Праўдзінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Праўдзінскі
трансьліт. Praŭdzinski
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Насельніцтва: 2255 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222839
СААТА: 6244555000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°31′23″ пн. ш. 27°49′37″ у. д. / 53.52306° пн. ш. 27.82694° у. д. / 53.52306; 27.82694Каардынаты: 53°31′23″ пн. ш. 27°49′37″ у. д. / 53.52306° пн. ш. 27.82694° у. д. / 53.52306; 27.82694
Праўдзінскі на мапе Беларусі ±
Праўдзінскі
Праўдзінскі
Праўдзінскі
Праўдзінскі
Праўдзінскі
Праўдзінскі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пра́ўдзінскі[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Пцічы. Уваходзіць у склад Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2255 чалавек[1]. Знаходзіцца за 23 км ад Мар’інай Горкі, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паселішча ўзьнікла ў 1966—1968 гадох у зьвязку з будаваньнем торфапрадпрыемства. Першыя пасяленцы жылі на кватэрах у суседніх населеных пунктах (запасы тарфянога радовішча «Арэхаўскі мох» былі выведаныя ў 1961 годзе). Першы торф на электрастанцыі пачалі адгружаць у 1968 годзе. У 1969 годзе пачаў працаваць брыкетны завод.

Цяперашнюю сваю назву Праўдзінскі атрымаў 11 сакавіка 1977 году, а 29 лістапада 1977 году — афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. Да 28 траўня 2013 году — цэнтар Праўдзінскага пасялковага савету. 28 траўня 2013 году Праўдзінскі пасялковы савет быў ліквідаваны[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 2811 чал.[4]; 1999 год — 2,7 тыс. чал.; 2000 год — 2,7 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2002 году — 2,8 тыс. чал.[6]; 2006 год — 2,9 тыс. чал.; 2010 год — 2,4 тыс. чал.; 2016 год — 2288 чал.[7]; 2017 год — 2283 чал.[8]; 2018 год — 2255 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Праўдзінскім працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы, прафэсійна-тэхнічная вучэльня.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, палац культуры.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы: торфабрыкетны завод «Сяргеевіцкі», экспэрымэнтальная база «БелНДІпалівапраект», будаўнічая арганізацыя ПМК.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 366.
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  4. ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 568.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 28.
  6. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003.
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праўдзінскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў