Нясьвіскі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Нясьвіскі раён (Нясвіжскі раён) |
|
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Менская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Нясьвіж |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2009) | 41 618[1] |
| Шчыльнасьць | 48,33 чал./км² |
| Плошча | 862,75[2] км² |
| Месцазнаходжаньне Нясьвіскага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-17-70 |
| Паштовыя індэксы | 222 6хх |
| Афіцыйны сайт | |
Нясьві́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 0,9 тыс. км². Насельніцтва — 43,5 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Нясьвіж.
Зьмест |
Геаграфічнае становішча [рэдагаваць]
Мяжуе з Клецкім, Капыльскім, Стаўпецкім раёнамі Менскай вобласьці, Карэліцкім раёнам Гарадзенскай вобласьці, Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці.
Працягласьць з поўначы на поўдзень складае 25 км, з захаду на ўсход — 38 км.
Рэльеф і карысныя выкапні [рэдагаваць]
Паўночная частка раёну разьмяшчаецца ў межах Стаўпецкай раўніны, паўднёвая — на Капыльскай градзе. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максымальная 230 м на поўдзень ад Нясьвіжу.
Клімат і расьліннасьць [рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,4 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 630 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 195 дзён.
Лясы (12% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя.
Гідраграфія [рэдагаваць]
Найбуйнейшыя рэкі — Вуша і Тур’я (басэйн Нёману), Лань з Цапрай (басэйн Прыпяці).
Гаспадарчая дзейнасьць [рэдагаваць]
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў. Разьвіта птушкагадоўля. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну. Рыбная гаспадарка «Альба».
Прадпрыемствы харчовай, паліўнай (тарфяны), швацкай, тэкстыльнай, па першаснай апрацоўцы льну, мэблевай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Менск — Берасьце, аўтамабільныя дарогі Баранавічы — Асіповічы, Нясьвіж — Наваградак, Нясьвіж — Клецак.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл (1773) і сядзіба (канец ХVIII — пачатак XIX ст.) у в. Вялікая Ліпа, Сьвята-Крыжаўзьвіжанская царква (1915) у в. Вялікая Лысіца, Спаса-Праабражэнская царква (1808) у м.-ку Гарадзея, сядзібны будынак (XIX ст.) у в. Заазер'е, сядзібна-паркавы комплекс (2-я палова XVIII — пачатак XIX ст.) у в. Завушша, Сьвята-Дабравешчанская царква (канец XIX ст.) у в. Кунаса, Сьвята-Пакроўская царква (1842) у в. Лань, Сьвята-Мікалаеўская царква (XIX ст.) у в. Мацылеўшчына, сядзібны будынак (сярэдзіна XIX ст.) у в. Новы Сноў, палацава-замкавы комплекс князёў Радзівілаў (XVI—XVIII стст.), Ратуша (XVI ст.), Слуцкая Брама (XVI ст.), Фарны касьцёл (XVI ст.), кляштары бэнэдыктынак (XVIІ ст.) і бэрнардынцаў (XVIІ ст.), Дом на Рынку (XVIІІ ст.) ў месьце Нясьвіж, Сьвята-Георгіеўская царква (1834) у в. Астраўкі, касьцёл (XIX ст.) у в. Салтанаўшчына, касьцёл (XVIІІ ст.) і Казьма-Даміянаўская царква (XVIІІ ст.), палацава-паркавы ансамбль (пач. XIХ ст.) у в. Сноў.
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Уладзімер Жылка (1900—1933) — беларускі паэт.
- Вера Касмовіч (нар. 1928) — удзельніца пасьляваеннага антысавецкага падпольнага руху.
- Аляксандар Незабытоўскі (1819—1849) — беларускі і польскі пісьменьнік.
- Аляксандар Надсан (Аляксандар Бочка; нар. 1926) — беларускі грэка-каталіцкі сьвятар.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
Літаратура [рэдагаваць]
- Несвижский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нясьвіскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў- Нясьвіскі раён на Radzima.org
- Нясьвіскі раён (рас.) на «Глёбусе Беларусі»
- Інфармацыя на старонцы Менскага аблвыканкаму
- Нясьвіскі райвыканкам
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||