Карл Маркс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Карл Генрых Маркс
па-нямецку: Karl Heinrich Marx
Карл Маркс у 1875 годзе
Карл Маркс у 1875 годзе
Дата нараджэньня 5 траўня 1818
Месца нараджэньня Трыр
Дата сьмерці 14 сакавіка 1883
Месца сьмерці Лёндан
Школа/традыцыя марксізм, камунізм, сацыялізм, матэрыялізм
Пэрыяд філязофія 19 стагодзьдзя
Асноўныя зацікаўленасьці палітыка, эканоміка, сацыялёгія, праца, гісторыя, клясавая барацьба
Значныя ідэі заснавальнік марксізму (разам з Энгельсам),
Аказалі ўплыў Гэгель, Фоербах
Наступнікі Уладзімер Ленін
Грамадзянства Нямеччына

Карл Генрых Маркс (па-нямецку: Karl Heinrich Marx; 5 траўня 1818 — 14 сакавіка 1883) — нямецкі эканаміст, філёзаф, палітычны журналіст, найбольш значны сацыялістычны і камуністычны мысьляр, стваральнік канэпцыі марксызма. Амаль не прызнаныя пры ягоным жыцьці, сацыяльныя і палітычныя ідэі Маркса атрымалі шырокі распаўсюд пасьля яго сьмерці. Яшчэ напрыканцы 1980-х гадоў амаль палова насельніцтва Зямлі жыла пры рэжымах, якія называлі сябе марксысцкімі.

Карл Маркс нарадзіўся ў Трыры ў сям’і юрыста. Яго продкі былі габрэйскімі рабінамі, але яго бацька Генрых (Гірш) Маркс прыняў хрост у эвенгеліцкай царкве, каб не згубіць пасаду. Сам Карл быў пахрышчаны ў шасьцігадовым узросьце.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 17 гадоў Маркс паступіў у Бонскі ўнівэрсытэт на юрыдычны факультэт. У той час у Маркса зьявілася першая цікавасьць да рамантызму і ўтапічнага сацыялізму.

Праз год бацька накіраваў Карла Маркса ў больш прэстыжны Бэрлінскі ўнівэрсытэт, дзе той правучыўся чатыры гады.

У Бэрліне Маркс трапіў пад уплыў філязофіі Гэґеля і Фоербаха. Шмат часу ён праводзіў у кампаніі левых гегельянцаў на чале з Бруно Баўэрам. У 1841 Маркс абараніў дысэртацыю па адрозьненьнях натурфілязофіі Дэмакрыта і Эпікура.

Пачатак кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту, Маркс разьлічваў атрымаць пасаду выкладчыка. Аднак, пасьля звальненьня Баўэра па палітычных матывах, Маркс стаў журнлістам у кёльнскай газэце Rheinische Zeitung, апазыцыйным выданьні, заснаваным райнскімі прамыслоўцамі-лібэраламі. Неўзабаве Маркс стаў рэдактарам газэты, якая чым далей, тым больш жорстка крытыкавала прускую манархію. У выніку ў траўні 1843 яна была зачыненая ўладамі пасьля публікацыі крытычнага артыкулу аб стане вінаробаў даліны Мозэля. Пасьля гэтага выпадку Маркс адыйшоў ад чыстай палітыкі і зацікавіўся таксама эканамічнай тэорыяй.

Улетку 1843 Карл Маркс ажаніўся з Жэньні фон Вэстфален, дачкой заснавальніка канцэрну Philips. Ад шлюбу нарадзілася 7 дзяцей, зь якіх выжылі 3: Жэньні Каралінэ Маркс, Ляўра Маркс і Элеанор Маркс.

У тым жа годзе Маркс напісаў вялікую працу з рашучай крытыкай гегельянскага апраўданьня сучаснай нямецкай дзяржавы. Пасьля таго, як ён не знайшоў работы ў Нямеччыне, Маркс эміграваў у Парыж.

Эміграцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік Карлу Марксу і Фрыдрыху Энґельсу у Бэрліне

У Парыжы Маркс пазнаёміўся з Генрыхам Гайнэ, а потым — з Фрыдрыхам Энґельсам, сваім самым важным сябрам і паплечнікам. Энґельс зьвярнуў увагу Маркса на становішча рабочых, а таксама дзякуючы свайму бацьку, кампаньёну ў тэкстыльнай фірме ў Манчэстэры, пастаўляў Марксу практычную інфармацыю пра капіталістычную вытворчасьць і выступаў яго фундатарам.

У 1844 Маркс і Эгельс былі выгнаныя з Парыжу і тры гады правялі ў Брусэлі, дзе Маркс напісалі працы «Сьвятое сямейства» (крытыка Б. Баўэра), «Нямецкая ідэалёгія» (крытыка ідэяў Геґеля і гегельянцаў). У 1847 годзе у Брусэлі выйшла кніга Маркса з крытыкай поглядаў Прудона — «Галеча філязофіі».

У 1845 годзе Маркс выйшаў з прускага грамадзянства, калі прускія ўлады пачалі патрабаваць яго выдачы.

Адначасова Маркс займаўся арганізацыяй міжнароднага сеціва сувязяў паміж нямецкімі, францускімі і нямецкімі камуністамі і сацыялістамі і абмену інфармацыі. У 1847 г. пад час паездкі ў Ангельшчыну ён далучыўся да Лігі справядлівых, арганізацыі нямецкіх эмігрантаў-рамесьнікаў. На базе Лігі быў сфармаваны Міжнародны зьвяз камуністаў, і яго 2 кангрэс даручыў Марксу і Энґельсу скласьці праграму Зьвязу. Праграма была гатовая 21 лютага 1848 г. і стала вядомаю як «Маніфэст камуністычнай партыі».

Хутка пасьля гэтага пачаліся рэвалюцыі ў Францыі, Італіі, Аўстрыі. Маркс быў высланы з Бэльгіі і вернуўся ў Парыж па запрашэньню лібэральнага часовага ўраду. У сакавіку 1848 г. рэвалюцыя дасягнула Прусію, кайзэр Фрыдрых Вільгельм IV быў вымушаны стварыць абраны парлямэнт, дазволіць свабоду слова. Маркс вернуўся ў Кёльн і пачаў актыўную журналісцкую дзейнасьць у адноўленай Neue Rheinische Zeitung, заклікаў да канстытуцыйнай дэмакратыі і вайны з Расеяй.

Пасьля паразы рэвалюцыі Маркс быў высланы зь Нямеччыны. У рэшце рэшт ён у 1849 годзе. пасяліўся ў Лёндане.

Жыцьцё і дзейнасьць у Лёндане[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Умовы першых гадоў на эміграцыі былі вельмі цяжкімі. Сям’я Маркса трымалася толькі на выпадковых заробках і фінансавай дапамозе з боку Фрыдрыха Энґельса.

У Лёндане выйшла праца Маркса «Клясавая барацьба ў Францыі з 1848 па 1850»; потым «18 брумэра Люі Банапарта».

З 1852 году Маркс працаваў лёнданскім карэспандэнтам і дэ-факта рэдактарам эўрапейскага выданьня газэты «New York Tribune».

Адразу пасьля пераезду ў Лёндан, Маркс далучыўся да Зьвязу камуністаў. Вывучэньне эканомікі пераканала яго, што «новая рэвалюцыя магчымая толькі ў выніко новай крызы». Ён адыйшоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці і пысьвяціў сябе дасьледваньню «законаў руху капіталістычнага грамадзтва». Вынікі дасьледчай працы Маркса вышлі збольшага пасьля сьмерці іх аўтара.

У 1864 г. Маркс пачаў актыўную дзейнасьць на міжнарожнай сцэне. Ён арганізаваў Міжнародную арганізацыю рабочых (International Workingmen’s Association, пазьней перайменаваная ў Першы Інтэрнацыянал). Цягам 8 гадоў Маркс быў найбольш уплывовым сябрам Генэральнай рады арганізацыі. На гэтай пасадзе Маркс выступаў у падтрымку незалежнасьці Польшчы і Ірляндыі, за перадачу зямлі ў грамадзкую ўласнасьць і за паляпшэньне ўмоваў працы. Раскол у Інтэрнацыянале паміж марксыстамі і анархістамі на чале зь М. Бакунінам прывёў да паслабеньня арганізацыі і да яе роспуску ў 1876.

У 1867 годзе выйшаў першы з трох том галоўнай працы Карла Маркса — «Капітала».

Маркс прапагандаваў стварэньне адзінага рэвалюцыйнага руху. Пад уплывам Маркса Вільгельм Лібкнэхт у 1869 заснаваў Сацыял-дэмакратычную рабочую партыю Нямеччыны, у наступным ператварыўшуюся ў Сацыял-дэмакратычную партыю Нямеччыны. Ад 1871 Маркс працаваў над выдаваным Лібкнэхтам часопісам Der Volksstaat.

Карл Маркс памёр у Лёндане ў 1883 годзе, пахаваны на могілках Highgate-Cemetery. Апошнія тамы «Капітала» былі апублікаваныя ўжо пасьля яго сьмерці.

Культ асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карл Маркс, разам з Фрыдрыхам Энгельсам і Ўладзімірам Ленінам стаўся часткай камуністычнага пантэёну культавых асобаў.

У гонар Маркса названы горад у Саратаўскай вобласьці Расеі (былы Екатэрынэнштадт). Імём Маркса названая вуліца ў Менску і многіх іншых гарадых, пераважна ў краінах былога камуністычнага блёку.

Постаці Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса былі асноўнымі фігурамі камуністычнай прапаганды ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы. З 10 траўня 1953 да 1 чэрвеня 1990 году горад Кемніц ва Ўсходняй Нямеччыне меў назву Карл-Маркс-Штадт.

Асноўныя Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zur Kritik der Hegelschen Rechtsphilosophie / Einleitung / Zur Judenfrage / Briefe an Ruge, зьявіліся разам у: Deutsch-Französische Jahrbücher, Парыж 1844
  • Die heilige Familie oder Kritik der kritischen Kritik. Gegen Bruno Bauer & Consorten., Франкфурт-на-Майне 1845
  • Die Deutsche Ideologie, з 1845 па 1846, выйшла ў Бэрліне ў 1932
  • Thesen über Feuerbach, 1845, упершыню выйшла ў 1888
  • Misère de la philosophie. Réponse à la philosophie de la misère de M. Proudhon., Парыж/Брусэль 1847
  • Manifest der Kommunistischen Partei, Лёндан, люты 1848
  • Lohnarbeit und Kapital, 1849
  • Die Klassenkämpfe in Frankreich 1848-50, зьявіліся ў Neue Rheinische Zeitung 1850
  • Der Achtzehnte Brumaire des Louis Bonaparte, упершыню выйшла ў газэце Die Revolution, Нью-Ёрк, 1852
  • Enthüllungen über den Kommunistenprozess zu Köln і Die großen Männer des Exils, апублікавана ў New-York Daily Tribune, 1852
  • Die britische Herrschaft in Indien / Die ostindische Kompanie, ihre Geschichte und die Resultate ihres Wirkens / Die künftigen Ergebnisse der britischen Herrschaft in Indien, усё выйшла ў New-York Daily Tribune, 1853
  • Lord Palmerston, 1853
  • Das revolutionäre Spanien, 1854
  • Lord John Russel, 1855
  • Grundrisse der Kritik der politischen Ökonomie. Rohentwurf. 7 сшыткаў, напісана ў 1857 па 1858, выйшла ў Verlag für fremdsprachige Literatur, Масква з 1939 па 1941
  • Zur Kritik der politischen Ökonomie, 1859
  • Herr Vogt, 1860
  • Inauguraladresse und Statuten der Internationalen Arbeiterassoziation, 1864
  • Lohn, Preis, Profit, 1866
  • Das Kapital. Kritik der politischen Oekonomie.
    • Том 1: Der Produktionsprocess des Kapitals. Гамбург, 1867
    • Том 2: Der Circulationsprocess des Kapitals. Выдадзена Фрыдрыхам Энгельсам, Гамбург, 1885
    • Том 3: Der Gesammtprocess der kapitalistischen Produktion. Выдадзена Фрыдрыхам Энгельсам, Гамбург, 1894
  • Konfidentielle Mitteilung пра Бакуніна, 1869
  • Der Bürgerkrieg in Frankreich. Adresse des Generalrats der Internationalen Arbeiterassoziation an alle Mitglieder in Europa und den Vereinigten Staaten, Ляйпцыг 1871
  • Kritik des Gothaer Programms, 1875, апублікавана ў 1891
  • Brief an Sassulitsch, 1881
  • Marx/Engels Briefwechsel, Бэрлін, 1949 перапіска з 1844 па 1883; 4 тамы

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Карл Маркссховішча мультымэдыйных матэрыялаў