Ёган Гутэнбэрг
| Ёган Гутэнбэрг | |
| Johannes Gutenberg | |
| Імя пры нараджэньні | Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg |
|---|---|
| Род дзейнасьці | Гравюра, вынаходніцтва, друк |
| Дата нараджэньня | к. 1398 |
| Месца нараджэньня | Майнц, Майнцкае арцыбіскупства |
| Дата сьмерці | 3 лютага 1468 |
| Месца сьмерці | Майнц, Майнцкае арцыбіскупства |
Ёган Гутэнбэ́рг (па-нямецку: Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg; к. 1400, Майнц, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя — 3 лютага 1468) — нямецкі ювэлір, вынаходнік і друкар, якому прыпісваецца вынаходніцтва кнігадрукаваньня (каля 1445). Галоўны здабытак, Біблія Гутэнбэрга, яшчэ вядомая як 42-радковая біблія, лічыцца ўзорам паводле аздабленьня і якасьці.
Сярод астатніх знаходак Гутэнбэрга можна назваць стварэньне мэталічных літар, вынаходніцтва працэсу вытворчасьці літар у вялікай (фактычна, масавай) колькасьці, выкарыстаньне чарнілаў на аснове алею і выкарыстаньне драўлянага друкарскага прэсу, крыху іншыя мадэлі якога на той час выкарыстоўваліся для выцісканьня віна і аліўкавага алею. Лічыцца, што Гутэнбэрг быў вядомым друкаром, існуе меркаваньне, што ён працаваў гравёрам па медзі з мастаком вядомым, як Master of the Playing Cards. Традыцыйна лічыцца, што мэтад Гутэнбэрга ўключае выкарыстаньне адмысловага сплаву і трафарэту пры наборы літар.
Выкарыстаньне зьменных літар стала рэвалюцыйным ходам у вырабе кніг у Эўропе. Тэхналёгія другу Гутэнбэрга хутка распаўсюдзілася па ўсім кантынэнце і была адным з найважнейшых момантаў Адраджэньня. Асоба Гутэнбэрга сёння па-ранейшаму застаецца папулярнай: у 1999 годзе Гутэнбэрга назвалі №1 у сьпісе «Людзі тысячагоддзя», а часопіс Time-life назваў вынаходніцтва Гутэнбэрга самым важным у другім тысячагодзьдзі.
Надрукаваныя кнігі[рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Біблія Гутэнбэрга
Паміж 1450 і 1455 гадамі Гутэнбэрг надрукаваў некалькі тэкстаў, некаторыя зь якіх дагэтуль ня вызначаныя. У ягоных тэкстах не пазначалася імя і дата друкара, таму суаднясеньне кнігі і друкара магчымае толькі паводле тыпаграфічных прыкметаў і вонкавых спасылак. У прыватнасьці, вядома, што Гутэнбэргам былі надрукаваныя некаторыя царкоўныя дакумэнты, у тым ліку папскі ліст і дьве індульгенцыі (адна зь якіх была выдадзеная ў Майнцы). Зразумеўшы перавагу друкарства ў большай колькасьці копіяў, былі заказаныя сем рэдакцыяў у двох стылях — у выніку было надрукавана некалькі тысяч копіяў[1]. Магчыма, Гутэнбэргам былі надрукаваныя лацінскія граматыкі Ars Minor аўтарства Эліюса Даната — іх датуюць 1451–52 або 1455 гадамі.
У 1455 годзе Гутэнбэрг скончыў выданьне прыгожа аформленай Бібліі (Biblia Sacra), на кожнай старонцы якой зьмяшчалася 42 радкі. Кошт адной копіі складаў 30 флярынаў[2], што складала тры гадавыя заробкі сярэднеадукаванага чалавека. У любым выпадку, гэта было значна таньней за манускрыпт, на падрыхтоўку якога ў пісара гэта адняло б цэлы год. Як і рукапісныя кнігі таго часу, Біблія Гутэнбэрга была вытанчана расьпісаная і ўпрыгожаная.
Да нашых дзён уцалелі 48 копіяў бібліі зь вядомых, у тым ліку дзьве копіі ў Брытанскай бібліятэцы — тэксты абодвух асобнікаў можна праглядзець і параўнаць у Інтэрнэце[3]. Тэксту бракуе такіх сучасных элемэнтаў тыпаграфікі, як нумарацыі старонак, абзацных водступаў і ўласна абзацаў.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Meggs, Philip B., Purvis, Alston W. History of Graphic Design. Hoboken, N.J: Wiley, 2006. p. 71.
- ^ Cormack, Lesley B.; Ede, Andrew (2004). A History of Science in Society: From Philosophy to Utility. Broadview Press. ISBN 1-55111-332-5.
- ^ "Treasures in Full: Gutenberg Bible". British Library. Праверана 2006-10-19.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Ёган Гутэнбэрг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў