронаў, якія ганарыста адкінулі перамовы з туркамі й кінулі ў цямніцу амбасадара, а па іншых зьвестках — забілі, што стала фармальнай падставай для султана да вайны[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Merriman, Roger Bigelow (1944). «Suleiman the Magnificent, 1520–1566». Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press. ISBN 1-4067-7272-0. OCLC 784228.
  2. ^ Mansel, Phillip (1998). «Constantinople : City of the World's Desire, 1453–1924». New York: St. Martin's Griffin. p. 61, ISBN 978-0-312-18708-8.
  3. ^ Atıl, Esin (July/August 1987). «The Golden Age of Ottoman Art». Saudi Aramco World (Houston, Texas: Aramco Services Co) 38 (4): 24–33. ISSN 1530-5821.
  4. ^ M. Th Houtsma. «First encyclopaedia of Islam: 1913-1936». — BRILL, 1993. — С. 522. — ISBN 90-04-09796-1, ISBN9789004097964
  5. ^ Екатерина Николаевна Кушева. «Народы Северного Кавказа и их связи с Россией: вторая половина XVI - 30-е годы XVII века». — Изд-во Академии наук СССР, 1963. — С. 201.
  6. ^ Сулейман, султан. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  7. ^ Кинросс Лорд. «Расцвет и упадок Османской империи». — М.: КРОН-ПРЕСС, 1999. — С. 214. — ISBN 5-232-00732-7
  8. ^ Турция. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  9. ^ Турецкие войны .Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сулейман Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў