Смалявічы
| Смалявічы | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1448 | ||||
| Вобласьць: | Менская | ||||
| Раён: | Смалявіцкі | ||||
| Насельніцтва: | 14 200 (2007) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1776 | ||||
| Паштовы індэкс: | 222210 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°02′00″ пн. ш. 28°05′03″ у. д. / 54.033333° пн. ш. 28.08417° у. д.Каардынаты: 54°02′00″ пн. ш. 28°05′03″ у. д. / 54.033333° пн. ш. 28.08417° у. д. | ||||
|
Смалявічы на мапе Беларусі
Смалявічы
|
|||||
Смаляві́чы — места ў Беларусі, на рацэ Пліса. Адміністрацыйны цэнтар Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 14,2 тыс. чал. (2007). Знаходзяцца за 35 км на ўсход ад Менску; чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Ігуменам, Лагойскам, Сьмілавічамі.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Смалявічы («Смальнявічы») як уладаньне крэўскага намесьніка Алехны Даргіевіча датуецца 1448[1]. Назоў паселішча пайшоў ад смалы, бо галоўным промыслам жыхароў на працягу многіх стагодзьдзяў была яе здабыча з драўніны[2]. Існуюць зьвесткі, што ў 1508 вялікі князь падараваў паселішча гетману Канстантыну Астроскаму[1]. Аднак гісторык В. Насевіч прыйшоў да высновы, што пэргамін з дадзенай згадкай трэба вызнаць фальшыўкай, зробленай недзе ў XVII або нават XVIII стст.[3]
У 2-й пал. XVI ст. Смалявічы перайшлі ў валоданьне роду Радзівілаў, у чыіх руках заставаліся потым на працягу амаль трох стагодзьдзяў. У 1586 староста барысаўскі і гетман вялікі Крыштап Радзівіл заснаваў тут мястэчка. Паводле інвэнтару на 1588 мястэчка Смалявічы зьяўлялася цэнтрам маёнтку, ў склад якога ўваходзіла сяло Смалявічы.
У пач. XVII ст., як сьведчаць інвэнтары, у мястэчку Смалявічы было 4 вуліцы — Менская, Барысаўская, Царкоўная і Дворная; колькасьць двароў дасягнула 138. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) Смалявічы трапілі пад маскоўскую акупацыю, у выніку якой у тут засталося толькі 77 двароў (1669)[3]. Паводле інвэнтару, на 1781 у мястэчку было 5 вуліцаў — да чатырох ранейшых далучылася вуліца Прудовая; двароў налічвалася 74.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Смалявічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 зрабіліся цэнтрам воласьці Барысаўскага павету. Сьпярша мясьціна знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнам, потым Гагенлёэ. У пач. ХІХ ст. тут існаваў палац, які згарэў у 1819. У 1871 каля Смалявічаў збудавалі чыгуначную станцыю Вітгенштэйнаўская. Станам на 1863 у мястэчку існавалі земская народная вучэльня, паштова-тэлеграфнае аддзяленьне, бровар, рамесныя майстэрні вытворчасьці вопраткі і абутку, кузьні.
У 1924 Смалявічы зрабіліся цэнтар раёну БССР. У 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
7 сакавіка 1968 Смалявічы атрымалі статус места. 5 верасьня 2000 адбылося афіцыйнае зацьвярджэньне мескага гербу[4]. 13 верасьня 2008 у парку каля каталіцкай капліцы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка сьвятому Валянтыну[5].
Насельніцтва [рэдагаваць]

- XVII стагодзьдзе: 1601 — каля 1 тыс. чал.[1]
- XVIII стагодзьдзе: 1781 — каля 450 чал. у мястэчку Смалявічы і каля 140 чал. у вёсцы Смалявічы[3]; 1796 — 737 чал.[3]
- XIX стагодзьдзе: 1855 — каля 800 чал.; 1889 — каля 1 тыс. чал.[6]; 1897 — 2757 чал.[7]; 1900 — больш за 3 тыс. чал.[8]
- XX стагодзьдзе: 1939 — 6,8 тыс. чал.; 1975 — 10 тыс. чал.[9]; 1991 — 13,9 тыс. чал.[10]; 2000 — 14,1 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 14,2 тыс. чал.; 2007 — 14,2 тыс. чал.
Адукацыя [рэдагаваць]
У Смалявічах працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, 5 дашкольных установаў.
Мэдыцына [рэдагаваць]
Мэдычныя паслугі надаюць мескія лякарня і паліклініка.
Культура [рэдагаваць]
Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом народнай творчасьці, кінатэатар.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Смалявічаў |
|---|
|
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
- Гасьцініцы: «Вясна», «Прыазёрная»[11].
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гістарычная забудова (пач. ХХ ст.; фрагмэнты)
- Могілкі габрэйскія
- Сынагога (XIX ст.)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Касьцёл
- Царква Сьв. Аляксандра Неўскага (1868)
- Царква Сьв. Мікалая (1910)
Галерэя [рэдагаваць]
- Краявіды Смалявічаў
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Гаўрыла Ціхаў (1875—1960) — беларускі астраном, чалец-карэспандэнт АН СССР, ганаровы акадэмік АН Беларусі
- Пятро Краўчанка (нар. 1950) — беларускі палітык і дыплямат, міністар замежных справаў, амбасадар у Японіі і Філіпінах
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в Смалявічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 601
- ^ Гарады Беларусі: да 565-годзьдзя Смалявічаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 красавіка 2013 г. Праверана 22 красавіка 2013 г.
- ^ а б в г Вячаслаў Насевіч. Смалявіччына ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
- ^ Энцыклапедычныя звесткі горада Смалявічы на smaliavichy.by
- ^ Помнік святому Валянціну ў Смалявічах на Catholic.by
- ^ Smolewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 904.
- ^ Таццяна Шчурка. Смалявічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 362.
- ^ Смалявічы // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Смолевичи // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Смолевичи // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Смолевичи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
Літаратура [рэдагаваць]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Smolewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 904.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Смалявічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||