Матэрыялізм
Матэрыялізм — у філязофіі гэта ўяўленьне аб тым, што ўсе факты (улучаючы факты аб чалавечым розуме і гісторыі чалавецтва) прычынна залежаць ад фізычных працэсаў ці прыводзяцца імі[1]. Аб’ектыўная рэальнасьць, якая адлюстроўваецца адчуваньнямі суб'екта і існуе ў (значнай) незалежнасьці ад іх.
Матэрыялізм — адзін з двух галоўных кірункаў у філязофіі. Супрацьлеглым кірункам зьяўляецца ідэалізм. Супрацьлегласьць ідэальнага і матэрыяльнага зьяўляецца адноснай: тое, што ідэальна для аднаго, матэрыяльна для іншага, і наадварот.
Этымалёґія [рэдагаваць]
Cлова «матэрыялізм» пачалі ўжываць у XVII стагодзьдзі галоўным чынам у сэнсе фізычных уяўленьняў аб матэрыі, а пазьней у больш агульнам, філязофскім сэнсе (Готфрыд Ляйбніц) для супрацьпастаўленьня матэрыялізма ідэалізму.
Праблемнае поле [рэдагаваць]
Матэрыялізм імкнецца даказаць, што сьвет паводле сваёй прыроды матэрыяльны і існуе аб’ектыўна, незалежна ад сьвядомасьці, што матэрыя ёсьць першаснай і вызначальнай да сьвядомасьці.
Матэрыяльнае мае анталягічнае адценьне ў адрозьненьне ад рэчаіснасьці.
Катэгорыя матэрыі зьяўляецца абагульненьнем катэгорыі матэрыяльнага (і ідэальнага, у сілу іх суадноснасьці).
Крыніцы [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула па філязофіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |